wd wp Пошук:

Агульнанацыянальнае тэлебачанне

Агульнанацыянальнае тэлебачанне (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», АНТ; руск.: Общенациональное телевидение) — беларускі тэлеканал. Пачаў паўнавартаснае вяшчанне 24 чэрвеня 2002 года. Між іншым выкарыстоўваецца для пашырэння прапаганды ў Беларусі.

Створаны 15 лютага 2002 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікамі ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» з’яўляюцца: Міністэрства інфармацыі — 51 %, Беларусбанк — 29 % і «Фабрыка інфармацыйных тэхналогій» (ФІТ) — 20 % акцый.

Па дадзеных прыватнай даследчай кампаніі «Гевс Медыя», у кастрычніку 2008 года тэлеканал заняў першае месца па заваяванні глядацкай увагі ў Беларусі[2].

У 2020 годзе, пасля гвалтоўнага падаўлення сілавымі структурамі рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон] хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў, з АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды летам і восенню 2020 года звольнілася каля чвэрці ўсіх працаўнікоў: не менш за 80 чалавек з 300[3]. Паводле іх сведкаў, кіраўнік АНТ Марат Маркаў пагражаў звальняючымся крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі знікненнямі(руск.) бел.[3].

3 чэрвеня 2021 года на тэлеканале выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрв’ю Пратасевіча. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемент катавання палітвязня[4][5][6][7]. 21 чэрвеня 2021 года Маркаў быў унесены ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[8].

Лагатып

Перайначаванні

З 22 снежня 2003 года на лагатыпе з’яўляюцца навогоднія ўпрыгожванні.

Штат

Штат тэлеканала АНТ налічвае 304 супрацоўніка. У дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання працуе 107 чалавек, у дырэкцыі праграмнай — 28, у дырэкцыі тэхнічнага забеспячэння — 33 супрацоўніка. Дырэкцыя вытворчая налічвае 51 спецыяліста. 22 чалавекі працуюць у агульным аддзеле. У дырэкцыі радыёвяшчання працуюць 24 супрацоўніка. У дырэкцыі спецыяльных праектаў — 27 спецыялістаў.

Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленні

Служба навін АНТ часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку эфірнага часу ў навінах АНТ надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у т.л. А. Лукашэнка.

Кіраўніцтва тэлеканала[11]

З самага пачатку існавання тэлеканала яго кіраўніком з’яўляецца Рыгор Кісель. Адміністрацыя ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» таксама складаецца з 4 намеснікаў і дапаможцы старшыні праўлення, а таксама 6 дырэктараў дырэкцый. Далей прыведзены поўны спіс кіраўніцтва тэлеканала АНТ:

Сетка вяшчання

Праекты

Серыялы

Вядучыя

Былыя

Зноскі

  1. Анонс “команда Эквитес” (ОНТ, 08.01.2005)
  2. Популярность белорусских телеканалов в октябре(недаступная спасылка)
  3. 1 2 З АНТ звольніліся каля чвэрці усіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер(бел. (тар.)) . Радыё Свабода (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
  4. Наста Захарэвіч. Чаму ня варта аналізаваць «прызнаньні» ПратасевічаРадыё Свабода, 3 чэрвеня 2021 г.
  5. «Прызнаньне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрвію» Рамана ПратасевічаРадыё Свабода, 4 чэрвеня 2021 г.
  6. Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ Наша Ніва, 3 чэрвеня 2021 г.
  7. «Интервью с пленными не бывает»Белорусский партизан, 4 чэрвеня 2021 г.
  8. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  9. «💪Достойный кандидат!» Государственный телеканал сообщил о выдвижении Лукашенко на Нобелевскую премию мира. Разумеется, это фейковая новость «Панорамы»(руск.) . Meduza (29 верасня 2020). Праверана 30 верасня 2020.
  10. Лукашенко выдвинули на Нобелевскую премию мира(руск.) . ИА Панорама (27 верасня 2020). Праверана 30 верасня 2020.
  11. Кіраўніцтва тэлеканала АНТ
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Тэлеканалы на беларускай мове
Катэгорыя·Тэлеканалы Беларусі
Катэгорыя·Агульнанацыянальнае тэлебачанне
Катэгорыя·Тэлеканалы, запушчаныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Прапаганда ў Беларусі
Катэгорыя·Тэлеканалы паводле алфавіта