Шы́іцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Шыічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сухавіцкі сельсавет складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сухавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шыічы. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 1 кастрычніка 1973 года перайменаваны ў Шыіцкі сельсавет[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 765 чалавек[2], з іх 90,1 % — беларусы, 3,8 % — украінцы, 3,4 % — рускія[3].