wd wp Пошук:

Internet Movie Database

Internet Movie Database (IMDb, англ.: База даных фільмаў у Інтэрнэце) — найбуйнейшая ў свеце база даных і вэб-сайт пра кінематограф. База даных у значнай ступені запаўняецца добраахвотнікамі, што ў некаторай ступені падобна з вікі-канцэпцыяй. У базе сабрана інфармацыя (па стане на канец верасня 2010 года) пра 1,7 млн кінастужак, тэлесерыялаў і асобных іх серый, а таксама пра 3,8 млн асоб, звязаных з кіно, — акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і інш.[1]

C 1998 года базай даных IMDb валодае кампанія «Amazon.com». Амаль уся інфармацыя IMDb знаходзіцца ў свабодным доступе, сайт IMDb.com функцыянуе на аснове свабоднага праграмнага забеспячэння (Apache, Perl і г. д.).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Статыстыка IMDb (англ.)  (Праверана 27 верасня 2010)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Базы даных фільмаў у Інтэрнэце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінасайты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Сайты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта