wd wp Пошук:

Гарочыцкі сельсавет

Гаро́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарочычы.

Утвораны 21 кастрычніка 1968 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці БССР. 26 сакавіка 1987 года ў склад Малааўцюкоўскага сельсавета перададзена вёска Есіпава Рудня[1]. 15 студзеня 1996 года ў склад Дудзіцкага сельсавета пералічаны вёскі Буда, Вішар, Смаглаў, Смалянка[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3041 чалавек[3], з іх 87,4 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 4,0 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 15 января 1996 г. № 14 О внесении изменений в административно-территориальное устройство Горочичского и Дудичского сельсоветов Калинковичского района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарочыцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе