wd wp Пошук:

Беларускі Хельсінкскі камітэт

РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК) — (зарэг. 1 лістапада 1995 года) самастойнае незалежнае, некамерцыйнае, праваабарончае грамадскае аб’яднанне, створанае ў мэтах ажыццяўлення гуманітарнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. БХК працуе на падставе самакіравання й аб’ядноўвае — на аснове агульнасці інтарэсаў — грамадзян Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці камітэт з’яўляецца незалежным ад дзяржаўных і гаспадарчых органаў, палітычных i грамадскіх арганізацый — узаемаадносіны з імі ладзяцца на аснове партнёрства, дыялога ды супрацы.

Гісторыя

Заснаванне БХК было рэакцыяй на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі таго часу, а каталізатарам працэсу яго паўстання стала абняслаўленне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Заснавальнікамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (ён жа — першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і інш. Першай старшынёй аб’яднання была Таццяна Процька. З 2008 г. арганізацыю ўзначальвае Алег Гулак.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам Віктара Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць БХК

На дзейнасць БХК складаюцца:

На практыцы сябры БХК удзельнічалі ў працы місій Міжнароднай Хельсінкскай Федэрацыі і, у прыватнасці, даследавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Прыднястроўі (Малдова), на Паўночным Каўказе (Расійская Федэрацыя), у Таджыкістане, Узбекістане і Украіне. Апроч таго, прадстаўнікі БХК удзельнічалі ў мностве «шараговых» і «гучных» спраў — абаранялі:

Фінансавы аспект дзейнасці БХК

БХК павінен быў заплаціць у бюджэт звыш Br 205 млн падаткаў і штрафных санкцый па выкарыстаных у 2002—2003 гг. грантах Еўракамісіі, якія, паводле міжнародных дамоў Рэспублікі Беларусь, прадстаўляліся ў беспадатковым рэжыме.

Лічачы рашэнне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах незаконным, БХК абскардзіў яго ў судовым парадку. Нацыянальныя суды ўсіх інстанцый пастанавілі, што праваабаронцы нічога не павінны пакрываць ў бюджэт.

Аднак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 г., маніторынг якіх ажыццяўляў БХК, рашэнні гаспадарчых судоў былі перагледжаныя Прэзідыумам Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах апісала і канфіскавала маёмасць БХК на суму Br 255.000 руб. Рахункі арганізацыі арыштавалі.

Разам з тым у 2006 г. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спыніў — у сувязі з адсутнасцю падзеі злачынства — крымінальную справу, узбуджаную за адхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да службовых асоб БХК.

Восенню 2021 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў БХК, але арганізацыя заявіла, што працягне сваю дзейнасць[1].

У ліпені 2022 года Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры ЭКАСАС ААН, стаўшы першай беларускай НДА з такім статусам[2].

Міжнародная дзейнасць БХК

БХК — партнёр Савета Еўропы, актыўны ўдзельнік міжнароднага хельсінкскага руху.

У 1998 г. БХК быў узнагароджаны прэміяй Еўрапейскага Саюза і ЗША за ўклад у развіццё грамадзянскай супольнасці.

Літаратура

Спасылкі

  1. Вярхоўны суд ліквідаваў БХК — апошнюю зарэгістраваную праваабарончую арганізацыю (нявызн.). Новы Час (1 кастрычніка 2021). Праверана 11 жніўня 2022.
  2. «Признание, что для общественной организации нужна не формальная регистрация, а реальная деятельность»(руск.) . Салідарнасць (22 ліпеня 2022). Праверана 11 жніўня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Арганізацыі паводле алфавіта
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі
Вікіпедыя:Арганізацыі без геаграфічных каардынат
НДА з кансультатыўным статусам пры ЭСС ААН
Арганізацыі, заснаваныя ў 1995 годзе
Арганізацыі, закрытыя ў 2021 годзе