wd wp Пошук:

Аршанская правінцыя

Аршанская правінцыя — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 17721777 гг. у Магілёўскай губерні. Цэнтр — г. Орша. Паводле ўказа Сената ад 23 кастрычніка 1772 г.. узначальвалася ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя (20 чал.). Прыблізная плошча 954 690 дзесяцін, колькасць падатковага насельніцтва 205 350 чал. (1774). З 1773 г. падзялялася на паветы:

у якія ўваходзілі 89 сёл, 1922 вёскі, 23 мястэчкі, 45 манастыроў. На тэрыторыі Ашмянскай правінцыі размяшчаліся 6 старостваў (самыя вялікія з іх Бабінавіцкае і Цяложскае), найбуйнейшыя ва Усходняй Беларусі магнацкія ўладанні — Дубровенскае, Копыскае, Любавіцкае (цяпер тэрыторыя Расіі) графствы і інш. Правінцыя скасавана ў 1777 г. у адпаведнасці з «Устанаўленнямі для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» (1775 г.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Правінцыі Расіі
Катэгорыя·Магілёўская губерня