wd wp Пошук:

Васілевіцкі раён

Васіле́віцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19261927 і 19381959 гадах. Цэнтр — вёска29 красавіка 1950 года — гарадскі пасёлак) Васілевічы.

Гісторыя

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі. Цэнтр — вёска Васілевічы. Плошча раёна складала 980 км², 23 населеных пункты, насельніцтва 16 993 чалавек (1925). У склад раёна ўключаны 15 сельсаветаў: Бабіцкі, Васілевіцкі, Галоўкаўскі, Глінна-Слабадскі, Залатушскі (Залатухскі), Замосцеўскі, Заходскі, Зашчобскі, Кабылеўскі, Крынкаўскі, Ліскаўскі, Лозкаўскі, Маканавіцкі, Навінкаўскі і Нахаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рэчыцкага раёна, за выключэннем Зашчобскага і Маканавіцкага сельсаветаў, якія былі перададзены ў склад Хойніцкага раёна.

20 лютага 1938 года Васілевіцкі раён утвораны зноў у складзе Палескай вобласці, у яго склад было ўключана 15 сельсаветаў: Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатушскі (Залатухскі), Какуевіцкі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Сведскі (Сведзельскі), Узнажскі сельсаветы Рэчыцкага раёна; Нахаўскі сельсавет Мазырскага раёна; Зеляноцкі і Ліпаўскі сельсаветы Даманавіцкага раёна; Кабылеўскі, Маканавіцкі, Хобненскі Хойніцкага раёна. 24 студзеня 1939 года Кабылеўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, а 20 красавіка 1939 года Какуевіцкі сельсавет — у Чкалаўскі. 29 красавіка 1950 года Васілевічы атрымалі статус гарадскога пасёлка, скасаваны Васілевіцкі сельсавет. 24 жніўня 1951 года Сведскі сельсавет перададзены ў склад Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Ліскаўскі, Залатушскі, Караваціцкі, Узнажскі сельсаветы, Маканавіцкі сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. 16 верасня 1959 года раён скасаваны, Зеляноцкі, Ліпаўскі, Нахаўскі, Чкалаўскі, Хобненскі сельсаветы перададзены Калінкавіцкаму раёну, гарадскі пасёлак Васілевічы, Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Першамайскі сельсаветы — Рэчыцкаму раёну.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Васілевіцкі раён
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Рэчыцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Калінкавіцкага раёна
Катэгорыя·Васілевічы