wd wp Пошук:

Шальчынінкай

Шальчынінкай (літ.: Šalčininkai, традыцыйная беларуская назва — Сале́чнікі, польск.: Soleczniki) — горад у паўднёва-ўсходняй Літве, на мяжы з Беларуссю, на рацэ Шальча. Знаходзіцца за 45 км ад Вільнюса і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета.

Насельніцтва налічвае каля 4,7 тыс. чалавек, з якіх 72% — палякі, 13% — літоўцы, 7% — рускія, 4% — беларусы, 4% — іншыя. Праз горад ідзе шаша Вільнюс — Ліда і чыгунка Вільнюс — Ліда. Шальчынінкай адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.

Гісторыя

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1311 годзе (у прускіх хроніках узгадваецца пад назвай Salsniken ці Saletzniken), калі паселішча было захоплена і зруйнавана ордэнскім войскам з 150 рыцараў і 2 тыс. пяхоты пад кіраўніцтвам ордэнскага комтура Генрыха. Немцы захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча войска Тэўтонскага ордэна здзяйсняла ў 1378, 1382 і 1394 гадах.

З XIV стагоддзя паселішча належыла Глябовічам. У 1410 годзе быў пабудаваны першы касцёл. У 1523 годзе Глябовічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час ў паселішчы існавала пратэстанцкая капліца і яўрэйскі малітоўны дом.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Салечнікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. У 1812 годзе былі знішчаны напалеонаўскім войскам. У пачатку ХІХ стагоддзя Салечнікі часта наведваў Адам Міцкевіч.

Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Шальчынінкаі (скульптар В. Я. Янушкевіч).

Жыхары паселішча ўзялі актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся з рускім войскамі пад кіраўніцтвам Людвіка Нарбута. Пасля ліквідацыі прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка развівацца. Асаблівы штуршок у развіцці горада адбыўся пасля 1882 года, калі праз Салечнікі прайшла чыгунка.

Пасля 1923 года Салечнікі як частка Сярэдняй Літвы трапілі ў склад Польскай Рэспублікі. У 1929 годзе тут жыло 587 чалавек, да 1939 года насельніцтва павялічылася да 844 чалавек.

У верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі і ў лістападзе далучаны да Беларускай ССР.

Пасля уваходу Літвы ў склад СССР восенню 1940 (разам з Друскенікамі і Гадуцішкамі) перададзены ў склад Літоўскай ССР.

Статус горада Шальчынінкай атрымаў у 1956 годзе, а ў 1972 годзе сюды быў перанесены з Эйшышкеса цэнтр раёна.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearStatistics Lithuania, 2019. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Населеныя пункты Шальчынінкайскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Шальчынінкайская сянюнія