wd wp Пошук:

Кніга прарока Ёны

Кні́га праро́ка Ёны (іўр.: ספר יוֹנָה Сефер Ёна; лац.: Prophetia Ionae; стар.-грэч.: Ιωνάς) — 32-я кніга кананічнага Старога Запавету, дзевятнаццатая частка Танаху. Пятая з кніг г. зв. малых прарокаў.

Адна з ключавых асаблівасцей кнігі ў тым, што яна амаль не месціць прароцтваў, а распавядае пра гісторыю самога прарока Ёны (іўр.: יוֹנָה “голуб”), рэўнаснага ізраільцяніна, якога Бог прызначыў прарочыць да варожага горада Ніневіі, каб выкрыць ягоную ўладу. Таксама кніга цікавая тым, што сам прарок Ёна цягам сюжэту разумее, якім чынам Бог можа любіць Ягоных ворагаў. Багаслоўскі сэнс гэтай кнігі падсумоўваецца тэзісам пра тое, што Бог любіць і апякуецца не толькі пра яўрэяў, але і пра язычнікаў.

Аўтор і час напісання

Ёна, сын Амітая, згаданы ў другой кнізе Цароў (14:25), жыў у часы Ераваама II (782—747 да н.э.). Імаверна, сам Ёна не з’яўляўся аўтарам кнігі, а сапраўдны аўтар паходзіць ад вучоных колаў, дзейнасць якіх прыпадае на перыяд пасля Вавілонскага палону, прыблізна ў IV стагоддзі да н.э.

Змест

Напачатку кнігі можна дазнацца, што праок Ёна атрымаў загад ад Бога рушыць да Ніневіі - сталіцы Асірыйскага царства і папярэдзіць яе насельнікаў, што калі яны не пакаюцца ў сваіх грахах, то будуць пакараныя. Ёна, падзяляючы нянавісць сваіх суайчыннікаў да ворагаў, адмаўляецца выконваць загад, і адплывае на караблі. Але Бог насылае моцную буру, і маракі, даведаўшыся пра прычыну Божага гневу, праз параду самога Ёны выкідваюць таго ў мора. Рыбіна, якая праглынула Ёну (Ёна 2:1), выкінула праз тры дні яго на сушу і Ёна зноўку апынуўсся сам-насам з Божым загадам. На гэты раз прарок выканаў загад Бога, заклікаўша насельніцтва Ніневіі да пакаяння і тыя, паслухаўшыся, ўнікнулі Божае кары. Аднак Ёна працягваў адчуваць непрыязнь да Ніневіі і, незадаволены такім паваротам справы, звярнуўся да Бога з нараканнем з прычыны міласэрнасці Таго. З лагоднасцю Бог дае Ёне сведчанне пра тое, якой няслушнай ёсць ягоная пазіцыя: «ці ж не шкада Мне Нінівы, вялікага места, ў якім больш, як сто дваццаць тысяч чалавек, што ня ўмеюць адрозніць правай рукі ад левай, і шмат жывёлы?» (Ёна 4:11).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету
Катэгорыя·Танах:Прарокі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Малыя прарокі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта