wd wp Пошук:

Міхнавіцкі сельсавет

Мі́хнавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Міхнавічы.

Утвораны 21 жніўня 1925 года як Клінскі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Клінск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Міхнавічы. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 1 кастрычніка 1973 года перайменаваны ў Міхнавіцкі сельсавет[1]. 20 лютага 1975 года ў склад Якімавіцкага сельсавета перададзена вёска Клінск[2]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Якімавіцкага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 2 вёскі: Вецяльская і Міхнавічы.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 451 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Калінкавіцкага раёна