wd wp Пошук:

Сяргей Шупа

Сяргей Шупа (нар. 2 кастрычніка 1961[1], Мінск[1][2]) — беларускі перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч; грамадзянін Літвы, жыве ў Празе.

Біяграфія

Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў (1983, перакладчык французскай мовы)[1][2]. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР (1983—1985) 2 гады вучыўся ў аспірантуры Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (1985—1987)[1]. Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1987—1991)[1][2], быў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны (1991)[1][2].

З 1991 года ўдзельнічаў у выданні газеты «Наша ніва» ў Вільнюсе[1][2]. Працаваў перакладчыкам, рэдактарам[2]. З 1995 года вучыўся 1 год у дактарантуры (адпавядае аспірантуры ў Беларусі) Вільнюскага ўніверсітэта, тэма дысертацыі — «Тэксталогія біблейскіх перакладаў Францішка Скарыны»[1]. З 1996 года супрацоўнік «Радыё Свабода» (Прага)[1][2]. У 1999—2001 гадах быў рэдактарам радыё «Балтыйскія хвалі» (Вільнюс)[1].

Жанаты, мае дваіх дзяцей[1]. У 2012 годзе С. Шупу адмовілі ў візе на ўезд у Беларусь[3].

Дзейнасць

Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х гадоў[1][4]. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская майстроўня» (1979—1984)[1][4]. У 1986 годзе разам з Л. П. Баршчэўскім заснаваў нефармальнае аб’яднанне перакладчыкаў «Бабілён»[2] і быў яго прэзідэнтам у 1986—1991 гадах[1][4][5]. Актыўны удзельнік літаратурнага таварыства «Тутэйшыя»[6]. Член Біблійнай камісіі пры Беларускім экзархаце (1989—1991), член рабочай групы праекту «Новая беларуская Біблія» (з 2012).

Паводле яго ўласнага меркавання, свабодна валодае англійскай, літоўскай, партугальскай, польскай, французскай, харвацкай і чэшскай мовамі, добра разумее нямецкую, эстонскую і сучасны іўрыт (іспыт у дактаранцкім мінімуме), а таксама ў пэўнай ступені старажытнаяўрэйскую, старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы. Пачынаў вучыць верхнелужыцкую, дары, ірландскую, кітайскую, навагрэчаскую, шведскую, японскую і некаторыя іншыя мовы, але, паводле ўласнай ацэнкі, ведае іх на недастатковым узроўні. Думае пра вывучэнне арабскай. Таксама разумее шэраг славянскіх і раманскіх моў, але не лічыць гэты ўзровень іх веданнем.[7]

Пераклаў асобныя творы Э. Базэна, Х. Л. Борхеса[2], Б. Віяна[2], А. Ж. Грэймаса[2], Л. Дарэла[2], Дж. Джойса[2], М. Ергавіча[2], Э. Керэта[2], М. Кульбака, Л. Маер-Скуманц, Г. дэ Мапасана[2], Г. Маркеса, П. Мерымэ[2], О. Мілаша[2], М. Мута[2], Дж. Оруэла[1], М. Павіча[2], Э. По[2], Ф. Тугласа[2], Ё. Тэрборна, Ц. Уевіча, М. Уньта[2], Б. Шульца[2], А. Юпруса[et]. Пераклады выходзілі асобнымі выданнямі, а таксама ў альманахах «Далягляды» і «Братэрства», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», газетах «ЛіМ», «Наша ніва»[2].

Займаецца пытаннямі і метадалогіяй перакладу біблейскіх тэкстаў на беларускую мову, сярод іншага пераклаў Кнігу прарока Ёны[8].

Укладальнік і публікатар «Архіваў БНР» (1998)[1][2][9]. Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР» (2018), дзе ў гістарычным кантэксце ўпарадкавана паказаны арыгінальныя дакументы і матэрыялы, захаваныя ў фондах БНР у архівах Мінска і Вільні, жанр кнігі вызначаны як «архіўны раман»[10][11].

Рэдактар «Ангельска-беларускага слоўніка» В. Пашкевіч[2].

Прызнанне

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 Кто есть кто, 2003
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 Перакладчыкі: ПрайдзіСвет, 2009
  3. Сяргею Шупу адмоўлена ў беларускай візе // Наша ніва. 2012. 13 сакавіка.
  4. 1 2 3 Дубавец, 2012
  5. Бабілён // Дэмакратычная апазыцыя…
  6. Тутэйшыя // Дэмакратычная апазыцыя…
  7. Сяргей Шупа. Сапраўдны пераклад…
  8. Шупа С. Кніга прарока Ёны / Раздатачны матэрыял да дакладу аўтара «Кніга прарока Ёны. Выпрацоўка алгарытмаў працы над перакладам» // ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Секцыя 12, Панэль 12В.2. — Коўна (Літва), 11-13.10.2013.
  9. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: У 2-х кн. / Склад. С. Шупа. — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — 1721 с.
  10. svaboda.org
  11. nashaniva.by
  12. http://pen-centre.by/premija_adamovicha.html Архівавана 20 студзеня 2016.
  13. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  14. https://www.svaboda.org/a/30237789.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Лаўрэаты прэміі імя Карласа Шэрмана
Перакладчыкі Чэхіі
Выпускнікі МДЛУ
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
Нарадзіліся ў 1961 годзе
Асобы
Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
Нарадзіліся ў Мінску
Нарадзіліся 2 кастрычніка
Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны