wd wp Пошук:

Узброеныя сілы Польшчы

Узброеныя сілы Польшчы (польск.: Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej), неафіцыйна Войска Польскае (польск.: Wojsko Polskie) — сукупнасць узброеных сіл Польскай Рэспублікі, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. Складаюцца з сухапутных (польск.: Wojska Lądowe RP), ваенна-марскіх (польск.: Marynarka Wojenna RP), ваенна-паветранных (польск.: Siły Powietrzne RP) і спецыяльных войскаў (польск.: Wojska Specjalne RP).

Кіраўніцтва ўсімі войскамі краіны ажыццяўляе Галоўнакамандуючы ўзброеных сіл — прэзідэнт Польшчы, побач з міністрам абароны. Паводле звестак SIPRI на 2009 год узброеныя сілы Польшчы займалі 21 месца паводле выдаткаў на ваенныя патрэбы. Салдаты ўзброеных сіл Польшчы ўдзельнічалі ў войнах міжнароднай кааліцыі войскаў у Іраку і Афганістане да выхаду Польшчы ў 2008 годзе.[2]

Зноскі

  1. Асноўныя прыярытэты развіцця ўзброеных сіл Польшчы ў 2012 годзе
  2. Iraq Coalition Casualties: Military Deaths by Country Архівавана 4 сакавіка 2013. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Узброеныя сілы Польшчы