wd wp Пошук:

Фаіз Сарадж

Фаiз Мустафа аль-Сарадж (араб. فائز السراج‎ ‎‎; 20 лютага 1960, Трыпалі) — лівійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр урада нацыянальнай згоды Лівіі.

Бiяграфiя

Нарадзіўся 20 лютага 1960 года ў Трыпалі.

У 1982 г. атрымаў ступень бакалаўра ў сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва ва ўніверсітэце «Аль-Фаціх» (сучасны Універсітэт Трыпалі). У 1999 г. скончыў магістратуру гэтага ж універсітэта, як спецыяліст у галіне дзелавога адміністравання.

Пасля пачатку вайны ў Лівіі ў 2011 г. уваходзіў у камісію, якая займалася пытаннямі нацыянальнага прымірэння. У 2012 стаў дэпутатам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. У маi 2014 г. яму быў прапанавана пасада міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак Сарадж адмовіўся заняць яго, спаслаўшыся на «адсутнасць стабільнасці і бяспекі» ў краіне. Кандыдатура Фаiза Сараджа на пасаду прэм’ера ва ўрадзе нацыянальнага адзінства была прапанаваная кіраўніком Місіі ААН па падтрымцы ў Лівіі ў кастрычніку 2015 г. Аднак тады ісламісцкія аб’яднання не прынялі яго. 17 снежня ў мараканскiм горадзе Схірат боку лівійскага канфлікту падпісалі «Лівійскае палітычнае пагадненне», што дало магчымасць зноў сфармаваць урад.

19 студзеня 2016 г. прэзідэнцкі савет Лівіі, размешчаны ў Тунісе, прызначыў Фаiза Сараджа прэм’ер-міністрам ўрада нацыянальнай згоды, закліканага аб’яднаць канфліктуючыя бакi.

Калi 4 красавіка 2019 года пачалася трыпалiтанская аперацыя сiл фельдмаршала Хафтара, Ф. Сарадж часова збег у Туніс[2].

13 студзеня 2020 года ў Маскве павiнна была прайсцi сустрэча паміж Фаiзам Сараджам і Халіфам Хафтарам, а таксама прадстаўнікамі іншых лівійскіх сіл[3], Фаiз адмовіўся весці перамовы з апанентам.

16 верасня Сарадж афіцыйна абвясціў аб сваім жаданні сысці ў адстаўку да канца кастрычніка і перадаць свае паўнамоцтвы новай выканаўчай улады[4]. Раней, 28 жніўня, прэм’ер адправіў у адстаўку кіраўніка МУС Фатхі Башагу[5].

30 кастрычніка Сарадж заявіў, што адмаўляецца ад намераў пакінуць пасаду[6].

15 сакавіка 2021 года афіцыйна перадаў свае паўнамоцтвы часоваму ўраду на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, абраным у лютым на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу[7]

Зноскі

  1. Правительство национального единства Ливии берёт власть в свои руки после отставки оппозиционного кабинета Архівавана 11 красавіка 2021.
  2. Новая война в Ливии: Хафтар наступает на Триполи (последние новости)
  3. В МИД подтвердили встречу Хафтара и Сарраджа в Москве
  4. Саррадж объявил об уходе с поста главы Правительства национального согласия Ливии
  5. В Ливии председатель ПНС отправил в отставку главу МВД - ИА REGNUM
  6. Глава ПНС Ливии заявил, что отказывается от намерения уйти в отставку
  7. На форуме в Швейцарии избрали премьера и Президентский совет Ливии (нявызн.). ТАСС (5 лютага 2021).

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Лівіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лівіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Палітыкі Лівіі