wd wp Пошук:

Манархія

Мана́рхія — 1) форма кіравання, пры якой вярхоўная дзяржаўная ўлада належыць адной асобе — манарху (каралю, цару, імператару, герцагу, эрцгерцагу, султану, эміру…) і звычайна перадаецца па спадчыне.

Манархія — 2) гэта форма дзяржаўнага кіравання, у якой крыніцай улады з’яўляецца Бог (самадзяржаўе) або сам носьбіт дзяржаўнай улады (самаўладства), а падставай улады служаць яе маральны аўтарытэт у грамадстве і традыцыя, у сілу чаго ўлада спадчынная і неадрынваная. (Таксама манархія, адна з найстаражытных формаў кіравання.)

Выгляды манархій

Манархічныя дзяржавы сучаснасці

     Абсалютныя манархіі, з неабмежаванай уладай манарха     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарху належыць заканадаўчая ўлада     Канстытуцыйныя манархіі, у якіх заканадаўчая ўлада належыць парламенту     Дзяржавы-члены Садружнасці Нацый, якія прызнаюць у якасці намінальнага главы дзяржавы манарха Вялікабрытаніі     Манархіі — рэгіёны (тэрыторыі з манархічным кіраваннем, якія не з'яўляюцца незалежнымі дзяржавамі і ўваходзяць у склад дзяржавы з неманархічнай формай кіравання)

У спісах прадстаўлены манархіі на 1 студзеня 2012 года. Асобным спісам прадстаўлены дамініёны — манархіі — былыя англійскія калоніі, у якіх главой дзяржавы з’яўляецца каралева (кароль) Вялікабрытаніі.

Еўропа

Азія

Афрыка

Акіянія

Садружнасць нацый

Пост главы Садружнасці не з’яўляецца тытулам і не перадаецца па спадчыне. Пры змене манарха на брытанскім троне главам урадаў краін-членаў Садружнасці трэба прыняць фармальнае рашэнне аб прызначэнні новага главы арганізацыі.

Каралеўствы Садружнасці

У каралеўствах Садружнасці (раней называліся дамініёнамі) главой дзяржавы з’яўляецца манарх Вялікабрытаніі, прадстаўлены генерал-губернатарам.

Амерыка
Акіянія

Таксама манарх Вялікабрытаніі з’яўляецца вярхоўным правадыром  Фіджы, аднак пры гэтым не з’яўляецца главой дзяржавы.

Спадарожныя паняцці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Удакладненне арфаграфіі
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Манархія