Замежныя найміты ў Лівіі — узброеныя фарміраванні, якія меркавана ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на абодвух баках у грамадзянскай вайне ў Лівіі.
На баку Пераходнага Нацыянальнага Савета па некаторых дадзеных ваяваў даволі стракаты кантынгент наймітаў з сярэднеазіяцкіх краін, у першую чаргу з Афганістана, Бангладэш, Таджыкістана, Ірака і Емена[1] і Пакістана, а таксама з Катара, ААЭ, Лівана, Іарданіі і Заходняй Еўропы.
23 жніўня Мухамад Кадафі ў тэлефоннай размове з Кірсанам Ілюмжынавым паведаміў, што верным ім сіл у Трыпалі процістаяць не паўстанцы, а падраздзяленні НАТА і найміты[2]. Пачынаючы з 23 жніўня аб удзеле ў грамадзянскай вайне ў Лівіі Асаблівай паветранай службы (SAS) пішуць брытанскія газеты. The Guardian[3] (каардынацыя нападаў паўстанцаў), Daily Telegraph[4][5] (паляванне на Кадафі).
26 кастрычніка начальнік генеральнага штаба ўзброеных сіл Катара Хамад бен Алі аль-Атыя ў г. Доха, дзе праходзіла сустрэча начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у Лівіі, афіцыйна прызнаў удзел сотняў катарскіх ваеннаслужачых у баявых дзеяннях на баку ваенізаваных фармаванняў Пераходнага нацыянальнага савета (ПНС) Лівіі, што супярэчыць мандату ААН, выдадзенаму кааліцыі ў сакавіку 2011 г.[6][7][8]
Найміты, як мяркуецца, што ваявалі на баку лівійскага лідара Муамара Кадафі, былі пераважна з краін Чорнай Афрыкі (Ліберыя, Эрытрэя, Мазамбік, Лесота, Гамбія, Судан, Танзанія, Бенін, Тога, Маўрытанія, Самалі, Камерун, ЦАР, Ангола, Чад, Гвінея, Нігерыя, Кот-д’Івуар)[9]. Яны не ведалі мясцовай арабскай мовы і часцей за ўсё гаварылі на англійскай або французскай[10][11]. Дакладны ці хаця б прыблізны лік колькасці наймітаў з афрыканскіх краін, якія прыбылі на тэрыторыю Лівіі для вядзення вайны, невядом,ы. Была інфармацыя і аб наёмнікаў з Алжыра, Афганістана, Шры-Ланкі, Украіны, Ceрбіі, Румыніі і нават Расіі і Беларусі, якія змагаліся на баку Кадафі[12][13].
Вядома, што Кадафі не давяраў уласнай арміі, таму ў процівагу ёй у Лівіі былі створаны альтэрнатыўныя ўзброеныя сілы — кацібы — асабістая гвардыя Кадафі, якая фарміравалася за кошт муртазакаў (наймітаў, пераважна з Чада). Кожнай кацібай кіраваў сваяк Кадафі. І калі вайсковыя часткі дыслакуюцца за межамі гарадоў, то катыбы заўсёды раскватараваны ў гарадской мяжы, як правіла — у цэнтры. Менавіта гэтыя часткі былі апорай законнай улады, і менавіта найміты ў самым пачатку рэвалюцыі адкрылі агонь на паражэнне па дэманстрантах, тады яшчэ бяззбройных[14][15][16].
Пасля 22 лютага, калі кіраўнік МУС Абдула Фатах Юнес перайшоў на бок мяцежнікаў, галоўнымі ворагамі паўсталага лівійскага народа былі абвешчаныя найміты. Хоць паведамлялася пра зверствы наймітаў у Бенгазі яшчэ 20 лютага, дзе былі ўжытыя нажы і буйнакаліберныя зброю[17]. Пасля таго, як рэвалюцыянеры ўзялі пад кантроль Бенгазі 24 лютага, паступілі паведамленні аб расправах над наёмнікамі з афрыканскіх і арабскіх краін з боку «народных дружын»[18].
25 лютага паведамлялася, што найміты расстрэльваюць дэманстрантаў з усходняга прыгарада Трыпалі[19].
Як паведаміла міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch», ёй не ўдалося знайсці ніводнага пацверджання выкарыстання наймітаў у канфлікце. З некалькіх соцень чалавек, затрыманых на ўсходзе краіны па абвінавачванні ў наймніцтву, усе апынуліся альбо замежнымі працоўнымі, альбо салдатамі ўрадавых войскаў[20].
Тым не менш, асобныя відэаматэрыялы, нягледзячы на іх сумніўнасць, могуць сведчыць аб наяўнасці наймітаў у Лівіі. Самым першым сведчаннем на карысць версіі прымянення наймітаў уладамі стала відэа, на якім найміты ўжывалі гвалт у адносінах да людзей на вуліцы ў Бенгазі[21]. Тэлеканал «Libya AlHurra», у прыватнасці прадэманстраваў наймітаў, якія бяруць удзел у лівійскай вайне[22]. У далейшыя відэакадры з Місраты, Бір-аль-Ганем, Трыпалі, Себха і іншых месцах баявых дзеянняў даказвалі ўдзел афрыканскіх наймітаў у баявых дзеяннях у Лівіі.
Асноўны артыкул: Беларусы ў лівійскім канфлікце У канцы лютага ў заходніx СМІ з’явілася інфармацыя, што ў падаўленні вулічных беспарадкаў прымалі ўдзел беларускія найміты[23]. Пазней, у красавіку, інфармацыю аб прысутнасці наймітаў з Беларусі апублікавала «Камсамольская праўда». Выданне таксама павеламляла, што сур’ёзную дапамогу аказваюць беларускія ваенныя спецыялісты, чыя прысутнасць у Лівіі дапамагла Кадафі ў першыя месяцы вайны павялічыць мабільнасць войскаў, прадпрымаць паспяховыя контратакі і нават зберагчы значныя сілы і рэсурсы ад авіяўдараў НАТА. Таксама яны займаліся эксплуатацыяй некаторай армейскай тэхнікі[11]. Паводле інфармацыі ад «Камсамольскай праўды», у Лівіі падчас грамадзянскай вайны знаходзіліся некалькі сотняў ваенных саветнікаў і наймітаў з Беларусі[11].
Выданню ўдалося датэлефанавацца да аднаго з меркаваных наймітаў па імені Міхаіл, які знаходзіўся ў Лівіі ўжо больш за год. Паводле яго слоў, заработная плата складае амаль 3000 долараў у месяц. Міхаіл таксама адзначыў, што ў Лівіі некалькі сотняў вайсковых спецыялістаў з Беларусі. Яны не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць паўстанцаў, але ўвесь час знаходзяцца на баявых пазіцыях. Многія служылі яшчэ ў Афганістане і праходзілі падрыхтоўку на расейскіх базах спецназа. Таксама «Камсамольская праўда» згадала нейкую кантору з Мінска, якая нібыта прапануе працу за мяжой для адстаўных вайскоўцаў.
У верасні прадстаўнікі ПНС заявілі, што ў іх ёсць інфармацыя аб удзеле беларускіх снайпераў у баявых дзеяннях на баку ўрадавых сіл[24].
Чацвёра грамадзян Беларусі ў жніўні (Валерый Гардзіенка, Ігар Едзімічаў і Фёдар Труфанаў[25]) і верасні (Вячаслаў Качура[26]) 2011 года трапілі ў палон да паўстанцаў у Трыпалі, дзе былі асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за супрацоўніцтва з лаялістамі[27]. Пасродкам доўгіх перамоваў, удалося дамагчыся датэрміновага вызвалення беларускіх грамадзян, апошні з якіх, Качура, вярнуўся дадому ў 2018 годзе[26].
Афіцыйна, беларускі ўрад адмаўляе прысутнасць беларускіx ваенных спецыяліcтаў і наймітаў у Лівіі падчас грамадзянскай вайны.
Пасля звяржэння ўрада М. Кадафі частка наймітаў, якія ваявалі на баку ўладаў, трапілі ў палон да Пераходнага Нацыянальнаму Савету. Усе яны былі асуджаныя за «дапамаганне рэжыму», атрымаўшы ад 10 гадоў да пажыццёвага турэмнага зняволення. У прыватнасці, у маі 2012 года дваццаць чатыры замежных грамадзян з Расіі, Украіны і Беларусі, як прысуджаныя да пазбаўлення свабоды за супрацоўніцтва са згорнутым урадам. Аднак самі асуджаныя адмаўлялі свае сувязі з кадафістамі, запэўніваючы, што яны прыехалі для працы ў нафтавай кампаніі[27].
7 мая 2019 года войскам Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара ўдалося збіць знішчальнік УНЗ Mirage F1 пад Трыпалі. Пілот быў узяты ў палон. Меркавана, лётчык з’яўляецца грамадзянінам Партугаліі[28].
19 мая з’явілася інтэрв’ю «Камсамольскай праўды» з генералам ЛНА Абдулсалам Хасі, які згадваў, што за войскі ўрада Сараджа ваююць замежныя найміты з Туніса, Афганістана, Судана і Емена[29].
22 мая на малдаўскім інфaсайце «Блокнот» з’явіўся артыкул, у якім паведамлялася, што, як мяркуецца, на баку Сараджа ў раёне Трыпалі змагаюцца найміты з Малдовы. Сайт спасылаўся на лівійскага журналіста Фараха Альярыха, які на сваёй старонцы ў твітары размясціў фота карабля Amazon Giurgiulesti пад малдаўскім сцягам. На борце былі БА амерыканскай вытворчасці, а таксама ўзброеныя людзі, якія магчыма з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Малдова[30].
23 верасня, падчас свайго наступлення да Эз-Завію, у горадзе Бір-Алак ЛНА, па словах аднаго з мясцовых жыхароў, сутыкнулася з чадскімі наймітамі. Ваенныя вымусілі наймітаў адступіць, але апошнія ў адказ пайшлі ў контатаку пры падтрымцы турэцкіх ударных беспілотнікаў. Бой доўжылася цэлы дзень, у выніку чаго хафтараўцы занялі горад. Падчас гэтага разбуранымі апынуліся мячэць і некалькі дамоў мясцовага насельніцтва[31].
У сваю чаргу, апанент Сараджа фельдмаршал Хафтар карыстаеццы падтрымкай суданскіx апалчэнняў Джанджавід[32], РСР, сепаратыстаў Дарфура[33] і, па спрэчных дадзеных, расійскай ПВК «Вагнер».