wd wp Пошук:

Хіт Леджэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леджэр.

Хіт Леджэр (англ.: Heath Ledger; 4 красавіка 1979, Перт, Заходняя Аўстралія, Аўстралія — 22 студзеня 2008, Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк, ЗША) — аўстралійскі акцёр

, намінант на «Оскара». Пасля паспяховых роляў у кіно і на тэлебачанні Аўстраліі у 1990-х гадах Леджэр у 1998 годзе пераехаў у ЗША з мэтай развіцця акцёрскай кар’еры. У Галівудзе ён зняўся ў 19 фільмах, уключаючы такія карціны як «10 прычын маёй нянавісці» (1999), «Патрыёт» (2000), «Гісторыя рыцара» (2001), «Гарбатая гара» (2005) і «Цёмны рыцар» (2008)[5]. У дадатак да акцёрскай кар’еры ён прадзюсаваў і здымаў музычныя кліпы і імкнуўся стаць рэжысёрам[6].

Біяграфія

Хіткліф Эндру Леджэр нарадзіўся ў горадзе Перт (Заходняя Аўстралія). Маці — Салі Леджэр Бэл, настаўніца французскай, яе продкі паходзяць з шатландскага клана Кэмпбэл; бацька — Кім Леджэр, аўтагоншчык і горны інжынер. Хіт і яго сястра Кэтрын былі названыя бацькамі ў гонар герояў рамана Эмілі Бронтэ «Навальнічны перавал». Бацькі развяліся, калі Хіту было 10 гадоў, хлопчык застаўся з маці, але працягваў падтрымліваць добрыя адносіны і з бацькам.

Падчас вучобы ў Гілфардскай граматычнай школе для хлопчыкаў, Хіткліф актыўна займаўся спортам у школьнай хакейнай камандзе, захапляўся танцамі, а акрамя таго іграў у школьнай тэатральнай студыі. У 15 гадоў ён стаў кіраўніком школьнай акцёрскай каманды, якая прымала ўдзел у спаборніцтвах і канчаткова зрабіў выбар на карысць акцёрскай прафесіі.

Смерць

22 студзеня 2008 года ў 15:31 Хіт Леджэр быў знойдзены мёртвым у сваёй Нью-Ёркскай кватэры на Манхэтане.

Следства не змагло ўсталяваць дакладныя прычыны смерці, таму спатрэбілася правесці дадатковую таксікалагічную экспертызу, па выніках якой была абвешчана афіцыйная прычына смерці Леджэра — вострая інтаксікацыя, выкліканая сумесным дзеяннем болеспаталяльных, снатворных і антыдэпрэсантаў (аксікадона, гідракадона, дыязепама, тэмазепама, альпразалама і даксіламіна)[7].

Акцёр пакутаваў ад дэпрэсіі, выкліканай парывам адносін з Мішэль Уільямс.

Цела акцёра было адпраўлена ў Аўстралію. 9 лютага 2008 года ён быў пахаваны на радзіме, у горадзе Перт. Развітацца з Хітам Леджэрам прыйшлі каля паўтысячы чалавек, у тым ліку і былая нявеста акцёра Мішэль Уільямс, а таксама актрыса Кейт Бланшэт.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Heath Ledger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/2008/01/23/movies/23ledger.html
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. Heath Ledger – Credits (нявызн.), Variety . Праверана 16 October 2009. (недаступная спасылка)
  6. Dawtrey, Adam. ‘Parnassus’ Team Faces Dilemma (нявызн.), Variety (23 January 2008). Праверана 23 January 2008.
  7. Актер Хит Леджер умер от случайной передозировки лекарств — экспертиза Архівавана 12 мая 2008. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўстраліі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Акцёры Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Перце (Аўстралія)
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы