wd wp Пошук:

Язэп Дамінікавіч Дашута

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дашута. Язэп Дамінікавіч Дашута (20 снежня 1890, Саколка, Гродзенская губерня, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 9 верасня 1966, кляштар у Улацлаўку, Польшча) — рымска-каталіцкі святар, манах-марыянін, грамадскі і культурны дзеяч, педагог.

Біяграфія

У 1905—1910 гадах вучыўся ў Сакольскім гарадскім 4-класным вучылішчы. У 1911 годзе паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Быў членам гуртка беларусаў-семінарыстаў. Пасвечаны ў святары 26 мая 1918 года. Прызначаны вікарыем у парафію Дабжынаў Беластоцкага дэканата. З 1921 года вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. З 1925 года у кляштары марыянаў у Друі. Пасля навіцыяту выехаў на далейшую вучобу ў Рым, дзе праз год абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве. У канцы 1927 года вярнуўся ў Друю.

Браў удзел у заходнебеларускім рэлігійным і культурна-асветным жыцці. Пераследаваўся польскімі свецкімі ўладамі. Дэпартаваны паліцыяй з друйскага кляштара 23 чэрвеня 1938 года. Жыў у кляштарах марыянаў у Скужцы каля Седльцаў, Грудзёндзы, Улацлаўку (Польшча). Падтрымліваў кантакты з беларускім асяродкам марыянаў у Лондане. Пахаваны ў Варшаве.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі ва Улацлаваку
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сакулцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве