wd wp Пошук:

Джэймс Джойс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джойс.

Джэймс Джойс

Джэймс Аўгусцін Алаізіус Джойс (англ.: James Augustine Aloysius Joyce; ірл. Séamas Seoige; 2 лютага 1882 — 13 студзеня 1941) — ірландскі пісьменнік і паэт, прадстаўнік мадэрнізму.

На беларускую мову Джойса перакладалі Наталля Ламека[11], Ігар Бабкоў, Ян Максімюк.

Біяграфія

Джэймс Джойс нарадзіўся ў Ратгары, забудаваным грыгарыянскімі дамамі раёне на паўднёвым баку Дубліна, у вялікай сям’і Джона Станісласа Джойса і Мэры Джэйн Мары. Гаротнае становішча бацькавых спраў бадай што пусціла ўсю сям’ю з торбаю па свеце, таму бацька пісьменніка быў змушаны колькі разоў мяняць працу. Сям’я неаднойчы пераязджала з аднаго раёна Дубліна ў іншы. Джэймс здолеў атрымаць някепскую адукацыю, але галеча і неўладкаванасць яго жыцця ў юнацтве назаўжды засталіся ў ягонай памяці, што часткова адбілася і ў яго творах. Сам Джойс часта праводзіў біяграфічныя аналогіі з галоўным героем некаторых сваіх твораў («Партрэт мастака ў юнацтве» і «Уліс») Стывенам Дэдалам.

Dubliners, 1914

Ва ўзросце 6 гадоў Джойс паступіў у езуіцкі каледж Клангоўз Вудс у Клейне, а пасля, у 1896 г. — у дублінскі каледж Бельведэр, які скончыў у 1897 г. Праз год Джэймс паступіў на вучобу ў дублінскі ўніверіытэт (так званы Універсітэцкі каледж), які скончыў у 1902 г.

У 1900 г. у дублінскай газеце «Двухтыднёвы агляд» выйшла першая публікацыя Джэймса Джойса — эсэ аб п’есе Генрыка Ібсена «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся». У гэты ж час Джойс пачаў пісаць лірычныя вершы. З 1916 года выдаваўся ў літаратурным амерыканскім часопісе «Літл Рэвю», заснаваным Джэйн Хіп і Маргарэт Андэрсан.

У 22 гады Джойс з’ехаў у Парыж. Гэта быў яго першы ад’езд на кантынент, дзе з прычыны фінансавых праблем ён, як некалі і яго бацька, часта мяняў прафесіі. Ён быў за журналіста, за настаўніка і г.д. Праз год па пераездзе ў Францыю, Джойс атрымаў тэлеграму пра тое, што ў яго захварэла маці, ды вярнуўся ў Ірландыю. Пасля смерці маці ў 1904 годзе Джойс зноўку пакінуў радзіму, цяпер разам з пакаёўкай Норай Барнакл, з якою пазней (праз 27 год) ажаніўся.

Джэймс Джойс

Незадоўга да пачатку Першае сусветнае вайны Джойс з жонкаю перабраліся ў Цюрых, дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазней і над першымі раздзеламі «Уліса». Перамяшчаючыся па Еўропе, Джойс пісаў вершы, некаторыя з якіх публікаваліся ў анталогіях імажызму. Ён таксама працягваў працаваць над «Улісам», раманам, які ўпершыню пабачыў свет не на радзіме пісьменніка (дзе быў апублікаваны ў 1933 годзе), а ў Францыі. Гэта найвядомейшы Джойсаў твор, дзе аўтар на 600 старонках апавядае пра адзін дзень (16 чэрвеня 1904 г.) дублінскага жыда Леапольда Блюма. Нягледзячы на тое, што «Уліс» ствараўся за мяжой, паводле гэтай кнігі, як сцвярджаў сам Джойс, магчыма было б аднавіць Дублін у выпадку яго знішчэння. Дзень 16 жніўня святкуецца прыхільнікамі Джойса ўва ўсім свеце як Блумсдэй (Bloomsday).

У Парыжы Джэймс Джойс пачаў працу над сваім астатнім маштабным творам — «Памінкі па Фінегану», апублікаваным у 1939 годзе. Гэты складаны эксперыментальны раман публікай быў прыняты досыць абыякава, але ён і дагэтуль застаецца кнігай «для спецыялістаў», у адрозненні ад ранейшай Джойсавай кнігі навэл «Дублінцы», якая цяпер лічыцца узорнаю ў гэтым жанры.

Пасля паражэння Францыі і акупацыі часткі яе тэрыторыі нямецкімі войскамі на пачатку Другой сусветнай вайны Джойс вярнуўся ў Цюрых. Ён моцна пакутаваў ад глаўкомы. Штодня здароўе пісьменніка ўсё горшала, і 13 студзеня 1941 года ён памёр.

Зноскі

  1. James Joyce // Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 1 сакавіка 2021.
  2. James Joyce // Encyclopædia Britannica Праверана 1 сакавіка 2021.
  3. 1 2 Джойс Джеймс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Джойс Джеймс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. http://muse.jhu.edu/journals/new_hibernia_review/v008/8.2dotterer.html
  7. http://www.nytimes.com/2011/05/01/travel/01trieste-italy.html?_r=1&pagewanted=all
  8. https://www.nytimes.com/books/00/01/09/specials/joyce.html
  9. 1 2 Goodreads — 2006. Праверана 23 чэрвеня 2021.
  10. 1 2 3 4 WorldCat Identities — 2007. Праверана 23 чэрвеня 2021.
  11. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Нарадзіліся ў 1882 годзе
Пісьменнікі XX стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Ленстэры
Шматмоўныя пісьменнікі
Пахаваныя на могілках Флунтэрн
Памерлі ў Цюрыху
Пісьменнікі Ірландыі
Паліглоты
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 1941 годзе
Нарадзіліся 2 лютага
Паэты Ірландыі
Пісьменнікі-мадэрністы
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Памерлі 13 студзеня
Асобы