wd wp Пошук:

Тупоу VI

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Тупоу VI (нар. 12 ліпеня 1959) — шосты кароль Тонга з 2012 з дынастыі Тупоу.

Біяграфія

Трэці па ліку сын і малодшае дзіця караля Тонга Таўфа’ахау Тупоу IV. Пачаў кар’еру з ваеннай справы: у 1982 годзе паступіў на службу ў Танганскія ваенна-марскія сілы, а ў 1987 годзе стаў капітан-лейтэнантам. У перыяд з 1990 па 1995 года камандаваў патрульнай лодкай «VOEA Pangai», а таксама браў удзел у аперацыі па падтрыманні міру на востраве Бугенвіль (Папуа — Новая Гвінея).

У 1998 годзе пакінуў ваенную службу, стаўшы дзяржаўным служачым, адначасова займаючы пасады міністра абароны і міністра замежных спраў з кастрычніка 1998 года па жнівень 2004 года. На гэтых пасадах ён замяніў свайго старэйшага брата Сіяосі Тупоу. 3 студзеня 2000 года Ахаэіту быў прызначаны прэм’ер-міністрам Тонга. 11 лютага 2006 года па невядомай прычыне ён пакінуў гэту пасаду. Верагодна, гэта было выклікана хваляваннямі ў краіне, якія здарыліся ў сярэдзіне 2005 года, у якіх пратэстуючыя выступалі за зніжэнне ролі каралеўскай сям’і ў кіраўніцтве Тонга. Яго месца заняў Фелеці Севеле, першы прэм’ер-міністр Тонга, які не быў спадчынным трымальнікам тытула ці арыстакратам.

Ахаэіту жанаты на дачцы вярхоўнага правадыра Ваэа, Нанасіпаўу. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей.

Зноскі

  1. Tupou VI. // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tupou VI Tupou // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. Tupou VI. // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Прэм'ер-міністры Тонга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Манархі Тонга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Тонга
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Усходняй Англіі
Катэгорыя·Узброеныя сілы Тонга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных