wd wp Пошук:

Джулія Робертс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Робертс.

Джулія Робертс (англ.: Julia Fiona Roberts; 28 кастрычніка 1967) — амерыканская актрыса і прадзюсар. Стала зоркай Галівуда пасля з’яўлення ў рамантычнай камедыі «Красуня» (1990), якая сабрала каля $464 мільёнаў у сусветным пракаце. Была чатыры разы намінаваная на прэмію «Оскар», выйграўшы адну ўзнагароду як лепшая выканаўца жаночай ролі за фільм «Эрын Брокавіч» (2000), а таксама тройчы атрымлівала прэмію «Залаты глобус» (з васьмі намінацый).

Творчасць

Фільмы з яе ўдзелам «Містычная піца» (1988), «У ложку з ворагам» (1991), «Гак» (1991), «Рэзюмэ пеліканаў» (1993), «Вяселле майго найлепшага сябра» (1997), «Тэорыя змовы» (1997), «Нотынг-Хіл» (1999), «Нявеста, якая ўцякла» (1999), «Адзінаццаць людзей Оўшэна» (2001), «Усмешка Моны Лізы» (2003), «Дванаццаць людзей Оўшэна» (2004), «Вайна Чарлі Уілсана» (2007), «Дзень Святога Валентына» (2010), «Еш, маліся, кахай» (2010), «Люстэрка, люстэрка» (2012), «Грашовы монстар» (2016) сабралі ў суме звыш $2,7 мільярдаў, што робіць яе адной з самых паспяховых акторак у свеце з пункту гледжання касавых збораў.

З’яўлялася самай высокааплачвальнай актрысай у свеце на працягу 1990-х гадоў і ў першай палове 2000-х. Яе ганарар за фільм «Красуня» ў 1990 годзе склаў $300 тысяч, а ў 2003 годзе яна атрымала беспрэцэдэнтныя $25 мільёнаў за ролю ў фільме «Усмешка Моны Лізы». Па стане на 2007 год яе чыстыя актывы ацэньваліся ў $140 мільёнаў. Уваходзіла ў спіс «50 найпрыгажэйшых людзей у свеце» па версіі часопіса «Піпл» 11 разоў, таксама як і Холі Бэры.

Зноскі

  1. Julia Roberts // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julia Roberts // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119077744 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. The International Who’s Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Джорджыі
Катэгорыя·Прадзюсары ЗША
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка