wd wp Пошук:

Урад

Краіны паводле форм дзяржаўнага кіравання. Па даных на 2006.
     Прэзідэнцкія рэспублікі, поўная ўлада прэзідэнта      Прэзідэнцкія рэспублікі, выканаўчая ўлада прэзідэнта залежыць ад парламента      Змяшаныя рэспублікі (напаў-прэзідэнцкія, парламенцка-прэзідэнцкія, прэзідэнцка-парламенцкія)      Парламенцкія рэспублікі      Парламентарныя канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарх не мае рэальнай уладай      Канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарх валодае рэальнай уладай, часта (але не заўсёды) пры слабым парламенце      Абсалютныя манархіі      Рэспублікі, у якіх вядучая роля адной партыі замацавана канстытуцыяй      Дзяржавы, дзе не існуе асноўнага закона па ўраду, ці ваенныя дыктатуры      Дзяржавы, якім не падыходзіць ні адно з вышэй прыведзеных вызначэнняў

Ура́д — орган выканаўчай улады (звычайна вышэйшы выканаўчы орган). Узначальваецца кіраўніком дзяржавы (прэзідэнтам) або прэм’ер-міністрам (кіраўніком ураду, канцлерам, кіраўніком кабінету міністраў). Асноўная задача ўрада - праводзіць у жыццё законы, прынятыя вышэйшым заканадаўчым органам дзяржавы, гэта значыць парламентам. З гэтай мэтай урад або асобныя яго міністэрствы распрацоўваюць і прымаюць падзаконныя акты, напрыклад, пастановы. Урад можа звяртацца да парламента з ініцыятывай прыняць або змяніць закон.

Эфектыўная дзяржава павінна мець два атрыбуты: уладу і законнасць. Уладай з’яўляецца здольнасць прымушаць і распараджацца. Усе ўрады звычайна выкарыстоўваюць некаторыя формы фізічнага прымусу пры рэалізацыі сваёй улады, напрыклад, турэмнае зняволенне, выгнанне або пагрозы. Легітымнасць з’яўляецца атрыбутам, які падахвочвае людзей падпарадкоўвацца ўладам. Легітымнасць дасягаецца за кошт набыцця і прымянення сілы ў адпаведнасці з усталяванымі прынцыпамі і нормамі.

Паводле главы 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (артыкулы 106-108) выканаўчую ўладу ў Беларусі ажыццяўляе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, а работай ураду кіруе прэм’ер-міністр Беларусі.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Тэорыя дзяржавы і права
Урад
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы