wd wp Пошук:

Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін

Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт шляхоў зносін (руск.: Петербургский государственный университет путей сообщения) (абрэвіятура - ПДУШЗ (руск.: ПГУПС), былы Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, ЛІІЧТ (руск.: ЛИИЖТ)). Галоўны корпус размешчаны па адрасе Маскоўскі праспект, дом № 9

Гісторыя

Адна з першых вышэйшых тэхнічных навучальных устаноў Расіі. Папярэднікам інстытута быў аддзел «па вучэбнай частцы», пашыраны і дапоўнены ў Дэпартаменце водных камунікацый Н. П. Румянцавым ў 1798-1809 гадах.

Заснаваны найвышэйшым Маніфестам 20 лістапада (2 снежня) 1809 як Інстытут Корпуса інжынераў шляхоў зносін, урачыста адкрыты 1 (13) лістапада 1810. Мэтай стварэння інстытута была падрыхтоўка спецыялістаў для будаўніцтва на велізарных тэрыторыях Расіі разгалінаваных сістэм сухапутных і водных шляхоў зносін. У эпоху стварэння інстытута найбольш развітым быў водны шлях. Асноўным недахопам суднаходства была зіма, калі судны прастойвалі месяцы ў чаканні пачатку навігацыі. Супраць плыні па рэках і каналах летам судны праводзіліся бурлакамі.

Інстытут пры Бетанкуры

Інстытут на момант адкрыцця быў кадэцкім корпусам, цесна звязаным з вядучымі ВНУ сталіцы, такімі, як Акадэмія навук, Галоўным інжынерным вучылішчам Расійскай імперыі і створаным пазней Пецярбургскім універсітэтам. Інстытут быў закрытай паўвоеннай навучальнай установай, тэрмін навучання ў ім разам з гімназічным этапам навучання складаў восем гадоў. Выпускнікам прысвойвалася званне інжынера шляхоў зносін, яны былі паручнікамі (па першым разрадзе) і падпаручнікам (па другім разрадзе).

Першы рэктар - Аўгусцін Аўгусцінавіч Бетанкур (1758-1824).

У 1813 пры інстытуце заснаваны музей (цяпер Цэнтральны музей чыгуначнага транспарту Расійскай Федэрацыі).

Пры Інстытуце пад кіраўніцтвам прафесара П. І. Сабко для навукова-навучальных мэтаў была арганізавана першая ў Расіі механічная лабараторыя.

У 1820 годзе з мэтай падрыхтоўкі майстроў і тэхнікаў была створана Школа шляхоў зносін, якая мела трохгадовы тэрмін навучання.

У 1823 годзе Інстытут быў ператвораны ў закрытую навучальную ўстанова па ўзоры ваенных кадэцкіх карпусоў, зноў стаў грамадзянскай навучальнай установай з пяцігадовым тэрмінам навучання ў 1864 годзе.

Факультэты

Ёсць геолага-геадэзічная база, працуе вучэбна-курсавы камбінат.

Выкладчыкі і выпускнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·XIX стагоддзе ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·1809 год у Расіі
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1809 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта