wd wp Пошук:

Мультысусвет

Касмалогія
Аб'екты і працэсы, якія вывучаюцца
Назіраемыя працэсы
Тэарэтычныя пошукі

Мультысусвет (англ.: multiverse, meta-universe) — гіпатэтычнае мноства ўсіх магчымых рэальна існуючых паралельных сусветаў (уключаючы той, у якім мы знаходзімся). Уяўленні аб структуры такога мультысусвету, прыродзе кожнага сусвету, які ўваходзіць у яго склад, і адносінах паміж гэтымі сусветамі залежаць ад абранай гіпотэзы.

У навуцы

Розныя гіпотэзы аб існаванні мультысусвету выказваліся спецыялістамі па касмалогіі і астраноміі, фізікамі, філосафамі, фантастамі.

Тэрмін «мультысусвет» быў створаны ў 1895 годзе філосафам і псіхолагам Уільямам Джэймсам (William James) і папулярызаваны пісьменнікам-фантастам Майклам Муркакам. Часта выкарыстоўваюцца таксама такія тэрміны, як «альтэрнатыўныя сусветы», «альтэрнатыўныя рэальнасці», «паралельныя сусветы» або «паралельныя светы».

Магчымасць існавання мультысусвету спараджае розныя навуковыя, філасофскія і тэалагічныя пытанні. Дадзеная ідэя актыўна выкарыстоўваецца, напрыклад, у тэорыі струн[1]. Здагадка аб існаванні мультысусвету выкарыстоўваецца таксама ў многасусветнай інтэрпрэтацыі квантавай механікі.

Класіфікацыя Тэгмарка

Макс Тэгмарк[ru] выказаў здагадку, што любому матэматычна несупярэчліваму набору фізічных законаў адпавядае незалежны, але рэальна існуючы сусвет. Гэтая здагадка, хоць і не паддаецца эксперыментальнай праверцы, прывабна тым, што здымае пытанне, чаму назіраныя фізічныя законы і значэнні фундаментальных фізічных пастаянных менавіта такія.

Тэгмарк прапанаваў наступную класіфікацыю светаў, за межамі нашага:

У філасофіі і логіцы

Мадальны рэалізм

Магчымыя светы — адзін са сродкаў інтэрпрэтацыі імавернасці, гіпатэтычных меркаванняў і т. п. У сувязі з гэтым, шэраг філосафаў, у прыватнасці Дэвід Льюіс[ru], сцвярджае, што любы магчымы свет рэалізуецца, бо магчымасць і рэчаіснасць — дзве дадатковыя ўласцівасці аднаго і таго ж свету. Адпаведна, што з’яўляецца магчымасцю, а што рэчаіснасцю, залежыць ад свету, у якім знаходзіцца назіральнік (гэтая канцэпцыя называецца «мадальным рэалізмам»)[2].

Зноскі

  1. Элегантная Вселенная. Суперструны, скрытые размерности и поиски окончательной теории: Пер. с англ / Под ред. В. О. Малышенко. — 3-е изд. — М., 2007. — С. 236—239. — 288 с. — ISBN 5-484-00784-4.
  2. [http://www.i-u.ru/biblio/archive/epshteyn_filo/01.aspx Архівавана 7 лютага 2010. Библиотека РГИУ ::: Философия возможного :::

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Касмалогія
Катэгорыя·Тэорыя струн
Катэгорыя·Анталогія
Катэгорыя·Філасофія навукі