wd wp Пошук:

ЕўраБеларусь

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» — аб’яднанне дзеячаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і шэрагу еўрапейскіх краін, якія ставяць за мэту стымуляванне і падтрымку праеўрапейскага развіцця Беларусі як паўнапраўнага суб’екта еўрапейскіх адносін на ўсіх магчымых узроўнях.

Гісторыя

Група «Разам»

У снежні 2004 года ўзнікла грамадзянская ініцыятыва лідараў і актывістаў беларускіх недзяржаўных арганізацый (НДА), якія напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года выступілі з прапановай аб неабходнасці дасягнення адзінага бачання і разумення ролі апазіцыйных палітычных партый і прадэмакратычных грамадскіх арганізацый у будучай палітычнай кампаніі, а таксама выпрацоўкі агульнай стратэгіі дзеянняў падчас яе. З гэтай мэтай імі было ініцыявана правядзенне арганізацыйна-дзейнаснай гульні(руск.) бел. (АДГ) пад кіраўніцтвам метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Падчас падрыхтоўкі да мерапрыемства грамадзянская ініцыятыва прыняла назву — група «Разам». Ад пачатку ў яе ўваходзіла да 20 лідараў беларускіх НДА (у тым ліку маладзёжных, адукацыйных, сацыяльных, экалагічных), якія, збольшага, раней не супрацоўнічалі з палітычнымі партыямі ў межах палітычных кампаній[1][2][3].

Арганізацыйна-дзейнасная гульня з назвай «Распрацоўка пераможнай палітычнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраванне, праектаванне і праграмаванне» адбылася 27 сакавіка — 3 красавіка 2005 года ў Кіеве (Украіна). Яе вынікам стала выпрацоўка стратэгічнай прапановы (т. зв. «Стратэгія-2006»), якая ўяўляла сабой паслядоўны план дзеянняў усіх дэмакратычных сіл па актывізацыі грамадства і ажыццяўленні негвалтоўнай змены палітычнага рэжыму ў сітуацыі выбарчай кампаніі 2006 года[2][3][4][5].

«Стратэгія-2006» была прэзентавана ўлетку 2005 года, і група «Разам» паставіла сабе за мэту спрыянне аб’яднанню апазіцыйных палітычных сіл з нагоды рэалізацыі гэтай стратэгічнай прапановы — у прыватнасці, была пасярэднікам у перамовах паміж Уладзімірам Мацкевічам як галоўным распрацоўшчыкам стратэгіі і Аляксандрам Мілінкевічам як патэнцыйным адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратычных сіл[2][6]. Па выніках перамоў у жніўні 2005 года «Стратэгія-2006» была ўхвалена Аляксандрам Мілінкевічам, але не прынята да дзеяння яго камандай[5][6]. Такім чынам, яшчэ да абрання Аляксандра Мілінкевіча адзіным кандыдатам у прэзідэнты на Кангрэсе дэмакратычных сіл у кастрычніку 2005 года, не дасягнуўшы пастаўленай мэты, група «Разам» фактычна спыніла сваё існаванне[7][8].

Заснаванне кансорцыума і разгортванне яго дзейнасці

Утварэнню Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» папярэднічаў працяг шчыльнага супрацоўніцтва Уладзіміра Мацкевіча і аднаўлённага ім пасля кіеўскай АДГ Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ) з шэрагам лідараў НДА, якія ўтваралі былую групу «Разам». Супрацоўніцтва, у прыватнасці, разгортвалася ў такіх сферах, як паляпшэнне якасці жыцця і развіццё мясцовых супольнасцей, грамадзянская адукацыя і, нарэшце, арганізацыя дзеянняў грамадзянскай супольнасці ў працэсах еўрапеізацыі Беларусі[1][5]. Адным з супольных дзеянняў будучых удзельнікаў «ЕўраБеларусі» ўвосень 2006 года было стварэнне грамадскай ініцыятывы ў падтрымку акцыі «Пост-галадоўка» па абароне будынка Царквы хрысціян поўнага Евангелля «Новае жыццё» (Мінск), якая разгортвалася паводле схем «Стратэгіі-2006»[5][7][9].

Заснаванне Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» як некамерцыйнага аб’яднання юрыдычных і прыватных асоб адбылося ў 2007 годзе[10][11] — у сітуацыі, калі пачалося назірацца паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам[12] і як след разумення лідарамі НДА, якiя да таго часу ўжо мелi вялiкi досвед мiжнароднага супрацоўнiцтва, неабходнасці ўзмацнення важкасцi голасу i ўплыву НДА на ўзроўнi беларускага грамадства i еўрапейскiх структур[13].

Першапачаткова кансорцыум быў створаны ў якасці інфраструктурнага кампанента праекта некамерцыйнай арганізацыі «Еўрапейскі Дом» (Det Europæiske Hus, Данія) з тэхнічнай мэтай развіцця інтэрнэт-пляцоўкі EuroBelarus.Info па заканчэнні рэалізацыі праекта «Падтрымка развіцця патэнцыялу і сеткавага ўзаемадзеяння мясцовых органаў улады і грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь», фундаванага Еўрапейскай камісіяй[10].

Заснавальнікамі кансорцыума былі: Улад Вялічка[14], Таццяна Пашавалава[15] і Лінэ Фрыдэнсберг Петэрсэн[16].

У сярэдзіне 2008 гада асноўнае кола заснавальнікаў кансорцыума вырашыла пашырыць праграму дзейнасці і запрасіла да супрацоўніцтва шырэйшы спектр арганізацый, якія падзяляюць ідэю праеўрапейскага развіцця Беларусі як паўнапраўнага суб’екта еўрапейскіх адносін[10].

У пачатку 2009 года адбылася серыя сустрэч з мэтай фармавання бачання, місіі і праграмы дзейнасці «ЕўраБеларусі». У тым жа годзе падчас сустрэчы ў Літве была вызначана новая пашыраная структура кансорцыума[10][17].

У 2010 годзе, як вынік развіцця супрацоўніцтва ў межах Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», яго ўдзельнікі прынялі ў якасці доўгатэрміновай праграмы сваёй дзейнасці распрацаваную Уладзімірам Мацкевічам праграму культурнай палітыкі, у якой ставіцца на мэце пераўтварэнне Беларусі ад савецкай рэспублікі да сучаснай незалежнай еўрапейскай дзяржавы[11][12][18].

З 2012 года Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» з’яўляецца сталым сябрам Асацыяцыі агенцтваў мясцовай дэмакратыі(англ.) бел. (Association of Local Democracy Agencies, ALDA)[19].

Кіраўніцтва, імёны і структура

Ад самага пачатку кіраўніком Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» з’яўляецца Улад Вялічка[14] (да 2014 года займаемая ім пасада называлася «старшыня», з 2014 года — «генеральны дырэктар»[20]).

З 2011 года кансорцыум мае выбарны орган — Раду. Першым яе кіраўніком цягам пяці гадоў быў Уладзімір Мацкевіч[20].

У пачатку студзеня 2016 года Уладзімір Мацкевіч зрабіў заяву аб намеры сыйсці з пасады кіраўніка Рады кансорцыума і рэкамендаваць замест сябе кандыдатуру Андрэя Ягорава[21]. 13 чэрвеня 2016 года адбыўся агульны сход Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», падчас якога быў абраны новы склад Рады, а таксама новы яе кіраўнік — ім стаў Андрэй Ягораў. Уладзімір Мацкевіч таксама ўвайшоў у склад новаабранай Рады, але ў якасці аднаго з яе сябраў[20][22].

Найбольш вядомыя імёны «ЕўраБеларусі»: Уладзімір Мацкевіч, Улад Вялічка, Алена Танкачова, Андрэй Ягораў, Таццяна Вадалажская, Таццяна Пашавалава, Ірына Сухій, Яраслаў Бекіш, Сяргей Драздоўскі, Міраслаў Кобаса, Ірына Жыхар, Аксана Шэлест, Вольга Смалянка, Леанід Каліценя ды інш.[23]

Арганізацыі-удзельнікі кансорцыума[24]:

У ліпені 2011 года была створана Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», і сайт EuroBelarus.Info быў ператвораны ў інфармацыйны рэсурс, які асвятляе тэматыку развіцця беларускай грамадзянскай супольнасці і беларуска-еўрапейскіх адносін[11][12].

У 2012—2013 гадах кансорцыум меў свайго прадстаўніка пры еўрапейскіх структурах у Бруселі (Бельгія) — Алёну Зуйкову[28].

Пачынаючы з лютага 2012 года, у Вільнюсе (Літва) дзейнічае офіс Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[29][30].

Місія і задачы

У якасці місіі Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» заяўляецца: стымуляванне і падтрымка праеўрапейскага развіцця Беларусі як паўнапраўнага суб’екта еўрапейскіх адносін на ўсіх магчымых узроўнях, а таксама развіццё, фарміраванне і прасоўванне пазіцыі грамадзянскай супольнасці як роўнага, кампетэнтнага і прадстаўнічага суб’екта ў беларускім грамадстве і беларуска-еўрапейскім супрацоўніцтве на аснове ідэй і прынцыпаў праграмы культурнай палітыкі і Еўрапейскай Хартыі актыўнай грамадзянскасці (European Charter of Active Citizenship)[11].

У ліку асноўных задач «ЕўраБеларусі» называецца:

Дзейнасць

За час свайго існавання Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» рэалізаваў шэраг ініцыятыў у фармаце публічных слуханняў, канферэнцый, круглых сталоў, інфармацыйных кампаній і кампаній па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў[11].

Ад самага абвяшчэння ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» ў 2009 годзе кансорцыум бярэ актыўны ўдзел у дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства(англ.) бел. (ФГС УП), з’яўляецца ініцыятарам стварэння Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП[11]. Прадстаўнікі «ЕўраБеларусі» двойчы займалі пасады кіраўнікоў Форума (Улад Вялічка — у 2010—2011 гадах, Андрэй Ягораў — у 2014—2015 гадах)[20], а таксама ўвесь час уваходзяць у склад Кіруючага камітэта ФГС УП[31]. У студзені 2016 года Улад Вялічка ў другі раз быў абраны сустаршынёй Кіруючага камітэта ФГС УП[20].

Кансорцыум належыць да ліку арганізатараў Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі[32], Міжнароднай PhD-праграмы (дактарантуры) для Беларусі[33], Біржы арганізацыйнага развіцця[34] ды інш.

Зноскі

  1. 1 2 Мацкевич В. Современное состояние гражданского общества [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 29.07.2010. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/archive/2010/07/29/vladimir-matskevich-sovremennoe-sostoyanie-grazhdanskogo-obschestva-.html, свободный. — Загл. с экрана.
  2. 1 2 3 Стратегия-2006 / В. Мацкевич [Электронный ресурс] // Дыярыюш Рушэньня. Журнал движения. — Веб-сайт Владимира Мацкевича. — 25.06.2005. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://worvik.org/news/2005/07/25/29 Архівавана 5 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  3. 1 2 Чавусаў Ю. Як выбіралі адзінага кандыдата-2006 [2]: стратэгія, тактыка, плянаваньне [Электронны рэсурс] // Наше мнение. — Вэб-сайт экспертнай супольнасці Беларусі. — 05.12.2012. — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://nmnby.eu/news/analytics/5019.html, вольны. — Загал. з экрана.
  4. «Разам» шукала пераможную стратэгію // Бюлетэнь Асамблеі НДА. — 2005. — Чэрвень. — С. 43 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://kamunikat.fontel.net/pdf/biuleten/2005/czervien.pdf Архівавана 5 сакавіка 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  5. 1 2 3 4 Хронология разворачивания программы Культурной политики в Беларуси [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/1994/01/01/chronology.html, свободный. — Загл. с экрана.
  6. 1 2 Нам необходим реальный политический субъект. Интервью с Ириной Сухий [Электронный ресурс] // Дыярыюш Рушэньня. Журнал движения. — Веб-сайт Владимира Мацкевича. — 24.08.2005. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://worvik.org/news/2005/08/24/43 Архівавана 5 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  7. 1 2 Мацкевич В. Возвращаясь вновь и вновь… (Снова о Стратеги. Всем критикам «разам») [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 06.04.2011. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/archive/2011/04/06/vladimir-matskevich-vozvraschayas--vnov--i-vnov-snova-o-strategi--vsem-kritikam--razam-.html, свободный. — Загл. с экрана.
  8. Мацкевич В. Диалог про НГО [Электронный ресурс] // Дыярыюш Рушэньня. Журнал движения. — Веб-сайт Владимира Мацкевича. — 03.11.2005. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://worvik.org/news/2005/11/03/118 Архівавана 5 верасня 2017., свободный. — Загл. с экрана.
  9. Андрей Егоров: Причины успеха акции «Пост-голодовка» [Электронный ресурс] // EuroBelarus life. — Канал Службы информации «ЕвроБеларуси» в YouTube. — 30.04.2011. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=5Ihr0zNtsBM, свободный. — Загл. с экрана.
  10. 1 2 3 4 Гісторыя [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/08/17/g--storyya.html, вольны. — Загал. з экрана.
  11. 1 2 3 4 5 6 7 Консорциум [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/consortium/, свободный. — Загл. с экрана.
  12. 1 2 3 Столярова О. Истории успеха: Влад Величко: «Большинство до сих пор воспринимает третий сектор, как некое сообщество благотворительных деятелей» [Электронный ресурс] // Orgconsulting.by. — Веб-сайт Биржи организационного развития. — 27.12.2013. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://orgconsulting.by/news/id/2867/ Архівавана 5 сакавіка 2016., свободный. — Загл. с экрана.
  13. Тамковiч А. Л. Улад Вялічка // «Арытмiя, альбо Код супрацiву» / А. Л. Тамковiч. — Смаленск, 2012. — С. 118 [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/08/17/g--storyya.html, вольны. — Загал. з экрана.
  14. 1 2 Улад Вялічка [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 12.11.2007. — Дата доступу: 15.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/11/12/ulad-vyal--chka.html, вольны. — Загал. з экрана.
  15. Таццяна Пашэвалава [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 08.11.2007. — Дата доступу: 15.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/11/08/tatstsyana-pashevalava.html, вольны. — Загал. з экрана.
  16. Лінэ Петэрсэн [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 08.11.2007. — Дата доступу: 15.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/11/08/l--ne-petersen.html, вольны. — Загал. з экрана.
  17. ЕвроБеларусь [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт Агентства гуманитарных технологий. — 27.09.2010. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?page_id=20. — Загл. с экрана.
  18. Культурная политика [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/cultural-policy/, свободный. — Загл. с экрана.
  19. Members [Electronic resource] // Association of Local Democracy Agencies. — ALDA website. — Access date: 09.01.2016. — Access mode: http://www.alda-europe.eu/newSite/members.php Архівавана 30 снежня 2015., free. — Title screen.
  20. 1 2 3 4 5 Имена [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/names/, свободный. — Загл. с экрана.
  21. Юрич А. Владимир Мацкевич: Я ухожу — нужно давать дорогу молодым [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 11.01.2016. — Дата доступа: 11.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2016/01/11/vladimir-matskevich-ya-uhozhu-nuzhno-davat-dorogu-molodym.html, свободный. — Загл. с экрана.
  22. Юрич А. Андрей Егоров: «ЕвроБеларусь» способна мобилизовать гражданское общество на решение проблем Беларуси [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 20.06.2016. — Дата доступа: 24.06.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2016/06/20/andrey-egorov-evrobelarus-sposobna-mobilizovat.html, свободный. — Загл. с экрана.
  23. Паводле рубрыкі «Пра нас у медыя» вэб-сайта Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі»: http://eurobelarus.info/news/?NewsThemaID=6.
  24. 1 2 Организации-участники [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/consortium/organizers/, свободный. — Загл. с экрана.
  25. Tarptautinė visuomeninė organizacija EuroBelarus [Elektroninis išteklius] // InfoKatalogas.lt. — Interneto svetainė. — Prieiga data: 09.01.2016. — Prieiga režimas: http://www.infokatalogas.lt/tarptautine-visuomenine-organizacija-eurobelarus-302418019/ Архівавана 5 верасня 2017., nemokama. — Pavadinimas ekranas.
  26. Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/about/, вольны. — Загал. з экрана.
  27. АГТ-ЦСИ [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт Агентства гуманитарных технологий. — 27.09.2010. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?page_id=14, свободный. — Загл. с экрана.
  28. Алёна Зуйкова [Электронный рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 20.01.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/names/Alena-Zuikova.html, вольны. — Загал. з экрана.
  29. В Вильнюсе открылся офис организаций «ЕвроБеларусь» и «Форум Сюд» [Электронный ресурс] // Delfi. — Информационный интернет-портал. — 21.02.2012. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://ru.delfi.lt/news/live/v-vilnyuse-otkrylsya-ofis-organizacij-evrobelarus-i-forum-syud.d?id=55771637, свободный. — Загл. с экрана; В Вильнюсе открылся офис «ЕвроБеларуси» [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 21.02.2012. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/2012/02/21/office.html, свободный. — Загл. с экрана.
  30. Контакты [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/contacts/, свободный. — Загл. с экрана.
  31. Паводле вэб-сайта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: http://eap-csf.eu/.
  32. Арганізатары [Электронны рэсурс] // Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. — Вэб-сайт Кангрэса. — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://icbs.palityka.org/arhanizatary/, вольны. — Загал. з экрана.
  33. Пра праграму [Электронны рэсурс] // Міжнародная PhD-праграмы для Беларусі. — Вэб-сайт праграмы. — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://phd.palityka.org/pra-phd/ Архівавана 5 сакавіка 2016., вольны. — Загал. з экрана.
  34. О проекте [Электронный ресурс] // Orgconsulting.by. — Веб-сайт Биржи организационного развития. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://orgconsulting.by/about/ Архівавана 22 лютага 2016., свободный. — Загл. с экрана.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Беларускія грамадскія арганізацыі
Катэгорыя·Арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі