wd wp Пошук:

Ханс-Адам II

Ганс-Адам II (ням.: Hans-Adam II, поўнае імя Johannes Adam Ferdinand Alois Josef Maria Marko d’Aviano Pius von und zu Liechtenstein, нар. 14 лютага 1945 г.) — дзеючы князь Ліхтэнштэйну. Узышоў на трон 13 лістапада 1989 г.

Сын князя Франца Іосіфа II.

У адрозненне ад большасці сучасных манархіяў, якія маюць тэндэнцыю да абмежавання ўлады кіраўніка дзяржавы, Ханс-Адам ў 2003 г. арганізаваў і выйграў рэферэндум, накіраваны на пашырэнне княжацкіх паўнамоцтваў. Аднак адначасова быў уведзены ў дзеянне закон, які забараняе князю выкарыстоўваць права вета ў выпадку, калі парламент прыме рашэнне змяніць форму праўлення на рэспубліканскую.

У жніўні 2004 г. Ганс-Адам II афіцыйна перадаў паўнамоцтвы па штодзённым кіраванні дзяржавай свайму сыну, наследнаму князю Алаізу.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Hans Adam II prince of Liechtenstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hans-Adam von und zu Liechtenstein // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119056496 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Князі Ліхтэнштэйна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюрыху
Катэгорыя·Ліхтэнштэйнскі дом
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў