wd wp Пошук:

Усевалад Ігнатавіч Краўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўчанка. Усевалад Ігнатавіч Краўчанка (14 кастрычніка 1915, в. Каплічы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць — 27 жніўня 1961, Каны, Францыя) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1915 года ў вёсцы Каплічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка. Пасля заканчэння рабфака ў Мазыры (1933) і да 1941 г. працаваў у рэдакцыі раённай газеты «Калгаснік Мазыршчыны» (пазней рэарганізаванай у абласную газету «Бальшавік Палесся»). Адначасова завочна вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў два курсы). У першы год вайны — супрацоўнік армейскай газеты «Боевое знамя». Потым на журналісцкай рабоце ў Саратаўскай вобласці, з мая 1943 г. — загадчык аддзела партызанскага жыцця ў газеце «Савецкая Беларусь». З 1945 г. — адказны сакратар часопіса «Полымя». З 1950 г. — адказны сакратар, у 1953—1961 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Сябра саюза пісьменнікаў з 1939 г.

Памёр 27 жніўня 1961 года ў Канах (Францыя).

Творчасць

Першае апавяданне надрукаваў у 1933 г. (часопіс «Чырвоная Беларусь»). Аўтар зборнікаў аповесцей, апавяданняў «На крутым павароце» (1937), «Калгасныя навелы» (1940), «Зямля гудзе» (1945), «Станаўленне» (1947), «У імя Радзімы» (1948), «Жыта красуе» (1951), «Вясна на Палессі» (уключаны аднаактовыя п’есы, 1952), «Крыгаход» (1957), «Не поле перайсці» (1958), «Зорка Венера»(1960), «Над хвалямі Прыпяці» (выбранае, 1964), «Крыгалом» (1985). Выйшлі кнігі для дзяцей «Таямніца аднае вышкі» (1935). «Дзве сяброўкі» (1948, 1959), «Падарунак» (1950), «Тэорыя імавернасці» (1958), «Злачынства ля Зялёнай тоні» (1961), «Таямніца вугла альфа» (выбранае, 1973).

Выдаў зборнік аднаактовых п’ес «Апошняя варажба» (1960).

Пераклаў з рускай і ўкраінскай моў на беларускую «Бялее парус адзінокі» В. П. Катаева (1949), «Сцяганосцы» А. Ганчара (у сааўтарстве з І. Мележам, 1949), «Служу Радзіме» І. Кажадуба (1950), аповесць А. П. Гайдара «Цімур і яго каманда», апавяданне А. П. Чэхава «Анна на шыі» і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 19 сакавіка 2022.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Канах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР