wd wp Пошук:

Уолтэр Кронкайт

Уолтэр Кронкайт (англ.: Walter Cronkite; 4 лістапада 1916 — 17 ліпеня 2009[8]) — амерыканскі журналіст, вядучы на тэлеканале CBS. Кронкайт прыйшоў на CBS у 1950 годзе, вядучым навінавых выпускаў стаў у 1962 годзе. Неўзабаве атрымаў папулярнасць як «чалавек, якому давяраюць усе».

Яшчэ большую папулярнасць Кронкайту прынёс яго дакументальны фільм пра вайну ў В’етнаме, які ён зняў у 1968 годзе. У гэтым фільме журналіст заявіў пра неабходнасць вывесці амерыканскія войскі з краіны, бо ЗША гэтую вайну выйграць не змогуць.

Яму давялося асвятляць такія падзеі, як забойства прэзідэнта Джона Кенэдзі і змагара за расавую роўнасць Марціна Лютэра Кінга, Уотэргейцкі скандал, высадка касманаўтаў на Месяц, захоп закладнікаў у амерыканскім пасольстве ў Іране і шмат іншых.

Кронкайт спыніў весці навінавыя выпускі ў 1981 годзе, хоць да астатняга дня знаходзіўся ў штаце тэлекампаніі, зрэдку з’яўляўся на экране. У 2006 годзе ён заклікаў прэзідэнта Буша вывесці войскі з Іраку.

У. Кронкайт быў лаўрэатам шэрагу прэстыжных журналісцкіх прэмій. Яго прафесійныя метады выкладаліся студэнтам-журналістам у шматлікіх краінах свету, у прыватнасці ў СССР.

Зноскі

  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #114116024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.cbsnews.com/stories/2009/07/17/eveningnews/main5170556.shtml
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #114116024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  7. NNDB — 2002.
  8. Скончался самый известный журналист Америки(недаступная спасылка) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (18):
Памерлі ў 2009 годзе
Нарадзіліся 4 лістапада
Пахаваныя ў Місуры
Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Памерлі ў Нью-Ёрку
Кавалеры Камандорскага Крыжа II ступені Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Нарадзіліся ў 1916 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 17 ліпеня
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Асобы
Журналісты ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся ў Сент-Джозефе (Місуры)