wd wp Пошук:

Каліфарнійскі ўніверсітэт

Каліфарнійскі ўніверсітэт (англ.: The University of California), UC — аб’яднанне 10 публічных каліфарнійскіх універсітэтаў. Статус «публічны» азначае, што сістэма атрымлівае фінансаванне з шэрагу крыніц, уключаючы бюджэт штата Каліфорнія (каля траціны ўсяго фінансавання), і кіруецца Саветам рэгентаў Каліфарнійскага ўніверсітэта (англ.: The Regents of the University of California), які прызначаецца губернатарам штата.

Усяго ў сістэме ўніверсітэтаў Каліфорніі навучаецца больш 191 000 студэнтаў. Найстарэйшым і адным з самых прэстыжных у сістэме ўніверсітэтаў Каліфорніі з’яўляецца Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, заснаваны ў 1868 годзе.

Структура ўніверсітэта

а таксама

Даследчыя цэнтры

Каліфарнійскі ўніверсітэт кіруе шэрагам даследчых цэнтраў (нацыянальныя лабараторыі) Міністэрства энергетыкі ЗША. На 2006 год пад кіраваннем універсітэта знаходзіліся Ліверморская нацыянальная лабараторыя і Нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў Берклі. Раней універсітэт таксама кіраваў Нацыянальнай лабараторыяй Сандзія(англ.) бел. і Лос-Аламоскай нацыянальнай лабараторыяй.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Annual Endowment Report(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2003. Праверана 8 верасня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Каліфорніі
Катэгорыя·Сістэма Каліфарнійскага ўніверсітэта