wd wp Пошук:

Магічны рэалізм

Магічны рэалізм — гэта мастацкі метад, у якім магічныя элементы уключаны ў рэалістычную карціну свету. У сучасным значэнні гэты тэрмін мае не дакладны, а апісальны характар. Першапачаткова тэрмін «магічны рэалізм» выкарыстоўваўся нямецкім крытыкам Францам Рохам для апісання карціны, якая выяўляла змененую рэальнасць.

Вытокі магічнага рэалізму

Магічны рэалізм заснаваны на вераваннях, фальклоры, мысленні старажытных індзейскіх цывілізацый: ацтэкаў, мая, чыбча, інкаў. У творах, якія маюць індзейскія карані, сустракаюцца ўсе складнікі цудоўнай рэальнасці. Найбольш значныя аўтары такіх твораў: Франсіска дэ Авіла — перуанскі святар, пісаў на мове кечуа і сабраў багаты этнаграфічны матэрыял народаў кечуа. Педра Сімон — распрацаваў міф пра Эльдарада.

Магічны рэалізм у літаратуры

У 60-ыя гады ХХ стагоддзя адбыўся еўрапейскі бум магічнага рэалізму. У літаратуры найбольшы ўклад у гэты жанр зрабілі Карпенцьер, Хорхэ Луіс Борхес, Габрыэль Гарсія Маркес, Хуліа Картасар. У сучаснай еўрапейскай літаратуры прадстаўнікамі магічнага рэалізму з’яўляюцца Джонатан Кэрал, Одры Німфенбург.

Прыкметы магічнага рэалізму

Магічны рэалізм у выяўленчым мастацтве

Магічны рэалізм — гэта стыль выяўленчага мастацтва, які выкарыстоўвае рэалізм у спалучэнні з няпэўным адхіленнем ад нормы пры выяўленні паўсядзённых сюжэтаў. У жывапісе гэты тэрмін зрэдку ўзаемазамяняюць з постэкспрэсіянізмам. У 1925 годзе крытык Франц Рох выкарыстаў гэты тэрмін для апісання карціны, якая паклала пачатак вяртання да рэалізму пасля экстравагантнасці экспрэсіянізму, для якога было характэрна мяняць знешні выгляд аб’ектаў для праяўлення іх сутнасці. Згодна вызначэнню Франца Роха, іншымі важнымі аспектамі магічнага рэалізму ў жывапісе з’яўляюцца:

Мастакі — прадстаўнікі магічнага рэалізму:

Магічны рэалізм у кінематаграфіі

Тэрмін рэдка ўжываецца ў тэорыі кінематаграфіі, хоць і тэндэнцыі магічнага рэалізму часта сустракаецца ў кіно. Да магічнага рэалізму, напрыклад, можна аднесці фільм Дэвіда Фінчэра Загадкавая гісторыя Бенджаміна Батана. У кіно, як і ў астатніх відах мастацтва, можна адсачыць сувязь рэалізму з экспрэсіянізмам.

Магічны рэалізм у беларускай літаратуры

Зноскі

  1. Пінчук Я. Горад мрой: магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінск і не толькі. — Мн.: Галіяфы, 2016. — 268с.
  2. Яніна Пінчук прэзентавала сваю кнігу ў Оршы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Магічны рэалізм