wd wp Пошук:

Алкагалізм

Алкагалізм — наркатычная залежнасць, якая характарызуецца хваравітай цягай да ўжывання алкагольных напояў (псіхічная і фізічная залежнасць) і алкагольным (хімічным) пашкоджаннем унутраных органаў. Пры алкагалізме адбываецца дэградацыя чалавека як асобы; страта ўнутранага «Я».

Праявы

Хваробай паражаюцца галаўны мозг (амнезія, галюцыноз, дэпрэсія, псіхоз, энцэфалапатыя(англ.) бел. і эпілепсія), кроў (малакроўе), нервы (полінеўрапатыя(англ.) бел.), падстраўнікавая залоза (панкрэатыт), печань (жаўтуха, тлушчавая дыстрафія і цыроз), скура (язва), страўнік (гастрыт), сэрца (інфаркт і міякардыядыстрафія(англ.) бел.) і яечкі (імпатэнцыя)[1].

Беларусь

На 16 красавіка 2013 г. у Беларусі на адмысловым уліку стаяла каля 270 тысяч залежных ад алкаголю людзей[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Святлана Барысенка. Аглаблёвая, або Забойства на клетачным узроўні // Краіна здароўя. — 2 лістапада 2010. — № 57 (226). — С. 5.
  2. Святлана Барысенка. Калі ты можаш спыніцца // Краіна здароўя. — 16 красавіка 2013. — № 5 (306). — С. 5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Алкагалізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Сацыяльныя праблемы