wd wp Пошук:

Жан Както

Жан Мары́с Эжэн Клеман Както (фр.: Jean Maurice Eugène Clément Cocteau; 5 ліпеня 1889, Мезон-Лафіт, Францыя — 11 кастрычніка 1963, Мілі-ла-Фарэ, Францыя) — французскі пісьменнік, мастак і рэжысёр.

Біяграфія

Сын адваката і мастака-аматара, які скончыў жыццё самагубствам, калі сыну было 9 гадоў. Не атрымаў сістэматычнай адукацыі. З сярэдзіны 1910-х гадоў увайшоў у мастацкія колы Парыжа, пазнаёміўся з Марселем Прустам, Андрэ Жыдам, Сяргеем Дзягілевым, Пабла Пікаса, Эрыкам Саці і іншымі, аказаў уплыў на Сюррэалізм (затым увайшоў у канфлікт з А. Брэтонам), пазней зблізіўся з Жанам Марэ і Эдзіт Піяф. Быў з’яднаны шматгадовым творчым і любоўным саюзам з акцёрам Жанам Марэ, з якім пражыў разам каля 25 гадоў.

Творчасць

Дэбютаваў паэтычным зборнікам «Лямпа Аладзіна», у якім выявіўся прыхільнікам і паслядоўнікам сімвалізму і імпрэсіянізму, а таксама так званай салоннай паэзіі. Неўзабаве рэзка мяняе погляды і паэтычныя арыентыры. Стратэгіі стварэння моды і кідання яе ў пошуках новага яшчэ да таго, як моду падхапілі іншыя, Както прытрымліваўся ўсё жыццё. Ад эксперыментальных і наватарскіх прац у галіне тэатру і літаратуры ў 1910-я гады (балет «Парад», опера-буф «Маладыя на Эйфелевай вежы», раман «Патамак») у 1920-я звяртаецца да строга класічнай паэтыкі. Адзін з пачынальнікаў французскага і еўрапейскага міфалагічнага тэатру (п’есы «Арфей», «Пякельная машына») і рэфарматар тэатру 1930-40-х («Цяжкія бацькі», «Святарныя монстры»), адзін з заснавальнікаў паэтычнага кінематографу («Кроў паэта», «Двухгаловы арол», «Вечнае вяртанне», «Арфей», «Тэстамент Арфея» і інш.). Ва ўсіх відах мастацтва Жан Както выявіўся, паводле азначэння Ігара Стравінскага, «наватарам высокага рангу».[9]

Зноскі

  1. Jean Cocteau // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jean COCTEAU // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118521349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Кокто Жан // Большая советская энциклопедия: Кварнер — Конгур — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12. — С. 403. — 623 с. Праверана 17 лютага 2020.
  5. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118521349 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  7. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  8. http://www.leparisien.fr/essonne-91/milly-la-foret-la-region-devient-proprietaire-de-la-maison-cocteau-19-03-2019-8035470.php
  9. prajdzisvet.org(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Аўтары літаратуры ЛГБТ
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Францыі
Катэгорыя·Паэты Францыі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Драматургі Францыі
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Мастакі марак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Івелін
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Асобы