wd wp Пошук:

Бруна Шульц

Бруна Шульц (польск.: Bruno Schulz; 1892, Драгобыч, Аўстра-Венгрыя — 1942, Драгобыч) — польскі пісьменнік і мастак яўрэйскага паходжання.

Біяграфія

Дом у Драгобычы, дзе жыў Бруна Шульц

У 1914—1915 гадах вучыўся жывапісу ў Вене. Потым выкладаў рысаванне ў гімназіі Караля Уладзіслава Ягайла ў Драгобычы.[4]

Падчас 2-й сусветнай вайны, 30 чэрвеня 1941 года Драгобыч акупаваны нацыстамі, якія стварылі драгобыцкага гета. Пад акупацыяй Бруна Шульцу спрыяў гаўптшарфюрэр Фелікс Ландау, у лістападзе 1942 года ён забіў асабістага дантыста іншага афіцэра СС Карла Гюнтэра, які 19 лістапада 1942 года ў помсту застрэліў Бруна Шульца на вуліцы гета, сказаўшы: «ты забіў майго яўрэя — я забіў твайго»[5][6].

Творчасць

Найбольш вядомы аповесцямі ў навелах «Цынамонавыя крамы» (1934) і «Санаторыя пад клепсідрай» (1937).

Уплыў Бруна Шульца на сваю прозу прызнавалі Багуміл Грабал, Даніла Кіш, Філіп Рот, Іаак Башэвіс-Зінгер.

Гімназія ў Драгобычы, у якой выкладаў Бруна Шульц
Тэксты Бруна Шульца, у якіх штодзённае жыццё правінцыйнага гарадка робіцца фантастычнай прыпавесцю пра лёс свету, перанесены на тэатральную сцэну («Памерлы клас» [Тадэвуша Кантара](/Тадэвуш_Кантар "Тадэвуш Кантар")), экранізаваны («[Санаторый пад клепсідрай](/Санаторый_пад_клепсідрай_(фільм) "Санаторый пад клепсідрай (фільм)")» [Ежы Войцеха Хаса](/Ежы_Войцех_Хас "Ежы Войцех Хас")), сталі асновай анімацыйных фільмаў («Вуліца Кракадзілаў» [Стывена і Цімаці Куай](/Браты_Куай "Браты Куай")[[7]](/Бруна_Шульц#cite_note-7), 1996), музычных твораў (опера Дж. Вулрыча «Вуліца Кракадзілаў»).

У пачатку 2001 года знойдзены фрэскі па матывах казак братоў Грым, зробленыя Шульцам у 1941—1942 гадах для сына гаўптшарфюрэра Фелікса Ландау на яго віле ў Драгобычы.

Прызнанне

Месца гібелі Бруна Шульца ў Драгобычы
Мемарыяльная дошка Бруна Шульца ў Драгобычы

У 1938 годзе Польская акадэмія літаратуры ўганаравала Бруна Шульца залатымі Акадэмічнымі лаўрамі.

Нібыта знойдзенай кнізе Шульца «Месія» прысвечаны раман амерыканскай пісьменніцы Сінція Озік «Месія са Стакгольма» (1987), самому Шульцу — раман ізраільскага пісьменніка Давіда Гросмана «Бруна» (1986), аповесць-хроніка Барыса Хазанава «Цудатворац» (1990), раман італьянскага празаік Уга Рыкарэлі «Чалавек на імя, здаецца, Шульц» (1998).

У ЗША заснавана прэмія Бруна Шульца найлепшаму замежнаму аўтару года.

У Драгобычы ёсць музей Бруна Шульца.

У маі 2001 года тры фрэскі па матывах казак братоў Грым былі зняты супрацоўнікамі цэнтра Яд ва-Шэм і нелегальна вывезены з Украіны, астатнія пяць выстаўлены ў Драгобычы і цяпер адна з галоўных славутасцяў горада.[4]

Беларускія пераклады

Паасобныя творы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.

Экранізацыі твораў

Літаратура пра Бруна Шульца

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118762427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bruno Schulz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 RKDartists Праверана 5 кастрычніка 2022.
  4. 1 2 Helga Hirsch, «Wie haben Sie den Krieg ueberlebt, Herr Schreyer?» — Im Gespraech, Frankfurter Allgemeine Zeitung, 8 Mai 2010, Nr. 106, стр. Z6.
  5. Lower, Wendy. Hitler’s furies : German women in the Nazi killing fields. — 270 p. — ISBN 978-0-547-86338-2.
  6. Eisenstein, Paul. Traumatic encounters : Holocaust representation and the Hegelian subject. — State University of New York Press, 2003. — 236 p. — ISBN 0-7914-5799-0.
  7. The thirteenth freak month. The influence of Bruno Schulz on the Brothers Quay

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ахвяры Халакоста
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Польшчы
Катэгорыя·Ахвяры забойстваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгобычы
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Украіне