Тры закона Кларка былі сфармуляваны вядомым англійскім пісьменнікам-фантастам і футуролагам Артурам Кларкам:
Першы з трох законаў, які першапачаткова зваўся проста «закон Кларка», быў сфармуляваны аўтарам у яго кнізе «Рысы будучыні» (англ.: Profiles of the Future) (1962)[1]. Сцвярджэнне, якое цяпер завецца другім законам, таксама ўпершыню было згадана ў гэтым выданні, аднак «другім законам» Кларк назваў яго толькі ў наступнай рэдакцыі сваёй кнігі ў 1973 годзе. У гэтым жа выданні Кларк сфармуляваў трэці закон, які сёння вядомы больш за астатнія. У чарговай рэдакцыі той жа сваёй кнігі, зробленай у 1999 годзе, Кларк дадаў чацвёрты закон: «Для кожнага эксперта існуе аналагічны эксперт з процілеглым пунктам гледжання» (літаральна «… роўны і процілегла накіраваны эксперт», што з’яўляецца алюзіяй на трэці закон Ньютана).
Айзек Азімаў сфармуляваў дапаўненне да першага закона Кларка, якое тычыцца нязгоды непрафесіяналаў з навукоўцам: