wd wp Пошук:

Заходняя вобласць

Гісторыя Беларусі
Пагоня, гістарычны герб Беларусі Сучасны герб Беларусі

Старажытная Беларусь
Усходнія славяне
Полацкае княства
(Кіеўская Русь · Смаленскае княства · Тураўскае княства)
Вялікае Княства Літоўскае
Рэч Паспалітая
Расійская імперыя
Беларуская Народная Рэспубліка
ССР Беларусі // Сярэдняя Літва
Літбел
Беларуская ССР // Заходняя Беларусь
Аб’яднанне Беларусі
Генеральная акруга Беларусь
Беларуская ССР
Рэспубліка Беларусь·

Захо́дняя во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 19171918 гг.

Гісторыя

Заходняя вобласць утворана паводле пастановы Усерасійскай нарады Саветаў (сакавік 1917 г.) на з’ездзе Саветаў Мінскай, Віленскай і Магілёўскай губерняў у чэрвені 1917 г. як часовае аб’яднанне губерняў з мэтай цэнтралізаваць кіраўніцтва мясцовымі Саветамі. Цэнтр — Мінск. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Заходняя вобласць стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у складзе Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. У сувязі з акупацыяй большай часткі Беларусі нямецкімі войскамі (люты 1918 г.) цэнтр вобласці перанесены ў Смаленск. Паводле пастановы II-га з’езда Саветаў Заходняй вобласці (10 — 14 красавіка 1918) у склад Заходняй вобласці ўключана Смаленская губерня. У верасні 1918 г. перайменавана ў Заходнюю камуну.

Органы ўлады

9 снежня 1917 года быў створаны Аблвыканкамзах — першы вышэйшы заканадаўчы (паміж з’ездамі Саветаў) орган савецкай улады на Заходнім фронце і ў Заходняй вобласці. Прэзідыум: старшыня Мікалай Уладзіміравіч Рагазінскі9 снежня 1917 па 30 студзеня 1918), з 17(30) студзеня 1918 старшыня — Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў; таварышы старшыні М. І. Крывашэін, П. Казлоў; сакратары І. Я. Алібегаў, Гарашчук, П. П. Осіпаў. Для каардынацыі дзейнасці камісарыятаў і вырашэння найбольш важных пытанняў створаны Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту. Старшынёй СНК быў Карл Іванавіч Ландэр (са снежня 1917 па студзень 1918).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
З’явіліся ў 1917 годзе
Зніклі ў 1918 годзе
Гісторыя Беларусі (1795—1918)