wd wp Пошук:

Беларуска-польская граніца

Беларуска-польская граніца — дзяржаўная граніца працягласцю прыкладна 398,624 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Літвой на поўначы і цягнецца да патройнага сутыку з Украінай на поўдні.

Памежныя рэкі (з поўначы на поўдзень): Чорная Ганча, Ваўкушанка, Свіслач, Нараў, Заходні Буг.

Польска-беларуская граніца з’яўляецца таксама і граніцай Еўрасаюза з Беларуссю.

Гісторыя

Адным з пытанняў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы было размежаванне беларускіх і польскіх тэрыторый. У 1920 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джордж Керзон прапанаваў лінію Гродна — Ялаўка — Няміраў — Брэст-Літоўск, якая ўлічвала этнічную большасць на спрэчных тэрыторыях. Аднак пасля Польска-савецкай вайны граніца адсунулася далёка ўсходней і Заходняя Беларусь апынулася на тэрыторыі Польскай Рэспублікі.

Лінія Керзона і паваенная змена межаў Польшчы

Пасля верасня 1939 года ў склад БССР былі далучаны тэрыторыі Заходняй Беларусі. З іх стварылі пяць новых абласцей: Баранавіцкую, Беластоцкую, Брэсцкую, Вілейскую і Пінскую.

Утварылася беларуска-нямецкая мяжа, якая праходзіла каля горада Астраленка.

Згодна з падпісанай 16 жніўня 1945 года паміж СССР і Польшчай дамовай аб дзяржаўнай граніцы — Польшчы перадаваліся 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам з Беластокам і 3 раёны Брэсцкай вобласці, дзе жыла значная колькасць палякаў[2].

Пагранічныя слупы ў Белавежскай пушчы

Новая граніца на значнай частцы адцінку прайшла простай лініяй. Вёскі, што знаходзіліся пры лініі граніцы з савецкага боку, зносіліся для ўзвядзення кантрольнай паласы (Калонія Ісаака, Чарнаўшчызна[3].).

Польска-беларуская граніца каля Толчаў

У 1946 годзе падчас удакладнення дзяржаўнай граніцы СССР і ПНР са складу Гродзенскага раёна на карысць ПНР былі перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[3], са складу Сапоцкінскага раёна — вёскі Тадоркаўцы і Хварасцяны[3].

Пасля гэтага і да цяперашняга часу граніца паміж Польшчай і Беларуссю не мянялася.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Государственная территория и государственная граница Республики Беларусь Архівавана 3 студзеня 2010.
  2. Еўрапейскія граніцы Беларусі: нялёгкая гісторыя пытання Архівавана 15 жніўня 2014.
  3. 1 2 3 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 20

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Граніцы Польшчы
Катэгорыя·Граніцы Беларусі
Катэгорыя·Граніцы Беларусі