wd wp Пошук:

Роберт Хайнлайн

Ро́берт Э́нсан Ха́йнлайн (Robert Anson Heinlein[~ 1]; 7 ліпеня 1907, Батлер[en], Місуры, ЗША — 8 мая 1988, Кармэл[en], Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі пісьменнік, адзін са значнейшых пісьменнікаў-фантастаў, які шмат у чым вызначыў выгляд сучаснай навуковай фантастыкі[5][6]. Яго называюць «дэканам пісьменнікаў-фантастаў»[7].

Хайнлайн быў першым прафесійным пісьменнікам-фантастам ЗША і адным з першых, хто стаў публікавацца ў буйных папулярных выданнях, напрыклад, The Saturday Evening Post у канцы 1940-х гадоў. Яго першыя апавяданні з’явіліся ў часопісе Astounding Science Fiction у 1939 годзе, ён быў у групе пісьменнікаў, якія сталі вядомымі дзякуючы рэдактару Astounding Джону Кэмпбелу.mw-parser-output .ts-Пераход img{margin-left:.285714em}Перайсці да раздзела «#Пісьменніцкая кар’ера». Кар’ера пісьменніка доўжылася амаль паўстагоддзяПерайсці да раздзела «#Творчасць», у сваёй творчасці Хайнлайн закрануў многія тэмы, у т.л. сацыяльныя і філасофскія: асабістую свабоду, адказнасць асобы перад грамадствам, ролю і фармат сям’і, прыроду арганізаванай рэлігіі і шмат іншыхПерайсці да раздзела «#Асноўная праблематыка, закранутая ў творчасці».

У англа-амерыканскай літаратурнай традыцыі Хайнлайна разам з Артурам Кларкам і Айзекам Азімавым лічаць «Вялікай тройкай» пісьменніка-фантастаўПерайсці да раздзела «#Спадчына Хайнлайна». Хайнлайн стаў уладальнікам прэстыжных прэмій «Х’юга» і «Неб’юла», адзіным пісьменнікам, які атрымаў «Х’юга» за пяць раманаўПерайсці да раздзела «#Прэміі». У гонар Хайнлайна названы астэроід і кратар на Марсе.

Біяграфія

Дзяцінства

Нарадзіўся трэцім дзіцём у сям’і Рэкса Айвара Хайнлайна і Бем Лайл Хайнлайн, апроч старэйшых Лоўрэнса і Рэкса Малодшага, пазней у іх нарадзілася яшчэ трое дачок і сын[8]. У гэты час бацькі жылі ў матчынага бацькі, доктара Альва Э. Лайла. Праз тры гады па нараджэнні Роберта сям’я пераехала ў Канзас-Сіці (Місуры), бацька пачаў працаваць у Мідлендскай кампаніі сельскагаспадарчых машын. У Канзас-Сіці прайшло дзяцінства Хайнлайна.

Найбольш уплыў на яго ў гэты перыяд дзед Альва Лайл, якога Роберт наведваў у Батлеры кожнае лета да смерці таго ў 1914 годзе. Дзед прывіў яму любоў да чытання і дакладных навук, шэраг станоўчых рысаў характару. У памяць дзеда Хайнлайн пазней неаднакроць карыстаўся псеўданімам Лайл Манро, а таксама назваў галоўнага героя аповесці «Калі гэта будзе працягвацца…»[9]. Канзас-Сіці знаходзіўся ў г.зв. «біблейскім поясе», адпаведна, Хайнлайна выхоўвалі строга, па пурытанску і закладзеная ўнутраная маральная аснова засталася на ўсё яго жыццё[5].

У 1920 годзе Хайнлайн паступіў у Цэнтральную сярэднюю школу Канзас-Сіці[10]. Да гэтага часу ён вельмі захапляўся астраноміяй, прачытаў усе кнігі па тэме ў Публічнай бібліятэцы Канзас-Сіці[en]. Таксама яго ўразіла вывучэнне эвалюцыйнай тэорыі Дарвіна, якая ўплыла на далейшую творчасць Хайнлайна[8]. Школьнае захапленне нестандартнымі матэматычнымі задачамі таксама часам праяўлялася ў творах пісьменніка, як, напрыклад, тэсеракт у апавяданні «…І пабудаваў ён сабе скручаны дамок».

Служба на флоце

Роберт Хайнлайн у Ваенна-марской акадэміі ЗША, 1929

Па сканчэнні школы Хайнлайн вырашыў следам старэйшага брата Рэкса паступіць у Ваенна-марскую акадэмію ЗША ў Анапалісе. Допуск да ўступных іспытаў у акадэмію быў абмежаваны, толькі паводле хадайніцтва аднаго з кангрэсменаў або сенатараў[5] і, звычайна, толькі аднаму члену сям’і з аднаго пакалення. Таму Хайнлайн актыўна ўзяўся збіраць рэкамендацыйныя лісты і адсылаць іх сенатару Джэймсу А. Рыду для атрымання ад яго хадайніцтва. Чакаючы на вынікі Хайнлайн адвучыўся курс ва Універсітэце Місуры[en]. За гэты час сенатар Рыд атрымаў сотню лістоў ад ахвочых паступіць у акадэмію — пяцьдзясят па аднаму ад пяцідзесяці чалавек і пяцьдзясят ад Хайнлайна[8]. Такім чынам Хайнлайн атрымаў хадайніцтва для паступлення ў акадэмію і пасля пасля паспяховых іспытаў у чэрвені 1925 года стаў кадэтам[11].

У час навучання ў акадэміі Хайнлайн жыў у Банкрафт-Холе — кадэцкім інтэрнаце. Паспяхова вывучаў абавязковыя дысцыпліны, а таксама стаў чэмпіёнам акадэміі па фехтаванні, барацьбе і стральбе[8][12]. Тройчы праходзіў практыку, на лінкарах «Юта», «Аклахома» і «Арканзас»[en][13]. У 1929 годзе Хайнлайн паспяхова скончыў навучанне 5-м у рэйтынгу, але з-за дысцыплінарных парушэнняў быў паніжаны да 20-й пазіцыі сярод 243-х кадэтаў выпуску і атрымаў званне энсіна[11].

Хайнлайн атрымаў прызначэнне на новы авіяносец ВМС США «Лексінгтан»[14] — афіцэрам адказным за радыёсувязь з самалётамі. У сярэдзіне 1932 года атрымаў званне младшага лейтэнанта і пераведзены на эсмінец USS Roper[en] артылерыйскім афіцэрам[13]. У канцы 1933 года у Хайнлайна былі выяўлены сухоты, ён правёў некалькі месяцаў на лячэнні, спачатку ў шпіталі Фітцсіманс у Дэнверы, потым у санаторыі паблізу Лос-Анджэлеса[8]. У санаторыі Хайнлайн распрацаваў вадзяны матрац[en][15], які пазней будзе ўспамінаць у некаторых сваіх творах, але не запатэнтаваў яго. З-за хваробы Хайнлайн неўзабаве быў прызнаны цалкам непрыгодным да далейшай службы і мусіў пайсці ў адстаўку ў званні лейтэнанта ў жніўні 1934 года, яму была прызначана невялікая пенсія. Ваенная кар’ера старэйшых братоў Роберта склалася больш удала — Рэкс пасля акадэміі зрабіў кар’еру ў арміі ЗША, дзе служыў да канца 1950-х[12], Лоўрэнс таксама служыў у сухапутнай арміі, ВПС і Нацыянальнай гвардыі Місуры, даслужыўся да звання генерал-маёра[16][17].

Першы раз Хайнлайн ажаніўся 21 чэрвеня 1929 года з Элінор Ліе Кары з Канзас-Сіці, з якою быў знаёмы са школы. Адносіны з жонкай адразу не склаліся, Хайнлайн як ваенны марак быў у асноўным далёка ад Канзас-Сіці, Элінор не хацела пераязджаць ні ў Каліфорнію, ні ў іншае месца, дзе ён служыў. Урэшце ў кастрычніку 1930 года яна падала ў суд на развод, і шлюб, пра які Хайнлайн нават не паведаміў сваёй сям’і, распаўся[13]. 28 сакавіка 1932 года ён ужо больш свядома ажаніўся з Леслін Макдональд, палітычнай актывістцы, даволі незвычайнай і таленавітай жанчыне[18].

Каліфорнія

Па адстаўцы Хайнлайн колькі тыдняў правёў у аспірантуры Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе (матэматыка і фізіка); але пакінуў як, ці то з прычыны нездароўя[18], ці то з-за ўцягнення ў палітыку[11]. Ён пасяліўся ў Лорэл Каньёне[en], прыгарадзе Лос-Анджэлеса, змяніў шмат спецыяльнасцяў, у т.л. рыелтара нерухомай маёмасці і служачага сярэбраных копяў. Пазней ён далучыўся да руху Э. Сінклера пад лозунгам «Пакончым з галечай у Каліфорніі![en]» (EPIC), папулярнага на пачатку 1930-х гадоў у гэтым штаце, стаў да 1935 года сакратаром акруговай асамблеі руху і членам камісіі па складанні канстытуцыі EPIC. Калі Сінклер балатаваўся губернатарам ад Дэмакратычнай партыі, Хайнлайн актыўна ўдзельнічаў у гэтай правальнай кампаніі. У 1938 годзе ён сам балатаваўся ў Заканадаўчы сход Каліфорніі, але таксама няўдала[~ 2].

Хайнлайн меў шырокія палітычная погляды, частку якіх можна лічыць і сацыялістычнымі. Варта адзначыць, што тагачасны амерыканскі сацыялізм не быў пад уплывам марксізму, а меў уласныя традыцыі, блізкія да ўтапічнага сацыялізму Сэн-Сімона[8]. Апроч уплыву другой жонкі, Леслін, Хайнлайн яшчэ ў дзяцінстве шмат прачытаў з Уэлса, успрыняў спакваля і яго прагрэсіўны сацыялізм[19], які лёгка сумяшчаўся з пазіцыямі амерыканскіх левых сілаў, у т.л. і руху Э. Сінклера. У 1954 годзе, ужо моцна змяніўшы палітычныя погляды, Хайнлайн пісаў пра гэта[20]:

" ...многія амерыканцы... гучна заяўлялі, што Макарці стварыў «уладу тэрору». Вы напалоханы? Я — не, а ўжо ў маім мінулым шмат палітычных учынкаў, дужа левых адносна пазіцыі сенатара Макарці.
"

Пісьменніцкая кар’ера

Няўдачы ў палітычнай дзейнасці і цяжкія выплаты іпатэкі вымусілі Хайнлайна шукаць дадатковага заробку[~ 3]. Хайнлайн прадаў рэдактару Джону Кэмпбелу сваё апавяданне «Лінія жыцця», напісанае за чатыры дні ў красавіку 1939, і яно было апублікавана ў жнівеньскім нумары часопіса Astounding Science Fiction[23]. За выключэннем часу 2-й сусветнай вайны і кароткачасовага ўдзелу ў палітычных кампаніях, Хайнлайн у далейшым зарабляў выключна літаратурнай працай[24]. Ужо ў 1941 годзе ён быў запрошаны ганаровым госцем на Сусветны канвент навуковай фантастыкі (Worldcon-41), які адбываўся ў Дэнверы. Хайнлайн быў ганаровым госцем гэтага канвенту таксама ў 1961 і 1976 гадах.

Злева направа: Роберт Хайнлайн,
Л. Спрэг дэ Камп і Айзек Азімаў, 1944.

У час 2-й сусветнай вайны Хайнлайн працаваў разам з Айзэкам Азімавым і Л. Спрэг дэ Кампам у Навукова-даследчай лабараторыі ВМФ у Філадэльфіі[18]. Яны распрацоўвалі метады барацьбы з абледзяненнем самалётаў на вялікіх вышынях, апаратуру для сляпой пасадкі і кампенсвальныя гермакасцюмы[5]. У лабараторыі Хайнлайн пазнаёміўся з Вірджыніяй Дорыс Герстэнфельд, закахаўся, але не хацеў разрываць шлюб.

У 1947 годзе Хайнлайн усё ж развёўся з Леслін, у якой да таго часу ўзмацніліся праблемы з ужываннем алкаголю. У 1948 годзе Хайнлайн ажаніўся трэці раз — з Вірджыніяй Герстэнфельд і ў шлюбе з ёю пражыў свае астатнія 40 гадоў[18]. Вірджынія ніколі не была сааўтарам твораў мужа, аднак уплывала на працэс іх напісання — першай чытала, падказвала ідэі, была сакратаром і менеджарам[25].

Неўзабаве па жаніцьбе Хайнлайн з Вірджыніяй пераехаў у Каларада-Спрынгс, дзе спраектавалі і пабудавалі ўласны дом з бамбасховішчам[~ 4].

У 1953—1954 гадах Хайнлайны здзейснілі сваё першае кругасветнае падарожжа, уражанне ад яго ўскосна ўплыла на раманы-падарожжы Хайнлайна (узору «Марсіянкі Подкейн»). Толькі ў 1992 годзе была выдадзена кніга Хайнлайна «Tramp Royale», дзе апісана гэтага падарожжа[26]. У 1959—1960 гадах Хайнлайны наведалі СССР, для гэтага Вірджынія два гады старанна вывучала рускую мову. На пачатку Хайнлайну агулам спадабалася ў Савецкім Саюзе, але збіты гэтым часам амерыканскі разведвальны самалёт U-2 з лётчыкам Паўэрсам сапсаваў уражанні[6].

У 1960-я гады, з-за хранічнай вышыннай хваробы Вірджыніі, Хайнлайны перабраліся назад у Каліфорнію, часова пасяліліся ў Санта-Круз, пакуль у 1967 годзе не пабудавалі новы дом у бліжэйшай статыстычна адасобленай мясцовасці Боні Дун[27][~ 5]. Адной з прычын пакінуць Каларада-Спрынгс было жаданне знаходзіцца далей ад першачарговых цэлей ядзернай атакі, адной з якіх мог быць штаб Камандавання паветрана-касмічнай абароны Паўночнай Амерыкі.

Азімаў лічыў, што шлюб з Джыні[~ 6] азначаў і змену палітычных прыярытэтаў Хайнлайна. Разам яны заснавалі «Лігу Патрыка Генры» (1958) і ў 1964 годзе актыўна ўдзельнічалі ў прадвыбарчай кампаніі Бары Голдуотэра, а «Tramp Royale» змяшчае дзве вялікія апалогіі Макарці. Расчараванне і адыход ад сацыялізму Уэлса ў бок кансерватыўных поглядаў не быў раптоўным, а пачаўся яшчэ ў вайну. Пакуль Хайнлайн трымаўся сваіх традыцыйна-патрыятычных і ліберальна-прагрэсіўных поглядаў, сама палітыка змянілася, і ён разам з мільёнамі іншых амерыканскіх лібералаў вымушаны быў адысці ад амерыканскага лібералізму[8].

Важнейшым грамадскім укладам Хайнлайна ўсё ж з’яўляюцца яго раманы для юнакоў. Ён пісаў іх з навуковага пункту гледжання, пры гэтым выдатна ведаючы дарослы свет, практычна аднаасобна стварыў жанр юнацкай навуковай фантастыкі[28]. Яго раманы былі актуальнымі, пакуль ў 1959 годзе раман «Зорны дэсант» не адхіліла рэдакцыя выдавецтва Scribner[29][30]. Тады Хайнлайн змог адмовіцца ад амплуа «вядучага аўтара дзіцячых кніг», якое ўжо стаміла яго[31], і пайсці ўласным шляхам. Пачынаючы ад 1961 года яго кнігі радыкальна пашыраюць межы навукова-фантастычнага жанру, пачынаючы з самага вядомага[32] рамана — «Чужынец у чужой краіне» (1961, англ.: Stranger in a Strange Land) і далей — «Месяц — суровы гаспадар» (1966, англ.: The Moon Is a Harsh Mistress, іншы магчымы пераклад «Месяц жорстка сцеле»), які лічаць вяршыняй яго творчасці[33][34]. Прызнаннем заслуг Хайнлайна было запрашэнне тэлебачаннем каментаваць у жывым эфіры высадку на Месяц у 1969 годзе разам з Артурам Кларкам і Уолтэрам Кронкайтам[11].

Апошнія гады і смерць

Роберт і Вірджынія Хайнлайны, Таіці, 1980

Напружаная праца прывяла Хайнлайна ў 1970 годзе да мяжы смерці. 1970-я гады пачаліся для яго з перытаніту, крайне небяспечнага для жыцця, вылячэнне ўзяло больш за два гады. Адчуўшы сябе дастаткова добра для пачатку актыўнай працы, у 1973 годзе Хайнлайн стварае раман «Даволі часу для кахання, або Жыцці Лазаруса Лонга», дзе з’яўляецца шмат сюжэтаў, распрацаваных ім у позняй творчасці. У сярэдзіне 1970-х Хайнлайн атрымаў заказ на два артыкулы для «Штогодніка Брытанскай энцыклапедыі» і разам з Джыні аб’ездзіў краіну для арганізацыі збору донарскай крыві[35] і стаў ганаровым госцем на Трэцім сусветным кангрэсе навуковай фантастыкі ў Канзас-Сіці (1976)[11].

Творчасць

Перыядызацыя творчасці

Традыцыя падзелу творчасці Роберта Хайнлайна на некалькі перыядаў паходзіць, напэўна, з працы Аляксея Паншына «Heinlein in Dimension» (1968)[24]. Паншын дзяліў пісьменніцкую кар’еру Хайнлайна на тры перыяды — уплываў (1939—1945), поспеху (1947—1958) і адчужэння (1959—1967)[36][~ 7]. Крытык Гэры Вестфаль не згодны з перыядызацыяй Паншына і дзеліць творчасць пісьменніка на дзве часткі — навукова-фантастычную (1939—1957) і сатырычную (1958—1988), абгрунтоўваючы дзяленне запускам першага штучнага спадарожніка Зямлі, які быццам падвёў вынікі прапагандысцкай дзейнасці пісьменнікаў-фантастаў[37]. Расійскі крытык і пісьменнік Андрэй Балабуха вылучае тры перыяды — пачатковы (1939—1942), сталы (1947 — сяр. 1960-х, у два струмені) і апошні (1970—1988)[5]. Андрэй Ермалаеў не аспрэчвае перыядызацыю Балабухі, але звяртае ўвагу на значны духоўны пераварот пісьменніка ў 1960-я гады, што прычынілася кантрасту позніх раманаў з больш ранняй творчасцю[38]. Джэймс Гіфард даволі скептычна ставіцца да спроб перыядызацыі, заўважаючы, што ў кожнага чытача і даследчыка будзе ўласны погляд і заўсёды знойдуцца творы, якія не адпавядаюць кожнай схеме[24]. Такім чынам, агульнапрынятай перыядызацыі творчасці Хайнлайна няма.

Ранняя творчасць: 1939—1959

Першы раман, напісаны Хайнлайнам, называўся «Нам, што жывуць» (1939), хоць і быў апублікаваны толькі ў 2003 годзе. Твор быў болей падобны да серыі лекцый сацыяльнай тэорыі і аказаўся літаратурна няўдалым[8]. Аднак Джон Клют у сваім аглядзе сцвярджаў, што калі б Хайнлайн і яго публікавалі такую «дарослую» навуковую фантастыку ў тагачасных часопісах, то фантастыка цяпер «прынамсі не іграла б такую фантастычна благую ролю, як пэўныя яе цяпер наяўныя разнавіднасці»[39].

Пацярпеўшы няўдачу з раманам, Хайнлайн у 1939 годзе пачаў прадаваць у рэдакцыі часопісаў свае першыя апавяданні, якія пазней склалі цыкл «Гісторыя будучыні». Яго кар’ера на гэтым этапе была цесна звязана са знакамітым рэдактарам Джонам Кэмпбелам, успамінаючы той час, Фрэдэрык Пол называе Хайнлайна «найвялікшым пісьменнікам-фантастам эпохі Кэмпбела»[40]. Айзэк Азімаў казаў, што пачынаючы са свайго першага апублікаванага апавядання Хайнлайн быў прызнаны лепшым пісьменнікам-фантастам і захаваў гэтае месца да канца жыцця[41]. У часопісе Astounding Science Fiction ў маі 1941 года для «Гісторыі будучыні» была апублікавана схема палітычных, культурных і тэхналагічных пераменаў XX ст. і далей. Аднак пазней Хайнлайн напісаў шмат апавяданняў і раманаў, якія адхіляліся ад гэтай яго схемы, але ўтваралі самастойныя цыклы. Рэчаіснасць XX ст. абвергла яго «Гісторыю будучыні». Неадпаведнасці Хайнлайн пераадолеў у 1980-я гады, увёўшы канцэпцыю «Свету як міфа».

Першы раман Хайнлайна апублікаваны асобным выданнем — «Ракетны карабель „Галілеа“», выйшаў толькі ў 1947 годзе[42]. Спачатку рэдакцыя адхіліла раман, бо палёт на Месяц лічыўся тады зусім неактуальным. Толькі пад канец 2-й сусветнай вайны Хайнлайн знайшоў выдаўца — Charles Scribner’s Sons, які стаў да кожных Калядаў выдаваць па рамане для юнакоў, напісанаму Хайнлайном[43]. Восем кніг ў гэтай серыі, пачынаючы «Касмічным кадэтам», былі ілюстраваны Кліфардам Геры ў стылі гратаж[44]. У гэты перыяд быў выдадзены раман «Фермер у небе» (англ.: Farmer in the Sky) — у часопісе Boys’ Life, у чатырох нумарах за жнівень, верасень, кастрычнік, лістапад 1950 года под назвай Satellite Scout («Зорны скаўт»), які праз пяцьдзясят гадоў быў адзначаны рэтраспектыўнай прэміяй «Х’юга» за дасягненні ў навуковай фантастыцы. На прэмію «Х’юга» з раманаў для юнацтва намінаваўся таксама даволі папулярны «Маю скафандр — гатовы вандраваць»[45].

Раннія раманы Хайнлайна цікавы і дзецям і дарослым. Яго галоўныя героі ў гэты перыяд — звычайна вельмі неардынарна інтэлектуальныя падлеткі, які прабіваюцца ў грамадства дарослых. Паводле формы раманы простыя — гэта апавяданні пра прыгоды, канфлікты з настаўнікамі і бацькамі і г.д. Хайнлайн добра ведаў пра цэнзурныя абмежаванні, таму яго рамана часта кансерватыўныя паводле формы, што не замінала яму праводзіць ідэі, немагчымыя ў тынейджарскай фантастыцы іншых аўтараў таго часу. Хайнлайн думаў, што маладыя чытачы значна болей дасведчаныя, чым звычайна лічаць, таму ў сваіх кнігах ён спрабаваў заахвоціць іх да роздуму[28]. У раман «Чырвоная планета» (1949), дзе апавядаецца пра рэвалюцыю, куды уцягнуты навучэнцы інтэрната на Марсе, рэдактар запатрабаваў унесці змены. Рэдактара бянтэжыла, што падлеткі ёмка валодаюць зброяй, а таксама экзатычны спосаб размнажэння марсіян, у якіх было тры пола супадалыя са стадыямі развіцця[28]. Хайнлайну наогул не шчасціла на выдаўцоў, так у «Марсіянцы Подкейн» давялося нанова пісаць фінал, а «Лялькаводы» і «Чужынец у чужой краіне» спачатку былі выдадзены моцна скарочанымі[24]. У канцы 1950-х гадоў стаў відавочны канфлікт поглядаў і ладу жыцця Хайнлайна з яго амплуа — пісьменніка для тынейджараў.

Джэймс Бліш у 1957 годзе тлумачыў поспех ранніх раманаў Хайнлайна высакаякаснай тэхнікай і структурай пісьма, яго прыроджаным, практычна інстынктыўным разуменнем тэхнічных прыёмаў у фантастыцы, якія іншыя пісьменнікі спасцігалі праз горкі досвед[46].

Хайнлайн быў аўтарам мноства клішэ, без якіх цяпер цяжка ўявіць фантастычны жанр, але рэвалюцыйных у свой час. Напрыклад, раман «Лялькаводы» (1942, надрукаваны ў 1951) спарадзіў ідэю прышэльцаў-паразітаў, якія падначальваюць чалавечую волю.

Серыя раманаў для юнацтва была скончана «Зорным дэсантам» (1959), які мусіў быць чарговым раманам для Scrinber’s, але з-за сваёй дыскусійнасці не быў прыняты выдавецтвам. Гэты раман стаў адказам на заклікі да аднабаковага спынення ядзерных выпрабаванняў з боку ЗША[47].

Сталая творчасць: 1961—1969

У гэты перыяд Хайнлайн напісаў свае самыя вядомыя раманы. Яго творы гэтага часу даследуюць усе тэмы, ад лібертарыянства і індывідуалізму да свабоднага кахання, што ў пэўнай ступені шакавальна кантрастуе з тэматыкай яго ранняй творчасці[48]. Усё пачалося з «Чужынца ў чужой краіне» (1961), які быў лагічным працягам неапублікаванага літаратурнага дэбюту з тымі ж тэмамі свабоднага кахання і радыкальнага індывідуалізму[~ 8].

«Чужынец у чужой краіне» пісаўся больш за 10 гадоў і ў папярэднім варыянце называўся «The Heretic», быў скончаны пасля перапынку для работы над «Зорным дэсантам». Мусіць, Хайнлайн апублікаваў бы раман і раней, у адным з ранніх варыянтаў, але ў 1950-я гады з-за сексуальнага складніка кнігі гэта было практычна немагчыма[49]. Нават на пачатку 1960-х у аўтара былі цяжкасці з публікацыяй, у выдавецтве «Putnam» не хацелі выдаваць яго з-за тэмы сексу і рэлігіі, і наогул у выдавецтве болей спадзяваліся што Хайнлайн працягне пісаць папулярныя раманы для юнацтва. Толькі скарочаную з 220 000 да 160 000 словаў кнігу Хайнлайн здолеў апублікаваць, адначасова тым самым даказаў сваю здольнасць пісаць і прадаваць мастацкія творы кожных жанравых катэгорый[8].

На думку крытыкаў і публікі, лепшы раман Хайнлайна — «Месяц — суровы гаспадар» (1966, іншы магчымы пераклад «Месяц жорстка сцеле»). У рамане апісана вайна за незалежнасць месячных калоній з выяўленнем анархічнай дактрыны пра небяспеку кожнага урада — таксама і рэспубліканскага — для індывідуальнай свабоды.

У гэты перыяд Хайнлайн звяртаецца таксама да фэнтэзі. Ён піша некалькі апавяданняў ў гэтым жанры яшчэ ў 1940-я гады, але адзіным яго «чыстым» фэнтэзі быў раман «Дарога доблесці» (1963).

Позняя творчасць: 1970—1987

Наступны раман Хайнлайна — «Не збаюся я зла» (1970, іншы магчымы пераклад «Прайшоўшы далінай смяротнага ценю») — афарбаваны заўважнымі сатырычнымі матывамі і нават элементамі антыутопіі[50]. Лагічна да гэтага раману далучаецца іншы — «Даволі часу для кахання» (1973).

Праблемы са здароўем даймалі пісьменніка наступныя некалькі гадоў. Толькі ў 1979 годзе ён скончыў наступны раман, «Лічба Звера», а пасля яго напісаў яшчэ чатыры рамана, у тым ліку «Уплысці за захад» (1987). Усе гэтыя кнігі яўна звязаныя паміж сабою асаблівасцямі персанажаў, часам і месцам дзеяння. Пенталогія стала выкладам філасофіі Хайнлайна. Там шмат філасофскіх мана- і дыялогаў, сатыры, разважанняў пра ўрад, секс і рэлігію[51][37]. Многія крытыкі адзываліся пра гэтыя раманы адмоўна[52][53][54]. Ні адзін з твораў не атрымаў прэміі «Х’юга».

Сюжэты позніх раманаў не аднатыпныя. «Лічба Звера» і «Кот, які праходзіць праз сцены» пачынаюцца як легкадумныя прыгодніцкія гісторыі, павольна пераходзячы ў струмень аўтарскай філасофіі ў фінале. Крытыкі і цяпер спрачаюцца, ці з’яўляецца літаратурная «нядбайнасць» прыкметай стомленасці майстра, яго няўвагі да формы апавядання, адсутнасці рэдактарскага кантролю, ці гэта — свядомае жаданне парваць са стэрыятыпамі жанру і рассунуць межы навуковай фантастыкі, перайсці на новы творчы ўзровень[38]. Паводле стылю «Лічбу Звера» можна прылічыць да разнавіднасці «магічнага рэалізму». Крытыкі думаць, што познія раманы Хайнлайна ёсць своеасаблівымі адгалінаваннямі «Гісторыі будучыні» і аб’ядноўваюцца па агульным загалоўкам «Свет як міф» (ад лозунга пантэістычнага саліпсізму — экзатычнай дактрыны, якую прапанавала адна з гераінь «Лічбы Звера»)[55].

Троху асобна стаяць тут раманы «Пятніца» і «Іоў, або Асмяянне справядлівасці». Першы болей традыцыйны прыгодніцкі твор з тонкімі адсылкамі да ранняй творчасці Хайнлайна, другі — яўная антырэлігійная сатыра[56].

Пасмяротныя публікацыі

Вірджынія Хайнлайн, памерлая ў 2003 годзе, выдала ў 1989 годзе зборнік перапіскі Хайнлайна з выдаўцамі «Бурчанне з магілы» (англ.: Grumbles from the Grave). У зборніку «Рэквіем: даніна памяці Майстру» (англ.: Requiem: Collected Works and Tributes to the Grand Master, 1992) выйшлі некаторыя раннія апавяданні, якімі Хайнлайн быў незадаволены і не публікаваў. Былі выдадзены публіцыстычныя кнігі Хайнлайна — «Tramp Royale», апісанне кругасветнага падарожжа разам з жонкай на пачатку 1950-х гадоў, а таксама кніга «Забірайце свой урад» (англ.: Take Back Your Government, 1946). У 2003 годзе упершыню выдадзены яго першы раман «Нам, што жывуць» (англ.: For Us, the Living), які лічыўся страчаным[57]. У 2012 годзе скончана выданне поўнага збору твораў Хайнлайна ў 46 тамах, вядомае як Virginia Edition[58][59].

Спайдэр Робінсан, калега, сябар і паклоннік Хайнлайна[60], узяўшы за аснову яго неапублікаваныя накіды ад 1955 года, напісаў раман «Пераменная зорка»[61]. Раман апублікаваны ў 2006 годзе з імем Хайнлайна на вокладцы над імем Робінсана[62].

Асноўная праблематыка, закранутая ў творчасці

Палітыка

Палітычныя погляды Хайнлайна моцна вагаліся цягам жыцця, што адбівалася на змесце яго мастацкіх твораў. У ранніх творах, уключаючы неапублікаваны раман «Нам, што жывуць», элементы палітыкі Рузвельта проста перанесены ў космас XXI стагоддзя, напрыклад, Касмічны будаўнічы корпус з апавядання «Няўдачнік» яўна футурыстычная версія Цывільнага корпуса аховы навакольнага асяроддзя.

Раманы з юнацкай серыі напісаны з пазіцыі кансерватыўных каштоўнасцяў. У «Касмічным кадэце» менавіта пад кіраўніцтвам ваенных сусветны ўрад забяспечвае мір ва ўсім свеце. Патрыятызм і рашучая падтрымка ваенных — ключавыя элементы кансерватызму Хайнлайна, які з 1954 года перастаў лічыць сябе дэмакратам[19]. «Зорны дэсант», дзе вядзецца пра станоўчую ролю гвалту ў гісторыі чалавецтва, некаторыя крытыкі называюць апалогіяй фашызму і мілітарызму[63][64][65][66][30]. Насуперак падобнай крытыцы, сам аўтар толькі сцвярджаў, што няма ні адзінага шансу пазбавіцца ад войнаў ў агляднай будучыні, бо такія рэаліі разнастайнасці чалавечай цывілізацыі[67], а таксама быў супраць усеагульнай воінскай павіннасці[68].

Не варта адмаўляць болей чым ліберальных поглядаў у Хайнлайна. Пісаны адначасова з «Зорным дэсантам» «Чужынец у чужой краіне» стаў культавай кнігай хіпі, а «Месяц — суровы гаспадар» быў крыніцай натхнення для лібертарыянцаў. Водгук абодвух груп выклікалі яго тэмы асабістай свабоды думак і дзеянняў[69]. Сярод амерыканскіх пісьменнікаў, літаратурна ўплыўшых на лібертарыянства, Хайнлайна ставяць на другое месца па Айн Рэнд[70].

Хрысціянства і ўлада. Спецыфічнымі былі погляды Хайнлайна на хрысціянства, вельмі актуальныя ў ЗША. Ён быў супраць кожнага зрастання рэлігіі і ўлады, што прычынілася да напісання «Іова», дзе пісьменнік кожную арганізаваную рэлігію літаральна прыкоўваў да ганебнага слупа. Добра гэтая тэма ўпісана і ў «Чужынца ў чужой краіне». У «Гісторыі будучыні» ёсць перыяд «зацьмення», калі пратэстанцкія фундаменталісты ўстанаўліваць дыктатуру ў ЗША.

Станоўчая ацэнка ваенных, асабліва ў раманах для тынейджараў, цесна звязана з прапаведаваннем Хайнлайнам індывідуалізму. Яго ідэальныя ваенныя (асабліва ў раманах «Паміж планетамі», «Месяц — суровы гаспадар», «Чырвоная планета» і, вядома ж, «Зорны дэсант») — заўсёды асобныя добраахвотнікі, часам — паўстанцы. Таму і ўрад для Хайнлайна — працяг арміі, якая павінна абараняць свабоднае грамадства. Такая ідэя адлюстравана нават у рамане «Даволі часу для кахання».

Ранні Хайнлайн схіляўся да сацыялізму, але ўсё жыццё быў перакананым антыкамуністам. З паездкі ў СССР у 1960 годзе Хайнлайн вярнуўся антысаветчыкам[6], што адбілася ў серыі эсэ, такіх як «Pravda — значыць „Праўда“» і «„Інтурыст“ знутры».

Мальтузіянства і войны. Хайнлайн быў перакананым мальтузіянцам, бо лічыў, што ўплыў насельніцтва на навакольнае асяроддзе дыктуе паводзіны соцыуму. Асабліва ярка гэта праявілася ў раманах «Чырвоная планета» і «Нябесны фермер» (1950). У гэтым плане цікавы эпізод ў «Жыццях Лазаруса Лонга» (1973) пра канфлікт фермераў з банкам, дзе Хайнлайн вельмі яскрава паказаў трагічны працэс пераўтварэння піянерскага грамадства ў цывілізаванае. Хайнлайн яўна аддае перавагу эвалюцыйнаму шляху развіцца грамадства, хоць многія яго раманы ёсць хронікамі рэвалюцый (на Марсе, Венеры і Месяцы). Яркім прыкладам яго ідэалогіі ёсць «Месяц — суровы гаспадар», дзе каланісты скідаюць аўтарытарны рэжым, але становяцца ахвярамі агульнага шляху развіцця чалавецтва, якое ўсё болей і болей заціскае асобу. Пра гэта ж напісана ўжо ў рамане «Кот, які праходзіць скрозь сцены».

Антырасізм

Хайнлайн вырас у грамадстве з расавай сегрэгацыяй, а як пісьменнік стаў вядомы ў час барацьбы афраамерыканцаў за свае грамадзянскія правы. Упершыню прыхаваныя выказванні супраць расізму з’явіліся ў аповесці «Джэры — чалавек» (1947) і рамане «Касмічны кадэт» (1948). Раннія творы Хайнлайна ішлі наперадзе свайго часу ў яўным непрыманні расізму і ў наяўнасці «нябелых» персанажаў, тады як да 1960-х гадоў героі ў навуковай фантастыцы зялёную скуру мелі часцей за чорную[71]. Ён часам іграў з колерам скуры сваіх герояў, спачатку вымушаў чытачоў атаясамліваць сябе з галоўным героем, а затым мімаходзь успамінаў яго не белае паходжанне, як гэта было ў «Тунэлі ў небе» і «Зорным дэсанце»[72]. Адкрыта гэтую тэму, менавіта на амерыканскім матэрыяле, Хайнлайн закрануў у рамане «Месяц — суровы гаспадар».

Самым правакацыйным ў гэтым плане быў раман «Свабоднае ўладанне Фарнхэма» (1964), дзе белыя героі з чорным слугом былі закінуты на дзве тысячы гадоў наперад у будучыню, ва ўмовы каставага рабаўладальніцкага грамадства, дзе рабамі былі белыя, а пануючай кастай — чорныя і мусульмане.

У час 2-й сусветнай вайны Хайнлайн напісаў аповесць «Шостая калона» (1940), дзе белыя амерыканцы змагаюцца з агрэсарамі жоўтай расы, якія захапілі ўжо ўсю Еўразію, у тым ліку СССР і Індыю. Пазней пісьменнік адмежаваўся ад расісцкіх аспектаў гэтага твора, прызнаўся, што ствараў яго на аснове пераказу Кэмпбелам сюжэта ненапісанага ім апавядання, а таксама дзеля гарантаванага ганарару[73]. Наогул, шмат якія крытыкі спрабавалі выкрыць Хайнлайна ў прапагандзе «жоўтай пагрозы»[74][75], якую можна ўгледзіць таксама ў некаторых эпізодах «Тунэля ў небе» і «Нябеснага фермера». Урэшце, у той жа «Шостай калоне» дбайна служыць ЗША амерыканец азіяцкага паходжання, а марыць пра будучую дыктатуру навукоўцаў белы прафесар.

Індывідуалізм

Шмат якія раманы Хайнлайна — гісторыі рэвалюцыі супраць палітычнага прыгнёту. Аднак Хайнлайн далёкі ад маніхейства, таму паказвае прыгнятальнікаў і прыгнечаных часам нават двухсэнсава. У «Свабодным уладанні Фарнхэма» сын галоўнага героя спачатку спрабуе аддзяліцца, але затым ідзе на кастрацыю дзеля ўласнага месца ў жыцці.

Пазней Хайнлайн зрушыў фокус сваёй увагі па прыгнёт асобы грамадствам, а не ўрадам.

Для Хайнлайна нераздзельны паняцці індывідуалізму і высокага інтэлекту, і кампетэнтнасці. Гэта вельмі ярка і проста ён прапаведуе ў раманах для юнацтва, а ў «Жыццях Лазаруса Лонга» зборнік афарызмаў канчаецца каронным Спецыялізацыя — для насякомых, у тым сэнсе, што чалавек мусіць умець усё.

Сексуальная эмансіпацыя

Для Хайнлайна асабістая свабода значыла і свабоду сексуальную, таму тэма свабоднага кахання з’явілася ў яго ў 1939 годзе і не знікае да канца жыцця. Развіццё тэмы сексу ў ранняй творчасці пісьменніка часта крытыкуюць за манернасць, нязграбнасць і адсутнасць непасрэдных апісанняў[76][77]. З шэрагу прычын у ранняй творчасці Хайнлайн закранаў сексуальнасць у вельмі невялікай колькасці твораў, аднак пачынаючы з «Чужынца ў чужой краіне» — адной з першых кніг навуковай фантастыцы, дзе адкрыта абмяркоўваюць пытанні сексу — гэтая тэма займае значнае месца ў яго творах[60]. Бліжэй да канца кар’еры Хайнлайн пачаў разглядаць эрэкцыю і аргазм з гумарам і апломбам[78].

Апавяданне «Усе вы зомбі»[79] (1959) і раман «Не збаюся я зла» (1970) уздымаюць тэму змены пола.

У некаторых раманах, асабліва з позняй творчасці, Хайнлайн звяртаецца да даследавання дзіцячай сексуальнасці і інцэста. Напрыклад, у «Свабодным уладанні Фарнхэма» ў дачкі галоўнага героя Карэн па шэрагу намёкаў аўтара праяўляецца комплекс Электры — яна проста кажа, што выбіраючы паміж бацькам і дарослым братам, як мужамі, аддасць перавагу бацьку. Тэма інцэсту з’яўляецца таксама ў «Дзецях Мафусаіла», «Дарозе доблесці», «Даволі часу для кахання»[78].

Цікава, што амаль ва ўсіх жаночых персанажаў Хайнлайна ёсць рацыянальны розум і характар. Яны нязменна кампетэнтныя, разумныя, інтэлектуальныя, храбрыя, і заўсёды кантралююць жыццёвыя акалічнасці, наколькі гэта магчыма наогул, не саступаюць у гэтых якасцях мужчынскім персанажам[80]. Узорам для моцных жаночых персанажаў з ранніх твораў Хайнлайна, была яго другая жонка Леслін Мак-Дональд, а пазней трэцяя жонка Вірджынія Хайнлайн[81]. Аднак у гэтых гераінь часта ёсць антыподы — абмежаваныя жанчыны, ханжы, з якімі галоўны герой звязаны шлюбам — як у «Свабодным уладанні Фарнхэма» і «Іове, або Асмяянні справядлівасці».

Урэшце, не варта лічыць Хайнлайна апалагетам фемінізму. Так, у «Падвоенай зорцы» (1954) сакратарка Пэні, цалкам разумная і разважлівая, дае волю эмоцыям і выходзіць замуж за свайго боса — паспяховага палітыка[82].

Філасофскія погляды

Важная крыніца пра філасофскія погляды Хайнлайна — яго раман «Уплысці за захад», дзе галоўная гераіня Морын Джонсан задаецца пытаннем: «Мэта метафізікі ставіць такія пытанні: Навошта мы тут? Куды мы трапляем па смерці? І — Чаму гэтыя пытанні невярашальныя?» Гэтыя пытанні — аснова метафізікі Хайнлайна. Сын гераіні — Лазарус Лонг, слушна заяўляе, што каб адказаць на пытанне чым ёсць Сусвет?, трэба выйсці за яго межы.

Найбольш канцэнтравана філасофскія праблемы выяўлены Хайнлайнам у творах кароткай формы. Саліпсізм — «Яны», прычыннасць — «Па ўласных слядах», абмежаванасць чалавечага ўспрымання — «Акварыум з залатымі рыбкамі», ілюзорнасць свету — «Непрыемная прафесія Джонатана Хога».

У 1930-1940-я гады Хайнлайн глыбока цікавіўся вучэннем пра агульную семантыку Альфрэда Каржыбскі і наведваў яго семінары. Тым жа часам Хайнлайн зацікавіўся вучэннем містыка Пятра Успенскага.

Свет як міф

Ідэя Свету як міфа (англ.: World as Myth) створана Хайнлайнам і была развіта ім у кнізе «Лічба звера». Паводле яе, міфы і выдуманыя светы існуюць як незлічоная колькасць Сусветаў, паралельна з нашай. Дакладней, колькасць выдуманых Сусветаў складае 01.0314424798491E+28.-4.6179488366592E+2010 314 424 798 490 537 000 000 000 000 або ((6)6)6. У гэтым мультысусвеце гісторыі будучыні Хайнлайна — толькі адзін з вялізнай колькасці Сусветаў, якія складаюць свет як міф.

Раманы цыклу:

Правілы Хайнлайна

Роберт Хайнлайн не пакінуў па сабе такой вядомай тройкі законаў, якая была ў Айзэка Азімава або ў Артура Кларка. Аднак у эсэ «On the Writing of Speculative Fiction» (1947) расказаў пра пяць правілаў пісьменніцкага поспеху[24]:

  1. Вы мусіце пісаць
  2. Вы мусіце канчаць напісанае
  3. Вы мусіце пазбягаць пераробак, апроч выпадкаў, калі гэтага патрабуе рэдактар
  4. Вы мусіце выйсці з вашым творам на рынак
  5. Вы мусіце трымаць яго на рынку, пакуль яго не купяць

Пісьменнік не хаваў ад патэнцыяльных канкурэнтаў гэтыя правілы, бо лічыў, што мала якія аўтары здолеюць іх трымацца[84].

Спадчына Хайнлайна

Разам з Айзэкам Азімавым і Артурам Кларкам, Роберта Хайнлайна ацэньваюць як Вялікага Майстра фантастыкі[85][86], яго прызнаюць першым ў гэтай тройцы[87]. Хайнлайн быў адным з яркіх прадстаўнікоў Залатога веку навуковай фантастыкі і пачатак яго кар’еры быў цесна звязаны з рэдактарам Astounding Science Fiction Джонам Кэмпбелам[88].

Вядомасць прыйшла да Хайнлайна вельмі рана. Ужо ў 1953 годзе апытанне вядучых аўтараў навуковай фантастыкі таго часу называла яго найболей уплывовым сучасным аўтарам[89]. У 1974 годзе Хайнлайна першым з усіх пісьменнікаў-фантастаў пры жыцці ўганаравалі Damon Knight Memorial Grand Master Award[en] за заслугі перад навуковай фантастыкай. Крытык Джэймс Гіфард пісаў: «Хоць многія іншыя аўтары перасягнулі Хайнлайна выніковасцю, мала хто можа сцвярджаць, што на гэтулькі шырока і плённа ўплыў на жанр, як ён. Дзясяткі пісьменнікаў-фантастаў даваеннага Залатога веку да гэтага дня з непрыхаваным энтузіязмам давяраюцца Хайнлайну дзеля развіцця ўласнай кар’еры, фарміравання свайго стылю і сюжэтаў»[90].

Хайнлайн зрабіў свой унёсак і ў асваенне космасу. Зняты паводле яго сцэнарыя фільм «Месца прызначэння — Месяц» (1950) прапагандуе ідэю касмічнай гонкі з СССР, за дзесяць гадоў перад тым, як з’ява стала пазнавальнай, пры гэтым фільм прасоўваўся праз нечуваную рэкламную кампанію ў друкаваных выданнях. Многія астранаўты і іншыя асобы, датычныя касмічнай праграмы ЗША, натхняліся творчасцю Роберта Хайнлайна, напрыклад, яго аповесцю «Чалавек, які прадаў Месяц»[91].

Агулам за 48 гадоў пісьменніцкай кар’еры Хайнлайн напісаў 33 раманы[~ 9], 59 апавяданняў і 16 зборнікаў твораў. Паводле матываў яго твораў знята 4 кінафільмы, 2 тэлесерыялы, некалькі радыёпастановак і іншае[92].

На беларускую мову станам на 2014 год творы Хайнлайна не перакладалі. У СССР наогул Хайнлайна ўпершыню пераклалі на рускую мову ў 1944 годзе[93], аднак да 1990 года колькасць выданняў яго твораў на рускай не перавышала 20-ці. У асноўным гэта былі апавяданні, толькі ў 1977 годзе ў часопісе «Вокруг света» (№ 1−5) быў апублікаваны раман «Пасынкі Сусвету». З 1990-х гадоў папулярнасць пісьменніка ў Расіі рэзка ўзрасла (45 выданняў у 1992 годзе, да 2003 — болей за 500)[94], было выдадзена некалькі паважных збораў твораў. Першым з іх быў «Миры Роберта Хайнлайна» ў 25 тамах.

Узнагароды

Асноўны артыкул: Літаратурныя прэміі Роберта Хайнлайна Жоўтым вылучаны рэтраспектыўныя ўзнагароды, якія даваліся праз значны час па публікацыі твора.

Год Прэмія Катэгорыя Твор Заўв.
1951 Х'юга Лепшы раман Фермер у небе [95]
1951 Х'юга Лепшая аповесць Чалавек, які прадаў Месяц [95]
1951 Х'юга Лепшая пастаноўка Месца прызначэння — Месяц [95]
1956 Х'юга Лепшы раман Падвоеная зорка [96]
1960 Х'юга Лепшы раман Зорны дэсант [97]
1961 Секвоя[en] Кніга для дзяцей Маю скафандр — гатовы вандраваць [98]
1962 Х'юга Лепшы раман Чужынец у чужой краіне [99]
1967 Х'юга Лепшы раман Месяц — суровы гаспадар [100]
1975 Неб'юла Грандмайстар яяпрыжыццёвыя дасягненні [101]
1978 Сэйун[en] Лепшы перакладны раман Не збаюся я зла [102]
1983 Праметэй Зала славы Месяц — суровы гаспадар [103]
1985 Локус Лепшы раман фэнтэзі Іоў, або Асмяянне справядлівасці [104]
1987 Праметэй Зала славы Чужынец у чужой краіне [105]
1990 Локус Лепшая публіцыстыка Grumbles from the Grave [106]
1996 Праметэй Зала славы Чырвоная планета [107]
1997 Праметэй Зала славы Дзеці Мафусаіла [108]
1998 Праметэй Зала славы Даволі часу для кахання [109]
1998 Зала славы навуковай фантастыкі і фэнтэзі Н/Д яяпрыжыццёвыя дасягненні [110]
2003 Праметэй Зала славы Рэквіем[en] [111]

Бібліяграфія

Асноўны артыкул: Бібліяграфія Роберта Хайнлайна За сваю плённую пісьменніцкую кар’еру Хайнлайн напісаў болей за 30 раманаў і мноства твораў малой формы. Усе творы можна падзяліць на некалькі груп — цыкл «Гісторыя будучыні» з прылеглымі цыкламі «Лазарус Лонг» і «Свет як Міф», серыя «юнацкіх» раманаў для выдавецтва Charles Scribner’s Sons[en] і асобныя «дарослыя» раманы.

Пералік раманаў

Год Назва Арыгінальная назва Заўвагі
1953Астранаўт ДжонсStarman Jones
1952Турботныя СтоўныThe Rolling Stones aka Space Family Stone
1958Маю скафандр — гатовы вандравацьHave Space Suit—Will Travel
1956Час для зоракTime for the Stars
1957Грамадзянін ГалактыкіCitizen of the Galaxy
1956Дзверы ў летаThe Door into Summer
1956Падвоеная зоркаDouble StarУзнагароджаны Hugo Award, 1956
1941Дзеці МафусаілаMethuselah's ChildrenЧастка «Гісторыі будучыні». Размешчаны ў «Залі славы» прэміі «Праметэй» (1997)
2003Нам, што жывуцьFor Us, The Living: A Comedy of CustomsНапісаны ў 1939 годзе, але апублікаваны пасмяротна
1963Дарога славыGlory Road
1973Даволі часу для каханняTime Enough for LoveРазмешчаны ў «Залі славы» прэміі «Праметэй» (1998)
1959Зорны дэсантStarship TroopersУзнагароджаны Hugo Award, 1960
1954Зорны зверThe Star Beast
1984Іоў, або Асмяянне справядлівасціJob: A Comedy of Justice
1948Касмічны кадэтSpace Cadet
1985Кот, які праходзіць скрозь сценыThe Cat Who Walks Through Walls
1949Чырвоная планетаRed PlanetАрыгінальная версія без рэдактарскіх правак апублікавана ў 1990 годзе
1951КуклаводыThe Puppet Masters
1966Месяц — суровы гаспадарThe Moon Is a Harsh MistressУзнагароджаны Hugo Award, 1967
1963Марсіянка ПодкейнPodkayne of MarsАрыгінальны варыянт канцоўкі апублікаваны ў 1993 годзе
1951Паміж планетаміBetween Planets
1970Не збаюся я злаI Will Fear No Evil
1963Пасынкі СусветуOrphans of the SkyЧастка «Гісторыі будучыні»
1955Пераменная зоркаVariable StarСкончаны Спайдэрам Робінсанам і апублікаваны пасмяротна ў 2006 годзе
1982ПятніцаFriday
1947Ракетны карабель «Галілеа»Rocket Ship Galileo
1964Свабоднае ўладанне ФарнхэмаFarnham's Freehold
1942Там, за граннюBeyond This Horizon
1955Тунэль у небеTunnel in the Sky
1987Уплысці за захадTo Sail Beyond the Sunset
1950Фермер у небеFarmer in the SkyУзнагароджаны Retro Hugo Award, 1951
1979Лічба звераThe Number of the Beast
1961Чужынец у чужой краінеStranger in a Strange LandУзнагароджаны Hugo Award, 1962

Заўвагі

  1. Прозвішча нямецкага паходжання, продкам Р. Хайнлайна, які перасяліўся ў Амерыку ў XVIII ст., быў Маціяс Хайнлайн (гл. FAQ: Frequently Asked Questions about Robert A. Heinlein, the person Архівавана 3 красавіка 2012.).
  2. Хайнлайн выступаў як левы дэмакрат у кансерватыўнай акрузе, а яго рэспубліканскі апанент выкарыстоўваў несумленныя прыёмы (Хайнлайн апісаў гэта ў апавяданні «Яе уласная ванная» і ў пасляслоўі да «Нам, што жывуць» 2004 года выдання). Таксама супраць яго было сугучнасць прозвішча з вядомым судэцкім нацыстам Конрадам Генлейнам (Хенлайнам).
  3. Пазней Хайнлайн пісаў, што заняцца літаратурнай дзейнасцю яго заахвоціў конкурс часопіса Thrilling Wonder Stories для пошуку новых аўтараў, дзе прапаноўвалі да $50 за апублікаванае апавяданне[21]. Аднак даследчыкі яго творчасці паказваюць, што літаратурныя спробы ён рабіў і да гэтага, узнагарод за гэты конкурс не было, а першае апублікаванае апавяданне Хайнлайна было напісана ўжо пасля завяршэння конкурсу[22].
  4. Пра дом быў артыкул з ілюстрацыямі ў Popular Mechanics у 1952 годзе.
  5. На ўнікальны дом круглай формы і яго ваколіцы можна паглядзець на Google Maps, таксама яго фотаздымкі ёсць на сайце Heinlein Society Архівавана 27 снежня 2014..
  6. Так Хайнлайн зваў сваю жонку Вірджынію.
  7. Перыядызацыю пэўна няпоўная, бо праца выйшла за 20 гадоў да смерці Хайнлайна.
  8. Пазней распаўсюдзіліся чуткі, што «Чужынец у чужой краіне» натхніў секту забойцаў Чарльза Мэнсана. І праўда, некаторыя яго прыхільнікі чыталі раман, аднак гэта ніяк не датычала дзейнасці Мэнсана (гл. FAQ: Frequently Asked Questions about Robert A. Heinlein, his works Архівавана 22 красавіка 2019.)
  9. У тым ліку 2 апублікаваных пасмяротна, адзін з якіх у сааўтарстве

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Robert A. Heinlein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Robert A. Heinlein // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118773704 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 3 4 5 Андрей Балабуха. Адмирал звёздных морей(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2012. Праверана 13 лютага 2012.
  6. 1 2 3 Михаил Попов. Гражданин галактики Роберт Хайнлайн(руск.)  (недаступная спасылка). Мир фантастики (август 2006). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2012. Праверана 13 лютага 2012.
  7. Booker; Thomas, Anne-Marie (2009). The Science Fiction Handbook. Blackwell Guides to Literature Series. John Wiley and Sons. стр. 155 ISBN 978-1-4051-6205-0
  8. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Robert A. Heinlein, a Biographical Sketch. (англ.)
  9. Угроза с Земли. — Комментарии А.Ермолаева к стр. 520: М.: Эксмо, СПб.: Terra Fantastica, 2007. — С. 1053. — (Отцы-основатели. Весь Хайнлайн). — 6 000 экз. — ISBN 5-7921-0738-3.
  10. James Gifford. The Robert A. Heinlein FAQ. Biographical Details(англ.)  (недаступная спасылка) (29 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2012. Праверана 20 ліпеня 2012.
  11. 1 2 3 4 5 William H. Patterson, Jr. Biographies of Robert and Virginia Heinlein(англ.)  (недаступная спасылка). The Heinlein Society (5 ліпеня 1999). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2012.
  12. 1 2 D. A. Houdek & G. E. Rule. Robert A. Heinlein and Rex Ivar Heinlein, Jr. at the Naval Academy at Annapolis(англ.)  (недаступная спасылка). The Heinlein Society. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2012.
  13. 1 2 3 William H. Patterson Jr. Robert A. Heinlein: In Dialogue with His Century: Volume 1: 1907-1948: Learning Curve. — Tor Books, 2010. — 624 с. — ISBN 978-0765319609.
  14. David Lee Powell. Robert Anson Heinlein Grandmaster One(англ.)  (недаступная спасылка) (28 лістапада 2002). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2016. Праверана 31 ліпеня 2012.
  15. Expanded Universe, 1980, The Happy Days Ahead
  16. James Gunn. Grand Master Award Remarks(англ.)  (недаступная спасылка). Center for the Study of Science Fiction (12 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 25 ліпеня 2012.
  17. Credit Col. Earp and Gen. Heinlein with the Reactivation of Nevada’s Camp Clark, «The Nevada Daily Mail, 27.07.1966» (англ.)
  18. 1 2 3 4 D. A. Houdek. FAQ: Frequently Asked Questions about Robert A. Heinlein, the person(англ.)  (недаступная спасылка). The Heinlein Society (4 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 19 ліпеня 2012.
  19. 1 2 Martin Morse Wooster. Heinlein’s Conservatism(англ.)  (недаступная спасылка). National Review (20 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2012. Праверана 3 жніўня 2012.
  20. Robert A. Heinlein. Tramp Royale. — The Berkley Publishing Group, 1992. — С. 62. — ISBN 0-441-82184-7.
  21. Expanded Universe, 1980, Прадмова да «Лініі жыцця»
  22. Роберт Джейм. Чистая победа // Роберт Хайнлайн. Нам, живущим. — М.: Эксмо, 2013. — С. 358-382. — ISBN 978-5-699-62983-1.
  23. Пералік публікацый «Лінія жыцця» паводле ISFDB (англ.)
  24. 1 2 3 4 5 James Gifford. The Robert A. Heinlein Frequently Asked Questions List(англ.)  (недаступная спасылка). Wegrokit.com (11 снежня 1997). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2013. Праверана 7 жніўня 2012.
  25. James Gifford. The Robert A. Heinlein Frequently Asked Questions List: 2.2 — Why is Virginia Heinlein Important?(англ.)  (недаступная спасылка) (29 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2012. Праверана 13 жніўня 2012.
  26. Пералік публікацый «Tramp Royale» паводле ISFDB (англ.)
  27. Grumbles, 1990, гл. VII
  28. 1 2 3 Robert James, Ph.D. Starship Troopers by Robert A. Heinlein(англ.)  (недаступная спасылка) 1. Heinlein Prize. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 1 жніўня 2012.
  29. Roberto de Sousa Causo. Citizenship at War(англ.)  (недаступная спасылка). O Jornal da Tarde (02.21.1998). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2006. Праверана 1 жніўня 2012.
  30. 1 2 James Gifford. The Nature of “Federal Service” in Robert A. Heinlein’s Starship Troopers(англ.)  (недаступная спасылка). Nitrosyncretic Press. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 24 ліпеня 2012.
  31. Grumbles, 1990, 10.10.1960
  32. Books That Shaped America(англ.)  (недаступная спасылка). Library of Congress. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2017. Праверана 7 жніўня 2012.
  33. Andrew Kaufman. #20 – The Moon is a Harsh Mistress Review – Robert A. Heinlein(англ.)  (недаступная спасылка). Top Science Fiction Novels of All Times (12 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2012. Праверана 7 жніўня 2012.
  34. Ted Gioia. The Moon is a Harsh Mistress by Robert Heinlein(англ.)  (недаступная спасылка). conceptual fiction. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2012. Праверана 7 жніўня 2012.
  35. Blood Drives(англ.)  (недаступная спасылка). Heinlein society. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2012. Праверана 13 лістапада 2012.
  36. Panshin, 1969
  37. 1 2 Gary Westfahl. The Joke Is on Us: The Two Careers of Robert A. Heinlein(англ.)  (недаступная спасылка). Locus Magazine (25 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2013. Праверана 19 сакавіка 2013.
  38. 1 2 Андрей Ермолаев. Главный миф о Хайнлайне (нявызн.). FANтастика (август 2007). Праверана 19 сакавіка 2013.
  39. Джон Клют. He was the train we did not catch(англ.)  (недаступная спасылка) (30 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 9 жніўня 2012.
  40. Фрэдэрык Пол. Working with Robert A. Heinlein(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2010. Праверана 9 жніўня 2012.
  41. Heinlein, pulp & greatness(англ.)  (недаступная спасылка). Discover Magazine. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2012. Праверана 9 жніўня 2012.
  42. Robert A. Heinlein(англ.) . Encyclopedia Britannica. Праверана 14 красавіка 2014.
  43. Expanded Universe, 1980, прадмова да «Free Men»
  44. Panshin, 1969, The period of success
  45. 1959 Award Winners & Nominees(англ.) . Worlds Without End. Праверана 18 кастрычніка 2012.
  46. James Blish More Issues at Hand. — Chicago: Advent Publishers, 1970. — P. 52
  47. Expanded Universe, 1980, Пасляслоўе да «Who Are the Heirs of Patrick Henry?»
  48. Panshin, 1969, The Period of Alienation
  49. Carole M. Cusack Science Fiction as Scripture: Robert A.Heinlein’s Stranger in a Strange Land and the Church of All Worlds(англ.) . — Literature & Aesthetics, 2009. — В. December. — С. 72-91.
  50. Mitch Wagner. A lot of good in a bad novel: Re-reading Robert A. Heinlein’s I Will Fear No Evil(англ.)  (недаступная спасылка). Copper Robot (2 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2011. Праверана 8 жніўня 2012.
  51. С. Малбегер Кукловод // Пасынки Вселенной. Звездный десант. — М.: Эксмо, СПб.: Terra Fantastica, 2003. — С. 488-492. — ISBN 5-699-04470-1.
  52. Dave Langford. Vulgarity and Nullity. Robert A. Heinlein “The Number of the Beast”(англ.)  (недаступная спасылка). Arena SF (12.1981). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 5 красавіка 2013.
  53. Robert A. Heinlein “The Moon is the Harsh Mistress”(англ.) . SCIFI at Darkroastedblend. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2013. Праверана 5 красавіка 2013.
  54. Д.С. Блейк Неприятная исповедь хайнологиста // Пасынки Вселенной. Звездный десант. — М.: Эксмо, СПб.: Terra Fantastica, 2003. — С. 484-487. — ISBN 5-699-04470-1.
  55. William H. Patterson, Jr., Andrew Thornton. The Martian Named Smith: Critical Perspectives on Robert A. Heinlein’s Stranger in a Strange Land. — “His books written after about 1980 … belong to a series called by one of the central characters World as Myth”.: Nitrosyncretic Press. — С. 128.
  56. Ника Батхен. Гражданин Галактики (нявызн.) (недаступная спасылка). FANтастика (август 2007). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2015. Праверана 5 красавіка 2013.
  57. Deb Houdek Rule. The finding and publishing of “For Us, the Living”(англ.)  (недаступная спасылка). Heinlein society (4 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 12 лістапада 2012.
  58. Deb Houdek Rule. Virginia Edition Complete(англ.)  (недаступная спасылка). Heinlein Prize (08.2012). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012. Праверана 12 лістапада 2012.
  59. Deb Houdek Rule. My Virginia Edition Arrived!(англ.)  (недаступная спасылка) (1 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 12 лістапада 2012.
  60. 1 2 Спайдэр Робінсан. Rah, Rah, RAH!(англ.)  (недаступная спасылка). The Heinlein Society (4 кастрычніка 1980). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 21 студзеня 2017.
  61. «Пераменная зорка» на сайце «Лабараторыя Фантастыкі»
  62. Publication Listing: Variable Star(англ.)  (недаступная спасылка). ISFDB. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 13 лістапада 2012.
  63. Sam Jordison. Blasting bugs is more complicated than you think(англ.)  (недаступная спасылка). The Guardian Books Blog (23 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2012. Праверана 24 ліпеня 2012.
  64. Fascism and Starship Troopers, Once More(англ.)  (недаступная спасылка). Hyperpat (26 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2015. Праверана 24 ліпеня 2012.
  65. Mike Godwin. Meme, Counter-meme(англ.)  (недаступная спасылка). Wired (кастрычнік 1994). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2013. Праверана 24 ліпеня 2012.
  66. Пол Андэрсан. Starhip Troopers: The PITFCS Debate(англ.)  (недаступная спасылка). Enter.net. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 24 ліпеня 2012.
  67. Роберт Хайнлайн. Фарватер (нявызн.). эссе (4 кастрычніка 1974). Праверана 14 жніўня 2012.
  68. John J. Miller. In a Strange Land(англ.)  (недаступная спасылка). National Review (9 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 26 лістапада 2013.
  69. Riggenbach, Jeff. «Was Robert A. Heinlein a Libertarian?», Mises Daily , 2 ліпеня 2010. Інстытут Людвіга фон Мізеса
  70. Brian Doherty. Robert Heinlein at 100(англ.)  (недаступная спасылка). reason.com (4 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 14 жніўня 2012.
  71. Pearson, Wendy. Race relations(англ.)  // Gary Westfahl The Greenwood Encyclopedia of Science Fiction and Fantasy: Themes, Works, and Wonders, Volume 2. — Westport, Connecticut: Greenwood Publishing Group, 2005. — С. 648–650.
  72. D. A. Houdek Rule. FAQ: Frequently Asked Questions about Robert A. Heinlein, his works(англ.)  (недаступная спасылка). Heinlein Society (4 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2019. Праверана 15 мая 2014.
  73. Expanded Universe, 1980, Прадмова да «Solution Unsatisfactory»
  74. Panshin, 1969, The Period of Influence
  75. Yellow Peril(англ.) . The Encyclopedia of Science Fiction (23 снежня 2013). Праверана 15 мая 2014.
  76. Robert Scholes, Eric S. Rabkin. Science Fiction: History-Science-Vision. — LondonOxford UP, 1977. (англ.)
  77. Panshin, 1969
  78. 1 2 McGiveron, Rafeeq O.. “Maybe the hardest job of all—particularly when you have no talent for it”: Heinlein’s fictional parents, 1939-1987(англ.)  (недаступная спасылка). The Heinlein Society (4 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
  79. David Wright. All You Zombies(англ.)  (недаступная спасылка). The Heinlein Society. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
  80. M. G. Lord. Heinlein’s Female Troubles(англ.)  (недаступная спасылка). The New York Times (2 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2013. Праверана 17 ліпеня 2012.
  81. G. E. Rule. Heinlein’s Women Strong Women Characters in Early Heinlein(англ.)  (недаступная спасылка). The Heinlein Society. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
  82. Sam Jordison. Heinlein’s Double Star deserves a second look(англ.)  (недаступная спасылка). The Guardian Books Blog (21 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2012. Праверана 17 ліпеня 2012.
  83. What is the World-as-Myth?
  84. Роберт Сойер. Heinlein’s Rules(англ.)  (недаступная спасылка). SFWRITER.COM (4 кастрычніка 1996). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 9 жніўня 2012.
  85. Роберт Сойер. The Death of Science Fiction(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 31 ліпеня 2010.
  86. Sir Arthur Clarke Named Recipient of 2004 Heinlein Award (нявызн.) (недаступная спасылка) (22 мая 2004). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2009. Праверана 31 ліпеня 2010.
  87. Сергей Бережной. Артур Кларк в разных ракурсах (нявызн.) (недаступная спасылка). Мир Internet (10.2001). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 9 жніўня 2012.
  88. Карл Фрыдман (2000). Critical Theory and Science Fiction, Doubleday, стр. 71
  89. Panshin, p. 3, describing de Camp’s Science Fiction Handbook (англ.)
  90. Gifford, 2000, p. xiii
  91. Dwayne A. Day. Heinlein’s ghost (part 2)(англ.)  (недаступная спасылка). The Space Review (16 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2013. Праверана 3 снежня 2012.
  92. Пералік фільмаў паводле твораў Хайнлайна (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 19 мая 2010.
  93. Хейнлейн Р. Дом четырёх измерений / Пер. З. Бобырь // Техника — молодёжи. 1944. № 2/3. С. 23-26.
  94. А. Ермолаев. Краткая летопись российской литературной судьбы Роберта Хайнлайна (нявызн.) 18-19. FANтастика (август 2007). Праверана 18 кастрычніка 2012.
  95. 1 2 3 1951 Retro Hugo Awards(англ.) . World Science Fiction Society. Праверана 7 верасня 2014.
  96. 1956 Hugo Awards(англ.) . World Science Fiction Society. Праверана 7 верасня 2014.
  97. 1960 Hugo Awards(англ.) . World Science Fiction Society. Праверана 7 верасня 2014.
  98. Children’s Sequoyah Winners(англ.)  (недаступная спасылка). Oklahoma Library Association. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2014. Праверана 7 верасня 2014.
  99. 1962 Hugo Awards(англ.) . World Science Fiction Society. Праверана 7 верасня 2014.
  100. 1967 Hugo Awards(англ.) . World Science Fiction Society. Праверана 7 верасня 2014.
  101. 1975 SFWA Grand Master Award(англ.)  (недаступная спасылка). Locus Online. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 8 верасня 2014.
  102. 星雲賞リスト(яп.) . Праверана 8 верасня 2014.
  103. 1983 Prometheus Awards(англ.)  (недаступная спасылка). Locus Online. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2014.
  104. 1985 Award Winners & Nominees(англ.) . Worlds Without End. Праверана 9 верасня 2014.
  105. 1987 Prometheus Awards(англ.)  (недаступная спасылка). Locus Online. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2014.
  106. 1990 Locus Awards(англ.)  (недаступная спасылка). Locus Online. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 10 верасня 2014.
  107. 1996 Prometheus Awards(англ.)  (недаступная спасылка). Locus Online. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2014.
  108. 1997 Prometheus Awards(англ.)  (недаступная спасылка). Locus Online. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2014.
  109. 1998 Prometheus Awards(англ.)  (недаступная спасылка). Locus Online. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2014.
  110. Keith Stokes. Science Fiction and Fantasy Hall of Fame(англ.) . midamericon.org (22 лютага 2008). Праверана 10 верасня 2014.
  111. 2003 Prometheus Awards(англ.)  (недаступная спасылка). Locus Online. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 9 верасня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місуры
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-марской акадэміі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 8 мая