wd wp Пошук:

Якімавіцкі сельсавет

Які́мавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска[1]) Якімавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Міхнавіцкага сельсавета перададзена вёска Клінск[2]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міхнавіцкага сельсавета (вёскі Вецяльская і Міхнавічы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 860 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Решение Калинковичского районного Совета депутатов от 11 февраля 2011 г. № 79 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Калинковичского района в агрогородки(недаступная спасылка)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна
Катэгорыя·Якімавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі