wd wp Пошук:

Гі дэ Мапасан

Гі дэ Мапасан (фр.: Guy de Maupassant [ɡi də mopaˈsɑ̃], поўнае імя — Анры-Рэнэ-Альбер-Гі дэ Мапасан[4] (фр.: Henry-René-Albert-Guy de Maupassant); 5 жніўня 18506 ліпеня 1893) — французскі пісьменнік, аўтар многіх знакамітых аповядаў, раманаў і аповесцяў.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Руанскі ліцэй (1869). Друкаваўся з 1876 года.

Творчасць

Аўтар сацыяльна-псіхалагічных раманаў «Жыццё» (1883), «Мілы друг» (1885), «Монт-Арыёль» (1886), «П’ер і Жан» (1887—88), «Моцная, нібы смерць» (1889), «Наша сэрца» (1890).

Прызнаны майстар навелы. Асаблівую вядомасць набыла яго навела «Пышка» (1880). У зборніках навел «Майстэрня Тэлье» (1881), «Мадэмуазель Фі-фі» (1882), «Дзядзечка Мілон» (1883), «Міс Гарыет» (1884), «Івета» (1885), «Пан Паран» (1886) і інш. адлюстраваны тэмы вайны, супраціўлення, кахання, імкненне ўвасобіць як высокія, так і змрочныя, «начныя» аспекты чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін.

Аўтар збонікаў «Вершы» (1880), кніг дарожных нарысаў «Пад сонцам» (1884), «На вадзе» (1888), «Бадзяжнае жыццё» (1890), драматычных, літаратурна-крытычных артыкулаў.

Яго творы адметныя глыбокім псіхалагізмам, сюжэтнай напружанасцю, прысутнасцю элементаў натуралізму і сімвалізму. Многія творы экранізаваныя.

Раманы

Беларускія пераклады

На беларускую мову асобныя творы Гі дэ Мапасана пераклалі А. Істомін, Н. Мацяш, С. Мурашка, М. Паслядовіч, С. Шупа; апавяданні «Аздоба», «Вяроўка», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «У моры» пераклаў З. Колас.

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Guy de Maupassant // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.10., Мн., 2000, С.100.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Прыморская Сена
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі