wd wp Пошук:

Фрэдэрык Пол

Фрэдэрык Пол, 2008

Фрэдэрык Пол (англ.: Frederik Pohl; 26 лістапада 1919, Нью-Ёрк, ЗША — 2 верасня 2013) — амерыканскі пісьменнік-фантаст.

Рос і вучыўся галоўным чынам у Брукліне. У 17 гадоў удзельнічаў у Першай сусветнай канвенцыі фантастаў (Філадэльфія), а ў 19 гадоў разам з Айзэкам Азімавым, Сірылам Корнблатам і Дэйманам Найтам заснаваў таварыства футурыянцаў. У гэты ж час пачынае выдаваць і рэдагаваць два навукова-фантастычныя часопісы: «Astonishing Stories і Super Science Stories», дзе пад рознымі псеўданімамі публікуе свае творы. Пасля службы ў ВПС ЗША (1943—45) доўгі час быў літаратурным агентам (у прыватнасці, А. Азімава). Да 1969 выдаваў часопісы «If і Galaxy».

Пад сваім імем публікуецца з 1953 года. Пасля спынення актыўнай выдавецкай дзейнасці ў 1970-х Ф. Пол паказаў сябе як таленавіты раманіст. Яго раман «Чалавек плюс» атрымаў прэмію «Нэб’юла» (1976), затым выйшаў раман «Брама», уганараваны прэміямі «Нэб’юла», «Х’юга» і «Локус» і мемарыяльнай прэміяй Дж. Кэмпбэла (1977). Затым ён стварае раманы «За сінім гарызонтам падзей», «Джэм», а таксама «Гады горада», «Узыход чорнай зоркі», «Свет у канцы часу» і інш.

Сярод узнагарод прэмія «Вялікі майстар» (1992), па тры прэміі «Нэб’юла», «Х’юга» і «Локус».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Пісьменнікі-фантасты ЗША
Англамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся 26 лістапада
Нарадзіліся ў 1919 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Памерлі 2 верасня
Асобы
Памерлі ў 2013 годзе