wd wp Пошук:

Чкалаўскі сельсавет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чкалаўскі сельсавет (значэнні). Чка́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Залатуха.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Какуевіцкі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Какуевічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 5 лютага 1931 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. 20 красавіка 1939 года Какуевічы перайменаваны ў Чкалава, сельсавет перайменаваны ў Чкалаўскі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Залатушскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукі[1]. З 16 верасня 1959 года ў Калінкавіцкім раёне. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Залатуха.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1362 чалавекі[2], з іх 97,3 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Чкалаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна