wd wp Пошук:

Копыскі павет

Копыскі павет. Існаваў у 17771796 гг., 18021861 гг. у Магілёўскай губерні. Цэнтр — Копысь. Плошча каля 2,3 тыс. км2

Створаны на частцы тэрыторыі скасаваных Аршанскай і Магілёўскай правінцый паводле імператарскага ўказа ад 22 сакавіка 1777 г. Уключаў 115 панскіх маёнткаў, мястэчкі Абольцы, Барань, Зубрэвічы, Саколіна, Смаляны, Стараселле, Талачын.

У 1794 г. да павета далучана тэрыторыя на захад ад р. Друць з мястэчкамі Абчуга, Бобр, Зарэчны Талачын, Крупкі, пасля чаго плошча павета склала каля 3,1 тыс. км2 У 1796 г. павет скасаваны, у 1801 г. адноўлены. Паўторна скасаваны ў 1861 г., тэрыторыя павета была ўключана ў Аршанскі, Горацкі, Магілёўскі і Сенненскі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветы Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Гісторыя Копыся
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат