wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Каршукоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каршукоў. Яўген Іванавіч Каршукоў (1 студзеня 1932, вёска Давыдавічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1956 г. скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў адказным сакратаром акцябрскай раённай газеты «Чырвоны Кастрычнік» (1956—1958), загадчыкам аддзела веткаўскай раённай газеты «Пад ленінскім сцягам» (1958—1959), рэдактарам шматтыражнай газеты панчошна-трыкатажнай фабрыкі «8 Сакавіка» ў Гомелі (1959), старшым рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання (1959—1971). З 1971 г. — загадчык аддзела літаратуры газеты «Літаратура і мастацтва», з 1975 г. — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Вожык», з 1978 г. працаваў у апараце СП БССР. У 1980—1989 гг. — галоўны рэдактар выдавецтва «Юнацтва». З 1989 г. — кансультант СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 г.

Творчасць

Першыя апавяданні і гумарэскі надрукаваў у 1955 г. Аўтар кніг прозы «У дарогу» (1963), «Не без таго…» (1967), «Сустрэча» (1969), «Бывай, кампанія!» (1977), «Перад новым годам» (1980), «Пісьмо жонцы» (1982), «І надыходзіць дзень» (1982). Выйшлі кнігі для дзяцей «Змоўшчыкі» (1975) і «Пасланне нашчадкам» (1987).

Пераклаў са славацкай мовы зборнікі апавяданняў «Апошні вераснёвы дзень» (1982), «Разбуджаны голас» (1988), раман Р. Морыц «Выбух» (1984). Перакладае таксама з рускай, украінскай і польскай моў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара