У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лоу.
Дэвід Джуд Хейварт Лоу (англ.: David Jude Heyworth Law; 29 снежня 1972) — брытанскі акцёр
тэатра і кіно. Найбольшую вядомасць набыў пасля фільмаў «Таленавіты містэр Рыплі» (1999, прэмія BAFTA за лепшую мужчынскую ролю другога плана), «Халодная гара» (2003, намінацыі на «Оскар» і «Залаты глобус»), «Блізкасць» (2004), а таксама «Шэрлак Холмс» (2009, намінацыя на прэмію «Сатурн»).
Джуд Лоу нарадзіўся 29 снежня 1972 года на паўднёвым усходзе Лондана (Вялікабрытанія), у сям’і школьных настаўнікаў Пітэра і Мэгі Лоу. Яго бацька працаваў настаўнікам малодшых класаў, а маці выкладала англійскую мову дзецям бежанцаў. Джуд быў другім дзіцём у сям’і і да чатырнаццаці гадоў вучыўся ў звычайнай школе, але потым, з-за здзекаў аднакласнікаў, бацькі былі вымушаныя перавесці яго ў прыватную школу ў Далвічы. У цяперашні час бацькі Джуда валодаюць тэатральнай кампаніяй у Францыі[3], а старэйшая сястра Наташа працуе фатографам[4][5].
Бацькі Джуда любілі тэатр і заахвочвалі імкненне сына выступаць на сцэне, якое выявілася даволі рана. Так, ужо ва ўзросце шасці гадоў ён сыграў сваю першую ролю ў дзіцячым спектаклі, а ў дванаццаць стаў членам трупы Нацыянальнага музычнага юнацкага тэатра[6][7]. У 1986 годзе Лоу дэбютаваў на тэлебачанні, калі з’явіўся ў адным з скетчаў перадачы для падлеткаў «Кішэнныя грошы». Ва ўзросце семнаццаці гадоў ён працягнуў сваю тэлевізійную кар’еру, сыграўшы конюха ў фільме «Глостэрскі кравец» па апавяданні-казцы пісьменніцы Беатрыкс Потэр. У тым жа годзе ён кінуў школу і прыступіў да здымак у тэлесерыяле «Сем’і», дзе сыграў ролю няшчаснага падлетка Нэйтана Томпсана. Далей на працягу двух гадоў Лоу быў у асноўным заняты на тэатральных падмостках — гастраляваў па Італіі са спектаклям «Пігмаліён», у 1991 годзе зняўся ў эпізадычнай ролі ў тэлесерыяле пра Шэрлака Холмса, затым дэбютаваў на лонданскай сцэне ў пастаноўцы «Самы хуткі гадзіннік у Сусвеце», лепшай тэатральнай прэм’еры 1992 года па версіі часопіса «Time Out»[8]
У 1992 годзе Джуд прыняў удзел у кароткаметражным фільме «The Crane» у рамках праекта Брытанскага інстытута кінематаграфіі(руск.) бел.[9], а ў 1994 годзе ўпершыню атрымаў галоўную ролю ў кіно, калі зняўся ў маладзёжным крымінальным трылеры «Шопінг» Пола Андэрсана(руск.) бел. — фільме аб маладых хуліганах, якія ў пагоні за вострымі адчуваннямі зганялі дарагія аўтамабілі і разбівалі іх аб вітрыны крам. Гэтая карціна правалілася ў пракаце, аднак на здымках Джуд пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Сэдзі Фрост («Дракула Брэма Стокера»), якая іграла Джо, сяброўку яго героя Білі.
Затым Лоу вярнуўся ў тэатр, дзе з’явіўся ў пастаноўках «Снежная архідэя», «Жывуць як свінні» і «Смерць гандляра». У 1994 годзе ён узяў удзел у трагікамедыі «Жудасныя бацькі» па п’есе Жана Както — гэтая праца мела скандальнае адценне, так як усю першую сцэну другога акта, дзе яго персанаж прымаў ванну, Джуд іграў аголеным. «Жудасныя бацькі» прынеслі яму першыя прыкметныя сімпатыі гледачоў і намінацыю на прэмію Лоўрэнса Аліўе(руск.) бел. за лепшы тэатральны дэбют.
В 1995 году пастаноўка пад новай назвай «Нясціпласць» адправілася за акіян, дзе партнёркай Джуда ў Брадвейскім тэатры стала знакамітая Кэтлін Цёрнэр(руск.) бел.. «Нясціпласць» мела ў ЗША вялікі поспех — Лоу быў намінаваны на прэмію Тоні(руск.) бел. як лепшы акцёр другога плана, а затым як лепшы акцёр-пачатковец на прэмію Іэна Чарльстана (у тым ліку за удзел у спектаклі «Іёна» па п’есе старажытнагрэчаскага драматурга Еўрыпіда).
Пасля тэатральнага поспеху прыйшлі першыя ўдалыя ролі ў кіно, якія вызначылі яго акцёрскае амплуа. У 1996 годзе Лоу ўзяў удзел у здымках меладрамы «Кахаю цябе, не кахаю цябе», затым была другарадная роля ў драме «Схільнасць» пра пераслед гомасексуальных мужчын у Трэцім рэйху.
У 1997 годзе Джуд зняўся ў біяграфічнай драме «Уайльд». Знакамітага пісьменніка і паэта Віктарыянскай эпохі Оскара Уайльда сыграў вядомы брытанскі акцёр Стывен Фрай(руск.) бел., а Лоу выканаў ролю арыстакрата Бозі, лорда Альфрэда Дугласа(руск.) бел., палюбоўніка і блізкага сябра пісьменніка. Гэтая роля прынесла Лоу ўзнагароду таблоіда Evening Standard за лепшы дэбют[10].
Пасля поспеху ў Вялікабрытаніі Лоу за кароткі час зняўся ў некалькіх галівудскіх фільмах. У 1997 годзе ён сыграў ролю паралізаванага інваліда Джэрома Мораў у фантастычным трылеры «Гатака». Яго партнёрамі на былі Ума Турман і Ітан Хоўк(руск.) бел., а музыку да фільма напісаў брытанскі кампазітар Майкл Найман. Паводле сюжэта Джэром Мораў дапамог персанажу Хоўка здзейсніць сваю мрою — паляцець у космас. Нягледзячы на добрыя водгукі крытыкаў, фільм праваліўся ў пракаце, сабраўшы усяго 12 з паловай мільёнаў долараў[11], маючы бюджэт каля 36 мільёнаў. Далей былі фільмы «Поўнач у садзе Дабра і Зла» (1997) — крымінальная драма Клінта Іствуда па аднайменнаму раману Джона Бэрэнта, дзе Лоу іграў Білі Хэнсана, палюбоўніка персанажа Кевіна Спейсі — і рамантычная камедыя «Музыка з іншага пакою» (1998).
2 верасня 1997 года Лоу, якому было 25, ажаніўся з трыццацідвухгадовай актрысай Сэдзі Фрост[12], з якой пазнаёміўся за тры гады да гэтага на здымках «Шопінга». Вяселле адбылося ў Англіі, на баржы пасярод канала Гранд-Юніон, які з’ядноўвае рэкі Тэмзу і Трэнт. У тым жа 1997 годзе Джуд Лоу разам з жонкай і некалькімі брытанскімі акцёрамі — Юэнам Мак-Грэгарам, Шонам Пертві і іншымі — арганізаваў уласную кінакампанію Natural Nylon[12] (от зліцця назвы гарадоў NY і London). Кампанія існавала да 2004 года і прадзюсіравала фільмы «Экзістенцыя», «Уласнасць Махоуоні», «Нябесны Капітан і свет будучыні». Пасля кароткіх творчых вакацый Лоу павярнуўся да працы і ў 1998 годзе разам з Сэдзі зняўся ў драме «Канчатковы мантаж».
Далей была больш удалая работа[12] ў Вялікабрытаніі — трылер «Мудрасць кракадзілаў» (1998, у амерыканскім пракаце ішоў пад назвай «Immortality» (Немагчымасць)), у якім Лоу сыграў ролю вампіра, які спакушаў жанчын у пошуках ідэальнай каханай. У наступным годзе Лоу зняўся ў фантастычным трылеры Дэвіда Кроненберга «Экзістэнцыя» разам з такімі вядомымі акцёрамі, як Джэніфер Джэферсан Лі(руск.) бел., Іэн Холм і Уілем Дэфо. У тым жа годзе Лоу з’явіўся ў невялікай ролі сакратара ў касцюмнай драме «Прысутнасць духу» па навеле амерыканскага пісьменніка Генры Джэймса «Паварот вінта».
Падчас сваёй галівудскай кар’еры Джуд Лоу не адмаўляўся ад праектаў на сваёй бацькаўшчыне. У 1999 году ён стае рэжысёрам і здымае адзін з эпізодаў фільма «Гісторыі падземкі» для брытанскага тэлеканала Sky TV. У працы над гэтым фільмам, які складаецца з дзевяці навел, акрамя Лоу ўдзельнічалі Юэн Мак-Грэгар, Стывен Хопкінс, Боб Хоскінс і іншыя рэжысёры.
Хоць мінулыя работы Лоу ў кіно былі адносна ўдалыя, першае сапраўднае прызнанне ён атрымаў, калі зняўся ў 1999 годзе ў фільме Энтані Мінгелы «Таленавіты містэр Рыплі», дзе яго партнёрамі былі такія жа маладыя акцёры Мэт Дэйман і Гвінет Пэлтрау. У гэтым псіхалагічным трылеры па аднайменнаму раману Патрыцыі Хайсміт Лоу сыграў ролю багатага Дыкі Грынліфа, аб’екта зайздрасці і жадання Тома Рыплі, героя Мэта Дэймана. У выніку Рыплі забівае Грынліфа і прысвойвае сабе яго імя, палажэнне і вобраз жыцця. Карціна мела грандыёзны поспех. Пры бюджэце ў 40 мільёнаў долараў яна сабрала ў пракаце 81 мільён[13], заваявала прызнанне гледачоў і высокую ацэнку крытыкаў, якія пісалі, што Лоу ўдалося перадаць вобраз высакамернага Дыкі — прыцягальнага і ў той жа час такога, што выклікае непрыязнасць[14]. За ігру ў «Таленавітым містэры Рыплі» Джуд быў намінаваны на некалькі прэстыжных кінапрэмій (у тым ліку на «Оскар» і «Залаты глобус») і ў выніку атрымаў прэмію Брытанскай Акадэміі кіно і тэлебачання як лепшы акцёр другога плана.
У 2000 годзе Лоу працаваў у Вялікабрытаніі, здымаўся разам з Сэдзі ў гангстэрскай камедыі «Каханне, Чэсць і Паслухмянасць» у ролі пляменніка аднаго з крымінальных босаў Паўночнага Лондана. Фільм прадзюсіравала кампанія «Natural Nylon». Фільм выйшаў на экраны 9 лютага 2001 года і праваліўся ў пракаце.
Лоу павярнуўся да Галівуду і ў 2001 годзе зняўся ў ваеннай драме Жан-Жака Анно(руск.) бел. «Вораг каля брамы». Падзеі фільма праходзяць у СССР у 1942 годзе. На фоне бітвы за Сталінград разгортваецца гісторыя пра драматычны паядынак двух снайпераў — Васіля Зайцава, ролю якога сыграў Лоу, і маёра Кёніга, найлепшага стрэлка вермахта (Эд Харыс). Нягледзячы на паспяховы пракат, фільм быў даволі стрымана прыняты крытыкамі, асабліва ў краінах былога СССР[15] — з-за таго, што ў фільме прысутнічалі шмат гістарычных ляпаў і неадпаведнасцей, якія былі добра заметныя гледачу з постсавецкіх краін.
У тым жа 2001 годзе Лоу прыняў прапанову Стывена Спілберга ўзяць удзел у фантастычнай драме «Штучны розум». Гэта карціна, якую на працягу дваццаці пяці гадоў хацеў, але не паспеў зняць Стэнлі Кубрык. У гэтым фільме пра пакінутага прыёмнымі бацькамі хлопчыка-робата, які хацеў стаць сапраўдным чалавекам, Лоу сыграў ролю Жыгала Джо — робата-палюбоўніка, які быў запраграмаваны дастаўляць задаволенне жанчынам. Ігра Лоу была прызнана добрай крытыкамі і атрымала намінацыю на «Залаты глобус» і іншыя прэміі. Пры бюджэце ў 100 мільёнаў долараў зборы фільма ў сусветным пракаце перасягнулі 230 мільёнаў[16]. Лоу таксама давялося выканаць балет у фільме[17][18].
Далей была работа ў крымінальнай драме Сэм Мендэса(руск.) бел. «Пракляты шлях» (2002), дзе партнёрамі Лоу былі такія знакамітыя акцёры, як Том Хэнкс і Пол Ньюман.
Дзякуючы гэтаму фільму свет пазнаў іншага Лоу — роля неахайнага наёмнага забойцы Харлена Магуайра рэзка кантраставала з яго папярэднімі работамі ў кіно. Фільм, прэм’ера якога адбылася 12 ліпеня 2002 года, з поспехам прайшоў у кінатэатрах і быў намінаваны на атрыманне прэстыжных узнагарод.
2003 год выявіўся таксама вельмі ўдалым для акцёра, нягледзячы на тое, што ён зняўся ўсяго ў адным фільме — драме Энтані Мінгелы «Халодная гара» па аднайменнаму раману амерыканскага навеліста Чарльза Фрэйзера. Работа с Мінгелай ужо прынесла Джуду прызнанне аднойчы, і на гэты раз Лоу зноў чакаў поспех. Партнёркамі Лоу былі вядомыя актрысы Ніколь Кідман і Рэнэ Зелвегер. Сюжэт фільма адбываецца падчас Грамадзянскай вайны паміж паўночнымі і паўднёвымі штатамі Амерыкі. Герой Лоу салдат Інман, які ваяваў на баку КША, пасля цяжкага паранення дэзерціруе з фронту і адпраўляецца ў родныя краі, дзе яшчэ да вайны сустрэў Аду Манро (Ніколь Кідман) і пакахаў яе. Але іхняе каханне скончылася трагічна: пасля ночы з Адай Інман загінуў. Фільм меў вялікі поспех ва ўсім свеце і сабраў 173 мільёна долараў[19], але атрымаў невысокую ацэнку крытыкаў. Яны пісалі, што, нягледзячы на добры сюжэт, паміж героямі Лоу і Кідман не ўспыхнула іскры, якая зрабіла бы гісторыю іх кахання больш пераканаўчай[20]. Тым не менш «Халодная гара» была высунутая на некалькі прэмій як лепшы фільм года, а Лоу быў намінаваны на «Оскар» і «Залаты глобус» як лепшы акцёр.
У той час, як кар’ера Лоу развівалася (за ролю Інмана ён атрымаў 10 мільёнаў долараў), у прыватным жыцці акцёра пачынаўся крызіс. Яго шлюб з Сэдзі Фрост, якая нарадзіла Джуду дачку Айрыс і сына Раферці, быў на мяжы разводу ў асноўным праз тое, што Лоу не праводзіў с жонкай дастаткова часу. Калі ў 2002 годзе ў іх нарадзіўся сын Рубі, Джуд з-за шчыльнага графіка здымак здолеў прабыць з жонкай і нованароджаным усяго чатыры дні[21].
Напруга паміж Джудам і Сэдзі значна ўзрасла пасля спекуляцый у прэсе пра сувязь Лоу з Ніколь Кідман, якая была яго партнёркай па фільму «Халодная гара» і нядаўна рассталася з мужам Томам Крузам. Нягледзячы на тое, што абодва акцёра абвяргалі ўсе чуткі пра свой раман — Кідман нават падала на брытанскія таблоіды «The Sun» і «Daily Mail» у суд, выйграла і дамаглася публічных выбачэнняў, — у 2003 году Джуд і Сэдзі развяліся[22][21].
На шлюбаразводным працэсе Сэдзі абвінавачвала мужа ў тым, што з-за яго неразважных паводзінаў[23] у яе пачалася вельмі моцная пасляродавая дэпрэсія. У давяршэнне ў сям’і Лоу трохі не адбылася трагедыя — яго маленькая дачка Айрыс з’ела таблетку экстазі(руск.) бел., якую яна знайшла на падлозе падчас дзіцячага свята, і была шпіталізаваная. На працягу 2003 года імя Лоу не схадзіла са старонак бульварных газет, якія абмяркоўвалі яго гісторыю разводу з Сэдзі Фрост і падрабязнасці новага рамана з актрысай Сіенай Мілер(руск.) бел., якую Джуд сустрэў падчас кастынгу акцёраў на фільм «Алфі».
У 2004 году кар’ера Лоу была зноў у парадку — ён здымаўся ў 6 фільмах. У двух з іх ён сыграў эпізадычныя ролі — Лоу сыграў Эрала Фліна ў біяграфічнай драме Марціна Скарсэзэ «Авіятар» і быў пісьменнікам Леманім Снікетам у фільме «Серыя няшчасцяў Лемані Снікета», дзе прачытаў закадравы тэкст фільма. Далей была роля ў камедыі «Узломшчыкі сэрцаў», где вместе с Джудом снялись Дасцін Хофман, Лілі Томлін(руск.) бел. і Наомі Уотс.
Лоу сыграў галоўную ролю ў фантастычным фільме «Нябесны Капітан і свет будучыні», які зняты ў стылі рэтрафэнтэзі, — ён сыграў адважнага лётчыка Джо Салівана (мянушка Нябесны Капітан), які дапамагаў раскрыць змову навукоўца-вар’ята і выратаваць Нью-Ёрк канца 30-х гадоў ад нашэсця гіганцкіх робатаў. Партнёркамі Лоу на здымачнай пляцоўцы былі Гвінет Пэлтрау і Анджэліна Джалі. Нягледзячы на вядомых акцёраў і добрыя дэкарацыі, «Нябесны Капітан» не стаў папулярным у гледачоў — пры бюджэце ў 70 мільёнаў долараў (паводле іншых крыніцы — 40 млн.)[24] зборы па усяму Сусвету склалі ўсяго 57 мільёнаў[25].
Яшчэ ў 2004 годзе Лоу з’явіўся ў звычным амплуа — у ролі галантнага лавеласа Алфі, які разбіваў жаночыя сэрцы. Меладрама «Алфі» была рэмейкам фільма 1966 года, дзе галоўную ролю сыграў Майкл Кейн. Палюбоўніц Лоу па фільму сыгралі С’юзан Сарандан, Марыса Тамей(руск.) бел. і Сіена Мілер(руск.) бел., сапраўдная сяброўка акцёра. Крытыкі не вельмі добра ацанілі акцёрскую ігру Лоу. Яны параўналі рэмейк з арыгіналам і рэзюмавалі, што, нягледзячы на тое, што Лоу больш прываблівы, чым Кейн, ігра апошняга адрознівалася большай вастрынёй[26].
Шостым фільмам гэтага года для Лоу стала псіхалагічная драма «Блізкасць», якую зняў Майк Нікалс паводле папулярнай тэатральнай п’есы Патрыка Марбера. Фільм расказвае пра заблытаныя адносіны чатырох галоўных герояў — Дэна (Лоу), Эліс (Наталі Портман), Анны (Джулія Робертс) і Лары (Клайв Оўэн). Фільм атрымаў высокія ацэнкі крытыкаў. «Блізкасць» сабрала 115 мільёнаў долараў пры тым, што затрацілі на вытворчасць фільма 27[27].
Акрамя таго, у 2004 годзе Лоу павінен быў разам з Кірай Найтлі ўзяць удзел ў касцюмнай драме «Цюльпанавая ліхаманка» — фільме па матывам рамана Дэбары Могач пра каханне беднага мастака і жонкі багатага гандляра ў Амстэрдаме XVII стагоддзя. Аднак гэты праект адклалі.
У жніўні 2005 года Сіена Мілер рассталася з Лоу, калі даведалася пра яго здраду з нянькай сваіх дзяцей. У лістападзе 2005 яны памірыліся, зноў разышліся ў студзені 2006 года. У лістападзе 2009 года яны ўзнавілі свае адносіны.
У 2005 годзе Лоу пачаў здымацца ў рэмейку оскараноснага фільма «Уся каралеўская раць» (1949) па раману Роберт Пен Уорэн(руск.) бел., які быў напісаны паводле матываў біяграфіі губернатара Луізіяны Х’юі Лонга. Партнёрамі Лоу былі Шон Пен, Кейт Уінслет і іншыя акцёры. Прэм’ера фільма была запланавана на 16 снежня 2005 года, але кінакампанія «Sony Pictures» перанесла яе на 2006 год.
У снежні 2006 года на экраны выйшаў фільм Энтані Мінгелы «Уварванне» — драматычная гісторыя пра ўзаемаадносіны ландшафтнага архітэктара Уіла (Лоу) і мусульманкі Аміры. Яе сын забраўся ў яго офіс (яе ролю сыграла французская актрыса Жульет Бінош). Яшчэ Лоу завяршыў здымкі ў рамантычнай камедыі «Вакацыі» пра любоўныя нелады двух маладых жанчын (гераінь Камеран Дыяс і Кейт Уінслет), дзе ён сыграў прывабнага англічаніна Грэма.
У 2009 годзе, разам з Джоні Дэпам і Колінам Фарэлам, даіграў ролю памерлага Хіта Леджэра ў фільме «Уяўлярыўм доктара Парнаса»[28][29]. У канцы 2009 года выйшаў фільм рэжысёра Гая Рычы «Шэрлак Холмс», дзе Джуд Лоу сыграў сябра Холмса — Доктара Уатсана. Партнёрам па фільму стаў Роберт Даўні малодшы(руск.) бел.. Фільм базіруецца не на арыгінальных творах Артура Конан Дойла. За аснову сюжэту ўзятыя нарысы коміксаў Лаёнэла Уігрэма, у якіх Холмс паказаны авантурыстам.
Джуд Лоу завяршыў работу ў фільмах «Х’юга Кабрэ» і «Заражэнне», дзе ён іграў асноўныя ролі. Абодва фільма вышлі ў шырокі пракат у канцы 2011 года. 14 снежня 2011 года выйшаў другі фільм пра Шэрлака Холмса студыі Warner Bros., дзе Джуд Лоу зноў сыграў доктара Уатсана[30].
З восені 2011 года па вясну 2012 Джуд Лоу быў заняты на здымках у новай экранізацыі класічнага рамана Льва Талстога «Анна Карэніна» англійскага рэжысёра Джо Райта, дзе сыграў ролю Аляксея Карэніна, мужа Анны. Прэм’ера адбылася 7 верасня 2012 года.
У 2012 годзе выйшаў поўнаметражны анімацыйны фільм «Пад’ём абаронцаў», дзе Джуд Лоу агучыў аднаго з персанажаў[31].
На пачатку 2013 года выйшаў у пракат фільм «Пабочны эфект», дзе Лоу сыграў адну з галоўных роляў — доктара Джонатана Бэнкса. У верасні 2013 года адбылася прэм’ера новага фільма з Лоу «Дом Хемінгуэй». Гэта адбылося на кінафестывалі ў Таронта. Наступны фільм — «Гатэль „Гранд Будапешт“» — быў упершыню прадстаўлены публіцы на кінафестывалі ў Берліне ў лютым 2014 года.
Пасля разлучэння з Сэдзі Фрост, у Джуда Лоу быў раман з Сіенай Мілер(руск.) бел.[32], з якою ён расстаўся ў лістападзе 2006 года[33].
29 ліпеня 2009 года было абвешчана, што Лоу стане бацькам у чацвёрты раз пасля нядоўгіх адносін з новазеландскай мадэллю Самантай Бёрк у 2008 годзе[34][35]. Бёрк нарадзіла дачку Сафію 22 верасня 2009 года ў Нью-Ёрку[36][37].
У снежні 2009 года было абвешчана, што Лоу аднавіў адносіны з Сiенай Мілер пасля іх галоўных роляў у асобных шоу на Брадвеі ў Нью-Ёрку восенню 2009 года[38]. Яны правялі Каляды 2009 года на Барбадасе разам з трыма дзяцьмі Лоу[39]. У лютым 2011 года пара рассталася[40].
У 2011 годзе Беларускі свабодны тэатр праводзіў кампанію падтрымкі палітвязняў. Да яе далучыліся дзясяткі сусветных зорак кіно: Кевін Спейсі, Джуд Лоу, Эд Харыс, Джордж Клуні і іншыя.[41].
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
тф | Конюх мэра Сэм /кароткаметражны | Арыгінальная назва невядомая | ||
тф | Пакінутае дзіця | The Ragged Child | Энтані Эшлі Купер | |
1990 | с | Сем'і (тэлесерыял) | Families | Нэйтан Томпсан |
1991 | с | Прыгоды Шэрлака Холмса (тэлесерыял) | The Adventures of Sherlock Holmes | Джо Барнс |
тф | Маршал | The Marshal | Бруна | |
ф | The Crane | The Crane | малады мужчына /кароткаметражны | |
ф | Шопінг | Shopping | Білі | |
ф | Кахаю цябе, не кахаю цябе | I Love You, I Love You Not | Ітан | |
ф | Схільнасць | Bent | Штурмавік | |
ф | Уайльд | Wilde | Лорд Альфрэд Дуглас | |
ф | Гатака | Gattaca | Джэром Юджын Мораў | |
ф | Поўнач у саду дабра і зла | Midnight in the Garden of Good and Evil | Білі Хэнсан | |
ф | Музыка з іншага пакою | Music from Another Room | Дэні | |
ф | Канчатковы мантаж | Final Cut | Джуд | |
ф | Мудрасць кракадзілаў | The Wisdom of Crocodiles | Стывен | |
ф | Экзістэнцыя | eXistenZ | Тэд Пікуль | |
ф | Прысутнасць духу | Presence of Mind | сакратар | |
ф | Таленавіты містэр Рыплі | The Talented Mr. Ripley | Дыкі Грынліф | |
ф | Лонданскія псы (Каханне, Чэсць і Паслухмянасць) | Love, Honour and Obey | Джуд | |
ф | Вораг каля брамы | Enemy at the Gates | Васіль Рыгоравіч Зайцаў | |
ф | Штучны розум | A.I. Artificial Intelligence | Жыгала Джо | |
ф | Пракляты шлях | Road to Perdition | Харлен Магуайр | |
ф | Халодная гара | Cold Mountain | Інман | |
ф | Узломшчыкі сэрцаў | I Heart Huckabees | Брэд Стэнд | |
ф | Нябесны Капітан і свет будучыні | Sky Captain and the World of Tomorrow | Джо Саліван | |
ф | Алфі | Alfie | Алфі | |
ф | Блізкасць | Closer | Дэн | |
ф | Авіятар | The Aviator | Эрал Флін | |
ф | Серыя няшчасцяў Лемані Снікета | Lemony Snicket’s A Series of Unfortunate Events | Лемані Снікет | |
ф | Уся каралеўская раць | All the King’s Men | Джэк Бердэн | |
ф | Уварванне | Breaking and Entering | Уіл | |
ф | Вакацыі | The Holiday | Грэм | |
ф | Мае чарнічныя ночы | My Blueberry Nights | Джэрэмі | |
ф | Шпік | Sleuth | Майло Тындл | |
ф | Лютасць | Rage | Мінкс | |
ф | Уяўлярыўм доктара Парнаса | The Imaginarium of Doctor Parnassus | Тоні, 2-я трансфармацыя | |
ф | Шэрлак Холмс | Sherlock Holmes | Доктор Уатсан | |
ф | Патрашыцелі | Repo Men | Рэмі | |
ф | 360 | 360 | Майкл Дэлі | |
ф | Х'юга Кабрэ | Hugo Cabret | бацька Х'юга | |
ф | Заражэнне | Contagion | Алан Крумв'ед | |
ф | Шэрлак Холмс: Ігра ценяў | Sherlock Holmes: A Game of Shadows | Доктар Уатсан | |
мф | Пад'ём абаронцаў | Rise Of The Guardians | Пітч, Валадар начных жахаў | |
ф | Анна Карэніна | Anna Karenina | Аляксей Карэнін | |
ф | Пабочны эфект | Side Effects | доктор Джонатан Бэнкс | |
ф | Дом Хемінгуэй | Dom Hemingway | Дом Хемінгуэй | |
ф | Гатэль «Гранд Будапешт» | The Grand Budapest Hotel | малады пісьменнік | |
ф | Чорнае мора | Black Sea | капітан Робінсан | |
ф | Шпыгун | Spy |
Год | На беларускай мове | На мове арыгінала | Роля |
---|---|---|---|
1987 | Будова кузава | Bodywork | Адрэналін |
1988 | Маленькія пацучаняты | The Little Rats | |
1988 | Пакінутае дзіцё | The Ragged Child | розныя ролі |
1989 | Іосіф і яго дзіўны рознакаляровы плашч сноў | Joseph and the Amazing Technicolour Dreamcoat | Іосіф |
1989 | Каўказскі мелавы круг | The Caucasian Chalk Circle | |
1990 | Капітан Сцірык | Captain Stirrick | Нэд Сцірык |
1992 | Самы хуткі гадзіннік у Сусвеце | The Fastest Clock in The Universe | Факстрот Дарлінг |
1992 | Пігмаліён | Pygmalion | Фрэдзі |
1993 | Снежная архідэя | The Snow Orchid | Блэйзі |
1993 | Жывуць як свінні | Live Like Pigs | Кол |
1993 | Смерць коміваяжора | Death of a Salesman | Хэпі |
1994 | Жудасныя бацькі | Les Parents Terribles | Майкл |
1995 | Нясціпласць | Indiscretions | Майкл |
1995 | Іона | Ion | Іона |
1999 | Як шкада, што яна распусніца | Tis Pity She's a Whore | Джаванні |
2002 | Доктар Фаўст | Doctor Faustus | Доктар Фаўст |
2009 | Гамлет | Hamlet | Гамлет |
2011 | Анна Крысці | Anna Christie | Мэт Берк |
2013 | Генрых V | Henry V | Генрых V |
«Акцёр, які грае Генрыха, V павінен пераканаць нас, што ён не толькі воін, але ён і досыць цікавая асоба ў драматычным плане, каб за ім назіраць. Гэта складаная задача, але Джуд Лоу яе вырашыў»
— Quentin Letts, Daily Mail. Jude Law plays Shakespeare pretty well (нявызн.).
«Бліскучая ігра Джуда Лоу у галоўнай ролі. Джуд з яго не вельмі магутным целаскладам, здавалася б, не вельмі адпавядае вобразу героя, але яго ігра, багатая нюансамі, лепшае выкананне, якое я бачыў»
— Charles Spencer, Daily Telegraph. Jude Law plays Shakespeare pretty well (нявызн.).
«З парадзелымі валасамі і мяшкамі пад вачыма, ён выглядае трохі занадта дарослым для воіна манарха, чыю маладосць высмейвае Дафін Францыі. Але Лоу рашуча і харызматычна падымае ў бой войска, якое стамілася. Яго душэўны неспакой мае некаторы сваяцтва з Гамлетам»
— Dominic Maxwell, The Times. Jude Law plays Shakespeare pretty well (нявызн.).
«Лоу, моцна складзены і з галавой з залысінамі, глядзіцца некалькі больш дарослым, чым многія каралі Генры да яго. Затое гэта тлумачыць сур’ёзнасць першых сцэн. Яго складаны партрэт нацыянальнага воіна зламысніка з’яўляецца поўнай антытэзай ура-рубацы Генры»
— Paul Taylor, Independent. Jude Law plays Shakespeare pretty well (нявызн.).
Пералічаныя найбольш значныя ўзнагароды і намінацыі акцёра, гл. поўны спіс на IMDb.com.
Джуд Лоу на Вікісховішчы |