wd wp Пошук:

Чавускі павет

Ча́вускі павет (руск.: Чаусский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 17771922 гг. Цэнтр — г. Чавусы.

Гісторыя

Першапачаткова тэрыторыя павета ўваходзіла ў склад Магілёўскага намесніцтва Вялікага Княства Літоўскага, якое з 1566 года стала часткай Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. З 1589 года ў Магілёўскай воласці. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з 1772 па 1777 тэрыторыя адносілася да Магілёўскай правінцыі Расійскай імперыі. У 1777 годзе быў утвораны Чавускі павет у складзе Магілёўскай губерні. У 1796 годзе Магілёўская губерня стала часткай Беларускай губерні, а ў 1801 годзе зноў была выдзелена ў самастойную адзінку.

У красавіку 1919 года павет быў уключаны ў Гомельскую губерню. У маі 1922 года павет быў скасаваны, а яго тэрыторыя была перададзеная ў Горацкі і Магілёўскі паветы. У цяперашні час адпавядае Чавускаму і Дрыбінскаму раёну Магілёўскай вобласці.

Геаграфія

Чавускі павет займаў сярэднюю частку Магілёўскай губерні. Плошча паверхні 2168 кв. вёрст. Плошча павета ўзгорыстая, мае скланенне на поўдзень. Глеба пераважна суглінкавая. Аброшваецца сістэмай ракі Проні, прытоку Сажа. Проня працякала ў павеце 60 вёрст і прымала ў сябе р. Басю з Поўна, Галубінай, Аўчосай і Касінкай, Раста з Дублянкай, Плясной і Рудзеяй. Сплаўных і суднаходных рэк няма. Азёр няма, балот няшмат.

Насельніцтва

Жыхароў у 1900 годзе налічвалася 90 568 чал. (44 969 мужскога і 45 599 жаночага), З іх сяляне складалі 58%, мяшчане — 8%. Праваслаўных 83 479 чалавек, рыма-каталікоў — 1 937 чалавек, астатніх хрысціян — 673 чалавек, іудзеяў — 4 479 чал. Населеных месцаў было 280, у тым ліку 1 горад і 5 мястэчак.

Адміністрацыйны падзел

Воласці

Прамысловасць

Фабрык і заводаў было 153, з 828 працоўнымі і вытворчасцю на 74 302 р. У павеце была найбольшая колькасць млыноў — 110 і сукнавальняў — 17; па суме вытворчасці першае месца займалі 6 вінакурных заводаў (37 232 р.).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Паветы Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Паветы Гомельскай губерні
Катэгорыя·Чавускі павет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула