wd wp Пошук:

Маці Уньт

Маці Унт (эст.: Mati Unt; 1 студзеня 1944, Лінамяэ, Йыгевамаа — 22 жніўня 2005, Талін) — эстонскі пісьменнік, эсэіст і тэатральны рэжысёр. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1980).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Ліннамяэ Ваарэскай воласці Тартускага павета ў сям’і бухгалтара[6]. У 1951—1958 гадах вучыўся сельскай школе, у 1962 годзе скончыў школу № 8 у Тарту. У 1967 годзе скончыў аддзяленне эстонскай філалогіі гісторыка-філалагічнага факультэта Тартускага дзяржаўнага ўніверсітэта[6].

У 1966—1971 гадах працаваў заглітам ў тэатры «Ванемуйнэ» у Тарту[6], у 1975—1981 гадах — на аналагічнай пасадзе ў Дзяржаўным тэатры юнага гледача Эстонскай ССР у Таліне. У 1981—1991 гадах — дырэктар Маладзёжнага тэатра, у 1992—2003 — дырэктар Эстонскага драматычнага тэатра ў Таліне.

У 1980 годзе падпісаў так званы «Ліст сарака» — заклік да савецкіх уладаў захаваць эстонскія мову і культуру.

Член Саюза пісьменнікаў Эстоніі з 1966 года. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1980)[6]. Лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій. У 2000 годзе узнагароджаны Ордэнам Белай зоркі III класа.

У 1965—1973 гадах у шлюбе з журналісткай Эле Томсан.

Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.

Творчасць

Першы твор, напісаны ва ўзросце 18 гадоў, пасля сканчэння сярэдняй школы — «наіўны раман» «Бывай, рыжы кот» («Hüvasti, kollane kass», 1963)[6], зрабіў яг о вядомым у Эстоніі.

Мемарыяльная дошка ў Ваары.

Пасля літаратурнага дэбюта Уньт зарэкамендаваў сябе сярод пісьменнікаў Эстоніі як фантаст, драматург і крытык. Яго кнігі «Доўг» («Võlg», 1964) і «Пра магчымасць жыцця ў космасе» («Elu võimalikkusest kosmoses», 1967) разглядаюць праблемы фарміравання асобы маладога чалавека. Таксама аўтар «Забойства ў гатэлі» («Mõrv hotellis», 1968) і «Чорны матацыкліст» («Must mootorrattur», 1976), рэдкіх для эстонскай літаратуры дэтэктываў[7]. Міжнароднае прызнанне Уньту прынёс раман «Восеньскі баль» («Sügisball», 1979; экранізаваны у 2007 годзе Вейкам Ыунпуу), прысвечаны праблеме адчужанасці чалавека ў вялікім горадзе, яго бездухоўнасці, некамунікабельнасці, спажывецкаму стаўленню да жыцця. Падобныя праблемы разглдаліся ў творах «Голы востраў» («Tühirand», 1972) і «Via regia» (1975). За апошнюю аповесць пісьменнік атрымаў прэмію Ф. Тугласа ў 1976 годзе[7]. Аповесць «Кажуць» («Räägivad», 1984) можна аднесці да пазажанравых, яна складаецца збольшага з рэплік другарадных персанажаў[8]. Падобнае мазаічнае поліфанічнае апавяданне ёсць і ў кнізе «Памятка донара» («Doonori meelespea», 1990)[7].

Акрамя таго, Уньт займаўся прасоўваннем авангарднага тэатра ў постсавецкай Эстоніі. Уньт быў добра вядомы як драматург, пастаноўшчык, мастак. У 1980-1990-х гадах яго тэатральная дзейнасць была плённейшай за пісьменніцкую. П’еса «Фаэтон, сын сонца» («Phaethon, päikese poeg», 1968), напісана па матывах старажытнагрэчаскага міфа. П’еса «Гадзіна духаў на вуліцы Янсена» («Vaimude tund Jannseni tänaval», 1984) апісвае ўяўную сустрэчу паэткі Лідзіі Койдула і пісьменніцы Айна Калас. П’еса «Калантай» («Kollontai», 1978) прысвечана жыццю і дзейнасці рэвалюцыянеркі, дзяржаўнай дзяячкі і дыпламата Аляксандры Калантай, за яе аўтар атрымаў Літаратурную прэмію імя Юхана Смуула у 1978 годзе. П’еса «Граль» («Graal!», 2001) напісана па матывах раманаў пра Караля Артура, «Майстар і Маргарыта» («Meister ja Margarita», 2001) — на аснове аднайменнага рамана Міхаіла Булгакава. Як тэатральны рэжысёр ставіў п’есы Стрындберга, Гётэ, Шылера, Мрожака, Пінтэра і іншых. Уньт таксама быў тэатральным крытыкам. Яго артыкулы пра тэатр і кіно сабраны ў кнізе «Чэрці і каралі» («Kuradid ja kuningad», 1989)[7].

Па творах Уньта «Бывай, рыжы кот» і «Доўг» зняты тэлефільмы[7]. Фільм «Цану смерці запытайся мёртвых» (1977), зняты паводле яго сцэнарыя, атрымаў Галоўны прыз за рэжысуру на XI Усесаюзным кінафестывалі 1978 года ў Ерэване[9]. Кінафільмы, заснаваныя на творах Уньта «Пусты пляж» («Tühirand») і «Восеньскі баль» («Sügisball») зняты ўжо пасля яго смерці (у 2005 і 2007 гадах адпаведна).

Творы Уньта перакладзены на многія мовы: англійская, беларускую, латышскую, літоўскую, украінскую, малдаўскую, рускую, грузінскую, фінскую, польскую, нямецкую, венгерскую, балгарскую, чэшскую мовы[6].

Стыль першых твораў Уньта можна ахарактарызаваць як «сацыялізм з чалавечым тварам — спавядальная проза»[10]. У іх заўважна захапленне аўтара алегорыяй і філасофскай прыпавесцю[6]. Пазней ён пісаў у жанры «мадэліравальнай прозы», больш характэрнай для эстонскай літаратуры[10]. У творах пераважае маральна-этычны аспект[6]. У сваіх апошніх творах Уньт больш схіляўся да постмадэрнізму[10].

Беларускія пераклады

Паасобныя творы пераклаў Сяргей Шупа.

Бібліяграфія

Аповесці і апавяданні

П’есы

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Mati Unt // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Mati Unt // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Mati Unt // Store norske leksikon — 1978.
  5. https://www.dalkeyarchive.com/mati-unt-1944-2005/ Праверана 16 лістапада 2020.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 ПСЭ, 1984, с. 228-230
  7. 1 2 3 4 5 КЕК, 1996, с. 102
  8. ЭЛ, 1984, с. 21-23, 160-191
  9. XI Всесоюзный кинофестиваль. Энциклопедия кино
  10. 1 2 3 Тух, 2004, с. 160-191

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 3 класа
Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Таліне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Йыгевамаа
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Эстоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Драматургі Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных