wd wp Пошук:

Міхкель Мут

Міхкель Мут (эст.: Mihkel Mutt; нар. 18 лютага 1953, Тарту) — эстонскі пісьменнік, журналіст, літаратурны і тэатральны крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і перакладчыка і англіста Алега Мута. Вучыўся ў тартускай сярэдняй школе № 8. У 1971—1976 гадах вывучаў эстонскую філалогію ў Тартускам універсітэце. Пасля ўніверсітэта і да 1987 года працаваў рэдактарам у выдавецтве, а таксама розных газетах і літаратурных часопісах — газеце Тартускага ўніверсітэта (1974—1975), часопісе «Looming» (1977—1986), газетах «Eesti Ekspress», «Eesti Aeg» і «Hommikuleht» (1991—1993)[3]. Пасля кароткі час быў фрылансерам, затым два гады працаваў драматургам у Талінскім Тэатры юнага гледача (цяпер Гарадскі тэатр). У 1991—1992 гадах быў кіраўніком інфармацыйнага бюро ў МЗС Эстоніі[4].

У 1993—1997 гадах зноў фрылансер. У 1997—2005 — галоўны рэдактар газеты «Sirp», а з лістапада 2005 па люты 2016 года — галоўным рэдактарам буйнога эстонскага літаратурнага часопіса «Looming»[5].

З 1980 года член Саюза пісьменнікаў Эстоніі, некалькі разоў уваходзіў у праўленне. З 1992 года член эстонскага ПЭН-клуба, у 1996—1999 гадах яго прэзідэнт.

Творчасць

Міхкель Мут з 1970-х гадоў публікуе навелы, крытычныя артыкулы і эсэ. Першая кніга, зборнік апавяданняў «Вучань Фабіяна», выйшла ў 1980 годзе і станоўча ацэненая адным з крытыкаў як «прыемна дасціпная». Той жа крытык паставіў аўтара ў адзін шэраг з Вайна Вахінгам, Маці Уньтам і Яакам Йыэруйтам[6]. У 1981 годзе гэты зборнік атрымаў прэмію імя Ф. Тугласа. Затым выйшлі кнігі «Мужчыны» (1981), сатырычны раман «Мышы на ветры» (1982), «Замры» (1985), «Дарагія пакаленни» (1986), «Плач старога Фабіяна» (1989) і іншыя[3].

Прозу Мута вылучае іронія і сатыра. Раманы прысвечаны культурна-сацыяльным і міжасобасным праблемам, для іх характэрна ўласцівая аўтару нетрадыцыйная з’едлівасць[7]. Сярод упадабаных тэм творы — інтэлігенцыя, у прыватнасці, творчая інтэлігенцыя. Мут адлюстроўвае яе часта гратэскава, самаіранічна і крыху аўтабіяграфічна[3]. Творы Міхкеля Мута неўзабаве сталі папулярнымі і ў эмігранцкіх колах у Еўропе[8].

Міхкель Мут аўтар дзвюх кніг для дзяцей «Französisch!» (1981) і «Дзед Мароз» (1986) пра праблемы сучаснай сям’і. Кніга «Дзед Мароз» у 1987 годзе атрымала Літаратурную прэмію імя Ю. Смуула[3].

Таксама вядомы як эсэіст, палітычны аглядальнік, літаратурны і тэатральны крытык і перакладчык. Крытычныя артыкулы Мута вылучае эрудыцыя і нестандартнае мысленне, пісаў і пародыі на тэатральныя тэмы. Таксама аўтар сцэнарыяў, паводле якіх зняты тэлефільм «1991» і тэлесерыял «Сальманы»[3]. Пісаў падарожныя нарысы пра Новую Зеландыю, Манголію, Швецыю і Англію[5]. Урэшце, у 2009—2011 гадах выдаў шэсць тамоў сваіх мемуараў.

Беларускія пераклады

Паасобныя творы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 30 снежня 2019.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143623575 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. 1 2 3 4 5 КЕК, 1996
  4. Eesti kirjanike leksikon. Koostanud Oskar Kruus ja Heino Puhvel. Tallinn: Eesti Raamat 2000, S. 350—351.
  5. 1 2 Mihkel Mutt // estlit.ee
  6. Aivo Lõhmus: Épater les bourgeois!, в: Keel ja Kirjandus 11/1980, с. 689—691.
  7. Cornelius Hasselblatt. Geschichte der estnischen Literatur. Berlin, New York: Walter de Gruyter, S. 680.
  8. Vgl. die Rezensionen von Ivar Grünthal in der Zeitschrift mana 51 (1982), S. 85-86; mana 55 (1986), S. 80; mana 56 (1987), S. 83; außerdem George Kurman in World Literature Today 2/1987, S. 318; 2/1989, S. 336; 1/1990, S. 159—160.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Журналісты Эстоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Эстоніі
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белай зоркі 3 класа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эстонскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тарту