wd wp Пошук:

Міжславянская мова

Міжславянская мова
Сцяг міжславянскай мовы
Саманазва: Меджусловјанскы језык, Medžuslovjansky jezyk
Створаны: Ян ван Стэнберген, Войцех Мэрунка
Агульная колькасць носьбітаў: 2 тыс. чал. (2017)[1]
Катэгорыя: Планавая мова
Класіфікацыя структуры: Індаеўрапейская мова
Тып пісьменнасці: лацініца і кірыліца
Статус: развіваецца
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Штучныя мовы

Міжславянская мова (саманазва: меджусловјанскы, medžuslovjansky) — апастэрыёрная панславянская мова, створаная на моўным матэрыяле стараславянскай мовы і існуючых славянскіх моў, прызначаная для зносін паміж іх носьбітамі.

Ідэя

Славянскія мовы — адносна аднародная група моў. Яна складаецца з трох падгруп, якія маюць шмат агульных рыс у граматыцы, лексіцы і сінтаксісе. Веданне адной з славянскіх моў дастаткова, каб разумець (хаця б трохі) тэкст на іншай славянскай мове.

Асноўнай задачай, якую ставілі перад сабой распрацоўшчыкі міжславянскай мовы — стварыць мову, якая будзе зразумелай без папярэдняга вывучэння ўсім або большасці носьбітаў славянскіх моў. Мова мае спрошчаную граматыку з мінімальнай колькасцю выключэнняў, якая дазваляе славянафону (славянагаворачаму) лёгка авалодаць ёй. Міжславянская мова можа выкарыстоўвацца на першым этапе вывучэння славянскіх моў, паколькі спалучае ў сабе агульныя рысы моў гэтай групы.

Міжславянская мова можа быць добрай падтрымкай для падарожнікаў і вельмі карысным інструментам для ўсіх хто жадае звярнуцца да ўсяго славянскага свету праз сеціва без перакладу тэксту на некалькі моў. Веданне гэтай мовы дазволіць чалавеку размаўляць і пісаць даволі зразумела для носьбітаў любога з жывых славянскіх моў, а таксама і самому лепей разумець тэксты на любой з іх.

Гісторыя

Праект Славянскі (Slovianski) створаны ў 2006 годзе супольнымі намаганнямі групы людзей з розных краін, сабраўшыхся на Славянскім форуме(недаступная спасылка). Асноўныя распрацоўшчыкі — Ондрэй Рэчнік (Ondrej Rečnik), Габрыэль Свобада (Gabriel Svoboda), Ян ван Стэнберген (Jan van Steenbergen), Ігар Палякоў. Славянскі існаваў у трох варыянтах:

У 2007 годзе распрацоўшчыкі адмовіліся ад схематычных версій мовы, і зараз пад назвай славянскі маецца на увазе яго натуралістычная версія Slovianski-N.

Таксама блізкія да Славянскі былі іншыя праекты панславянскіх моў. У 2009 годзе Стывен Радзікаўскі, Андрэй Марачэўскі і Міхал Боравічка прэзентавалі палепшаную версію словіа пад назвай Славіёскі (Slovioski). У 2010 з’явіўся праект новаславянская мовa (Novoslovienskij, пазней Novoslověnsky) чэшскага аўтара Войцеха Мярункі, заснаваны на стараславянскай мове.

Войцех Мярунка і Ян ван Стэнберген падчас другой канферэнцыі па міжславянскай мове ў 2018 годзе

У 2011 годзе праектнымі групамі славянскі, славіёскі і новаславянскай мовы было прынята прынцыповае рашэнне аб зліянні гэтых блізкіх праектаў у міжславянскую мову. Пры гэтым, аб’яднанне адбывалося не шляхам стварэння агульнай граматыкі і агульнага слоўніка, а шляхам набліжэння маючыхся граматык і слоўнікаў у выніку пастаянна адбываючайся міжпраектнай дыскусіі. Пасля Першай канферэнцыі аб міжславянскай мове (CISLa) у 2017 годзе наступіла поўнае аб’яднанне гэтых праектаў.

З 2011 года у праект таксама уваходзіць Славіянта (Slovianto) — радыкальна спрошчаная мова, якая прапаноўваецца для пачатковага этапа вывучэння міжславянскай мовы людзям, не знаёмых з асаблівасцямі славянскіх моў.

Арфаграфія і фанетыка

Мова выкарыстоўвае два алфавіта — лацініцу (з літарамі č, ž, š для шыпячых і ě для стараславянскяй яці) і кірыліцу (з љ, њ для палаталізаваных зычных ль, нь і ј для йатацыі):

Кірыліца[2] Лацініца МФА
А аA a/ɑ~a/
Б бB ʙ/b/
В вV v/v~ʋ/
Г гG g/g~ɦ/
Д дD d/d/
ДЖ джDŽ dž/dʒ~dʐ/
Е еE e/ɛ~e/
Є є (Ѣ ѣ)Ě ě/jɛ~ʲɛ ~ɛ/
Ж жŽ ž/ʒ~ʐ/
З зZ z/z/
И иI i/i/
Ј јJ j/j/
К кK k/k/
Л лL l/l~ɫ/
Љ љLJ lj/ʎ~l/
Кірыліца Лацініца МФА
М мM m/m/
Н нN n/n/
Њ њNJ nj/nʲ~ɲ/
О оO o/ɔ~o/
П пP p/p/
Р рR r/r/
С сS s/s/
Т тT t/t/
У уU u/u/
Ф фF f/f/
Х хH h/x/
Ц цC c/ts/
Ч чČ č/tʃ~tʂ/
Ш шŠ š/ʃ~ʂ/
Ы ыY y/i~ɪ~ɨ/

Граматыка і лексіка

Граматыка міжславянскай мовы мае вялікае падабенства з граматыкамі славянскіх моў. Яна мае граматычныя рысы, уласцівыя ўсім або большасці славянскіх моў. Такім чынам, як і ў натуральных славянскіх мовах, назоўнікі маюць тры роды і два лікі і дапасуюцца з прыметнікамі паводле роду, ліку і шасці склонам. Дзеясловы маюць закончанае і незакончанае трыванне і змяняюцца па ліках у цяперашнім часе і паводле роду ў мінулым, таксама маюцца загадны і ўмоўны лады.

Слова ў адпаведным значэнні дадаецца ў слоўнік мовы, калі яно набірае 3 балы, пры гэтым, руская і польская мовы даюць па аднаму балу, беларуская, украінская, чэшская, славацкая, славенская, сербскахарвацкая, македонская, балгарская па 0,5 бала. Такім чынам па 2 балы мае кожная з 3 груп славянскіх моў — усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянскія.

Калі для якога-небудзь значэння не знаходзіцца слова, набіраючага тры балы, то выбар ажыццяўляецца шляхам публічнай дыскусіі на [http:s8.zetaboards.com/Slovianski/index Міжславянскім форуме] з слоў, якія маюцца ў жывых славянскіх мовах. У выключных выпадках таварыства дазваляе неалагізмы (напрыклад, «часина» ў значэнні «гадзіна» — прапанавана Габрыэлем Свобадай).

Пасля аб’яднання Славянскі, Словіоскі і Новаславянскай мовы, таварыства ўжывала 3 слоўнікі:

Пры гэтым, першыя 2 з іх дапаўняюцца, а 3-і — не.

Зараз ужываецца дынамічны слоўнік (больш за 17000 слоў у 2018 годзе), а з 2019 года таксама шматмоўны слоўнік.

Спіс Сводзеша для міжславянскай мовы

Міжславянскaя моваБеларуская мова
jaя
тыты
онён
мымы
вывы
они, онеяны
тутоj, тута, тутогэты, гэтая, гэта
тамтоj, тамта, тамтотой, тая, тое
тутут
тамотам
ктохто
чтошто
кдедзе
когдакалі
какояк
нене
вес, вса, всеувесь, уся, усё, усе
многошмат
неколиконекалькі
ины, другыіншы, другі
jедин, jедна, jедноадзін
двадва
тритры
четыричатыры
петпяць
великывялікі
долгыдоўгі
широкышырокі
толстытоўсты
тежкыцяжкі
малымаленькі
краткыкароткі
вузкы, теснывузкі
женажанчына
мужмужчына
чловєкчалавек
дєтедзіця
мужмуж
женажонка
матимаці
отецбацька
животножывёла
рыбарыба
птица, птакптушка
пессабака
вошвош
змиjазмяя
чрвjакчарвяк
дрєводрэва
лєслес
овоч, плодагародніна, садавіна
сєменасенне
листліст
корењкорань
коракара
цвєткветка, краска
траватрава
врва, шнурвяроўка
кожаскура
месомяса

Прыклады тэкстаў

Ойча наш

КірыліцаЛацінкапа-стараславянску
Отче наш, кторы јеси в небесах, нехај свети се име Твоје, нехај пријде краљевство Твоје, нехај буде воља Твоја, како в небу тако и на земји, хлєб наш всакоденны дај нам днес, и одпусти нам наше грєхы, тако како мы одпушчајемо нашим грєшникам, и не введи нас в покушенје, але избави нас од злого.Otče naš, ktory jesi v nebesah, nehaj sveti se ime Tvoje, nehaj prijde kraljevstvo Tvoje, nehaj bude volja Tvoja, kako v nebu tako i na zemji, hlěb naš vsakodenny daj nam dnes, i odpusti nam naše grěhy, tako kako my odpuščajemo našim grěšnikam, i ne vvedi nas v pokušenje, ale izbavi nas od zlogo.Отче наш, Иже есии на небесех! Да святится имя Твое, да приидет Царствие Твое, да будет воля Твоя, яко на небеси и на земли. Хлеб наш насущный даждь нам днесь; и да остави нам долги наша, якоже и мы оставляем должником нашим; и не введи нас во искушение, но избави нас от лукавого.

Крыніцы

  1. Kocór, Maria, et al., “Zonal Constructed Language and Education Support of e-Democracy – The Interslavic Experience”. Sokratis K. Katsikas & Vasilios Zorkadis eds, E-Democracy – Privacy-Preserving, Secure, Intelligent E-Government Services. 7th International Conference, E-Democracy 2017, Athens, Greece, December 14-15, 2017, Proceedings (Communications in Computer and Information Science no. 792, Springer International Publishing, 2017, ISBN 978-3-319-71116-4, 978-3-319-71117-1), p. 21.
  2. Interslavic — Orthography

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Славянскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Штучныя мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міжнародныя дапаможныя мовы