wd wp Пошук:

Чэрыкаўскі павет

Чэрыкаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17731924 гг. Цэнтр — г. Чэрыкаў. Утвораны 13 жніўня 1773 г. у складзе Рагачоўскай правінцыі. З 3 красавіка 1777 г. у Магілёўскай, з 3 студзеня 1797 г. — у Беларускай губернях. У 1796 г. частка Чэрыкаўскага павета на поўдні перададзена ў Рагачоўскі павет, на усходзе да Чэрыкаўскага павета далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі павет. З 10 сакавіка 1802 г. у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 г. Меліся 4 мястэчкі: Краснаполле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец. З 1861 г. падзяляўся на 16 валасцей:

Плошча 4084 кв. вярсты, каля 150,3 тыс. чалавек (1897 г.), з іх 135,3 тыс. праваслаўных, 1,7 тыс. католікаў, 13 тыс. іудзеяў. З 26 красавіка 1919 г. Чэрыкаўскі павет у складзе Гомельскай губерні РСФСР, 14 лютага 1923 г. да яго далучана Прапойская воласць скасаванага Быхаўскага павета. У жніўні 1919 г. у Маляціцкай воласці выбухнула антысавецкае паўстанне, у якім удзельнічалі каля 300 чал.[3]

У выніку ўзбуйнення (1923 г.) засталося 8 валасцей:

3 сакавіка 1924 г. Чэрыкаўскі павет перададзены БССР, 2 чэрвеня 1924 г. аб’яднаны з Клімавіцкім паветам пад назвай Калінінская акруга.

Зноскі

  1. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=23
  2. 1 2 Чериковский уезд // Энциклопедический словарь Гранат — 7 — Александр Наумович Гранат, 1929. — Т. 45.
  3. Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 20. — Л. 130.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паветы Гомельскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветы Магілёўскай губерні
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных