wd wp Пошук:

Кевін Спейсі

Кевін Спейсі (англ.: Kevin Spacey; нар. 26 ліпеня 1959, Саўт-Орындж, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр

, рэжысёр , сцэнарыст, кінапрадзюсар і крунер.

Біяграфія

Спейсі пачынаў сваю акцёрскую кар’еру ў тэатры. У 1995 годзе акцёр атрымаў першыя станоўчыя водгукі ад вядучых кінажурналістаў свету за ролю Джона Доу ў фільме Дэвіда Фінчэра «Сем». У наступным годзе Спейсі здабыў свой першы «Оскар» за ролю Роджэра Кінта ў дэтэктыве Браяна Сінгера «Звычайныя падазроныя»[4]. Другой статуэткай акцёра ўганаравалі ў 1999 годзе, калі той сыграў схільнага да дэпрэсіі няўдачніка Лестэра Бёрнема ў фільме Сэма Мендэса «Хараство па-амерыканску»[5]. З 2003 года Спейсі з’яўляецца мастацкім кіраўніком лонданскага тэатра «Олд Вік»[6]. Найбольш характэрныя фільмы з удзелам Кэвіна Спейсі — «Сем» (1995), «Звычайныя падазроныя» (1995), «Час забіваць» (1996), «Сакрэты Лос-Анджэлеса» (1997), «Перагаворшчык» (1998), «Хараство па-амерыканску» (1999), «Заплаці другому» (2000), «Планета Ка-Пэкс» (2001), «Жыццё Дэвіда Гэйла» (2003), «Вяртанне Супермена» (2006) і «Нязносныя босы» (2011).

Лаўрэат шматлікіх узнагарод, у тым ліку прэмій «Оскар» (1996, 2000), BAFTA (2000), «Тоні» (1991), намінант на прэміі «Эмі» (2008), «Грэмі» (2006), «Залаты глобус» (1996, 2000, 2002, 2005, 2009, 2011).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124738931 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Kevin Spacey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://news.bbc.co.uk/2/hi/entertainment/2729703.stm
  4. The 68th Academy Awards (1996) Nominees and Winners(англ.) . The Academy of Motion Picture and Sciences. Праверана 2011-11-6.
  5. The 72nd Academy Awards (2000) Nominees and Winners(англ.) . The Academy of Motion Picture and Sciences. Праверана 2011-11-6.
  6. Spacey ’to run Old Vic’(англ.) . BBC News (4 лютага 2003). Праверана 25 лістапада 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Тоні»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Кінапрадзюсары ЗША
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Рэжысёры ЗША
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Джульярдскай школы
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Лоўрэнса Аліўе
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных