wd wp Пошук:

Троцкае ваяводства

Гербы Троччыны з «Stemmata Polonica»

Троцкае ваяводства (польск.: Województwo trockie) ― адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, існавала ў 14131795 гг.

Ваяводства было створана паводле пастановаў Гарадзельскай уніі пры адначасовай ліквідацыі Гарадзенскага і Троцкага княстваў. Адміністрацыйным цэнтрам ваяводства быў горад Трокі. У складзе ваяводства было чатыры паветы: Троцкі, Упіцкі, Гарадзенскі і Ковенскі. Шляхецкія соймікі склікаліся ў Троках, Панявежы, Гродне і Коўне. Ваяводства вылучала двух сенатараў, якімі былі троцкія ваявода і кашталян. Было ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Троцкае ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных